Калі італьянцы такія, як Педра, то ўвогуле яны неблагія людзі. Так думаюць, вяртаючыся дамоў, два сеньёры: сеньёр Санька і сеньёр Іван.
Італьянцам вельмі падабаюцца савецкія сярэбраныя паўрублі. За адзін такі паўрубель яны могуць даць суконны салдацкі фрэнч або штаны, чаравікі або пару новай бялізны. Цётка Скачыха выменяла, напрыклад, яшчэ зусім новую салдацкую коўдру.
Нам італьянцы таксама набіваліся рознымі рэчамі: адзін раз салдат прыносіў боты, а ў другі — пару просцін. Мая бабуля вельмі шкадуе, што ў яе няма ніводнага паўрубля. Глядзіш, і прыабула б нас, абшыла б крыху.
У манашкі Чмышыхі аднаму начальніку спадабаліся абразы. Дакладней кажучы, не ўсе абразы, а толькі багамацер.
— Прычапіўся ён да мяне, як сляпы да плота,— скардзілася Чмышыха, прыйшоўшы да нас пазычыць рэшата.— Ты мне, кажа, мадонну дай, а я табе кувадла. А на якую хваробу мне тое кувадла? Ды і грэх гэта, мая дзеўка, бога прадаваць. Вось і паказала я яму дарогу да Цімоха Каваля. Можа, яму кувадла трэба.
— Ён табе каня даваў,— падказаў я манашцы, бо мы з Санькам па-італьянску — рэпу грызём.
— Ах, божа ж ты мой,— спалохалася чамусьці Чмышыха і, забыўшы пра рэшата, бягом пабегла з хаты.
— Грэх ёй бога прадаваць,— недаверліва паківала галавой бабуля.— Языком толькі.
Бабуля Чмышысе не верыць. Усё жыццё манашка гаварыла, што калгасы ад д'ябла, а потым, калі прыйшлі немцы, з парнікоў перацягала цэлы штабель колікаў, да якіх падвязвалі памідоры. Не паглядзела, што яны ад д'ябла.
Праз дзень пасля размовы пра мадонну ў Чмышысіным двары хадзіла здаравеннае, вымазанае чымсьці смярдзючым ад каросты, «кувадла». Трубіла яно траву, як у трубу. Манашка была ў роспачы: хутка і вушы аб'есць.
У бабы Гапы аднаму італьянцу спадабалася курыца. Праўда, «кувадла» ён за яе не даваў, а пакуль баба была на агародзе, адкруціў курыцы галаву, схапіў пад паху і ўцёк. 3 гэтага мы таксама зрабілі вывад, што італьянцы лепшыя за немцаў. Яны не бяруць нахабна.
Спадабалася ім і наша возера: шырокае і глыбокае. Якая ў ім глыбіня, дык гэтага і сказаць немагчыма, бо яшчэ ніхто ніколі пасярэдзіне не дасягаў дна. Старыя людзі кажуць, што калісьці на месцы возера і балота з сітнягамі і аерам стаяла высокая гара, а на гары — царква. Аднойчы, калі ў царкву набілася процьма народу, бог чамусьці раззлаваўся, і царква з людзьмі правалілася пад зямлю. 3 таго часу летам па вечарах, перад захадам сонца, калі добра прыслухацца, нібыта можка пачуць, як пад вадой спяваюць малітву. Мы з Санькам не раз прыслухоўваліся. Сапраўды чузаць спевы, толькі яны чамусьці надобныя на крумканне жаб.
Італьянцы доўга тапталіся ля возера, выбіралі сухое месца, а потым грымнуў выбух, і над люстракай гладдзю слупам узнялася вада. Гахнула другі раз, над вадой пракацілася рэха і сціхла ў сітнягах. А ў трэці раз толькі бульхнула, як хто шпурнуў камень.
Салдаты кінулі гранат з дзесяць. Тры не ўзарваліся. Мы з Санькам добра прыкмецілі, куды яны ўпалі.
Салдаты адабралі буйнейшую рыбу і пайшлі, а на нашу долю засталася розная драбяза. Цэлая армія басаногіх хлапчукоў, паскідаўшы штаны, з гоманам і вясёлым крыкам рынулася ў цвілую, ужо добра такі халодную ваду.
Мы з Санькам не ганяемся за рыбай. Рыбу з'ясі, і ўсё, а граната — іншая рэч.
Аднак не адны мы такія разумкікі. Гранаты шукаюць і другія хлопцы. Асабліва Міцька Малах стараецца. За ім нідзе не паспееш.
— Ага! — крычыць Міцька.— Вось яна пад нагой!
А праз мінуту вылазіць з-пад вады ўрачысты і радасны. У валасах поўна ціны, з галавы сцякаюдь мутныя раўчакі, а ў руцэ расфарбавакае ў яркія колеры «яйка». Толькі без гузіка, за які шморгаюць.
Міцькаў поспех нас раззлаваў: шанцуе ж гэтаму Манголу.
Мы зусім адубелі. Саньку калоціць, у мяне таксама скура пагусінілася, але вылазіць на бераг з пустымі рукамі ніхто не збіраецца. Ад зайздрасці і адчаю я даю доўгага нырца. Вада на дне, як у калодзежы, рукі і ногі зводзіць, аднак вылазіць нельга: я абмацваю і абмацваю мох, перамешваю твань з вадой. Усё дарэмна.
Следам за мной вынырнуў Санька. Па праўдзе кажучы, ён і не вынырнуў па-людску, а неяк высунуўся з-пад вады, быццам пры гульні у жмуркі. Спачатку паказалася цэлая купіна водарасцей, а потым ужо адно вока, другое завешана травой. Як вадзянік.
— Наглыта-аўся вады,— сказаў Санька, адплёўваючыся, і сцягнуў з галавы травяную шапку. У руцэ граната.
Трэцюю ніхто не знайшоў. Мабыць, яна закацілася куды-небудзь пад куст або хто затаптаў у твань. Дамоў ідзём радасныя. Калі лічыць тую гранату, што выменялі ў Храбрага Зайца на процівагаз, ды бабулін таўкачык, ды італьянскае «яйка», то ў нас іх ужо тры.
Читать дальше