Ух, і злосная ў мяне бабуля! Не то што сварыцца, яна і адлупцаваць можа, і я шлёпаю сябе рукой па штанах, паказваю, як мяне яна будзе лунцаваць. Афіцэр ківае галавой, быццам усё разумее, ды як гаркне. Давялося ісці.
Сухі снег крухмалам хрускае пад нагамі. Вецер наскрозь прашывае маю світку, а я цягнуся следам за немцам і праклінаю ўсё на свеце. Прынеслі яго чэрці на маю галаву.
На скрыжаванні дарог, каля старой школы, стаіць чорная легкавая машына, пыхкае шызым дымком. Відаць, зараз мяне сюды пасадзяць і павязуць. Пакатацца на фордзіку, вядома, нядрэнна — ніколі ў жыцці мне не даводзілася нават пасядзець на мяккіх скураных падушках, але гэта было б здрадай: ехаць з немцамі і паказваць ім дарогу. Я ведаю два шляхі ў Стараселле: адзін — кругам, шырокі і наезджаны, другі — полем і лугамі, наўпрасткі. Вось другім і павяду — там будзе якраз снегу па вушы, няхай пабуксуюць. Толькі лепш за ўсё было б зусім не весці, а даць лататы.
На маё шчасце, немец не пасадзіў мяне адразу ў машыну. Ен спыніўся ад яе крокаў за дваццаць на самым ветры і чагосьці чакае, углядаючыся ў канец вёскі. Зразумела. Яшчэ павінны пад'ехаць. Пакуль суд ды справа, трэба нешта прыдумаць. Сказаць яму, што жывот забалеў, дык на мой жывот ён чхаць хацеў. Вось хіба прыкінуцца, быццам хачу піць, можа, што і атрымаецца. Забягу ў першы ж двор, а там — на агарод, і бывайце, фашысцкія морды, здаровы!
Афіцэр стукае абцасамі, стараючыся сагрэць ногі, трэ пальчаткамі збялелыя вушы і не звяртае ўвагі на маё хныканне:
— Пан, пі-іць!
Я глытаю сліну, стараюся зрабіць выгляд, што мяне зусім замучыла смага. А ён, доўбня глухая, нават вухам не вядзе, скача ад холаду, і ўсё.
Шпару на-нямецку:
— Пан, васэр, баба боршч перасаліла!
Немец падазрона глянуў у мой бок і чорнай пальчаткай паказаў на неба, адкуль сыпаўся мяккі снег.
— Эс іст кальт!
— Няважна, мне не холадна,— махаю яму рукавоы і зноў за сваё: — Пi-іць, пі-іць.
Нарэшце ён не вытрымаў, палез у кішэню і дастаў адтуль штосьці закручанае ў бліскучую паперку. Разгарнуў — карычневая плітка, разлінееная на клеткі. Адламаў дзве, паглядзеў на мяне, вырашыў, мабыць, што не здужаю з'есці, спалавініў. Адну сабе кінуў у рот, другую мне працягнуў. Падкупляе, гад. Я хацеў не браць — патрэбен мне фашысцкі пачастунак, а потым пайшоў на хітрасць, узяў. Няхай думае, што я нічога не маю супраць, магу і дарогу паказаць, а піць мне хочацца проста так, пасля салёнага.
— Гут? — спытаў немец.
— Гут,— кіўнуў я галавой, хоць добра і не рассмакаваў, горкі ён ці салодкі, той іх «шыкалад».
Ён зноў заскакаў на снезе, а я зноў зацягнуў сваю песню: пі-іць.
Немца ўзяла злосць.
— Ком! — гыркнуў ён і так тузануў за плячо, што я ледзь носам снег не ўзараў.
Я хітры, а ён хітрэйшы. Сам павёў паіць мяне ў бліжэйшую хату. Прыцішыліся спалоханыя гаспадары, стаіць над маёй душой немец, а я над вядром жлукчу праз сілу з меднага карца ваду. Не хачу, а п'ю, каб нічога не падумаў.
Ну, цяпер капцы. Цяпер ты, хлопец, не адкруцішся і ці вернешся дамоў — невядома. Звязуць куды-небудзь, як звезлі ўжо аднаго хлапчука ўласаўцы, або прыстрэляць, чаго добрага. Ад такіх думак стала моташна на душы, і я зусім нос павесіў.
Калі з-за павароту на шашы паказаліся машыны, мой немец занепакоіўся. Ен нешта крыкнуў шафёру, паправіў на шынялі папругу і пачаў нервова то нацягваць, то сцягваць пальчаткі. Цыгарэту, якая да гэтага куродыміла пад яго дзюбатым носам, выплюнуў у снег і затаптаў.
3 пярэдняй, легкавой машыны, за якой ішлі крытыя брызентам грузавікі, вылез начальнік не ніжэй, мабыць, генерала. На плячах плеценыя сярэбраныя патоны і ў пятліцы шыняля чырвоная стужка.
Дзюбаты сарваўся з месца, пабег насустрач генералу і, прыклаўшы руку да картуза, выцягнуўся тэлеграфным слупам. Генерал дробненькі, сухі, як шчэпка, але злосны і сварлівы. Ён чамусьці крычыць на дзюбатата, а той нясмела і паслухмяяа бубніць адно і тое ж:
— Яволь... Яволь...
Афіцэру зараз не да мяне, а генерал на мяне нават і не глядзіць.
Я адышоў да паркана. Спыняць, скажу, што ў зацішак ад ветру хачу стаць. Азірнуўся — ніхто не спыняе. Афiцэр стаіць да мяке спіной і паказвае начальству карту. Я шмыгнуў у варотцы, у двары сігануў цераз плот, па кустах парэчак, засыпаных снегам, выбег да раўчака, скаціўся кулём з гары, падхапіў на хаду шапку, якая звалілася з галавы, і пусціўся куды вочы глядзяць.
Дамоў не пайшоў. Зноў можа зайсці той фашыст. Тады не паздаровіцца. Я пайшоў да Санькі.
Мой прыяцель быў ужо дома.
Читать дальше