— Дзякуй, напішы, што мацуемся,— загадаў дзед.
«Усім нізка кланяюся. А яшчэ перадайце, калі ёсць хто ў жывых, давялося мне сустрэць Івана Макавея».
— Гэ, дык гэта ж Санькаў бацька! — здагадаўся я.
«Мінулай вясной разам у шпіталі ляжалі. Праўда, ён выпісаўся раней і паехаў у сваю часць.
На тым застаюся К. Сырцоў».
— Усё?
— Усё,— уздыхнуў я.
— А Васіля майго ён не сустракаў? — спытала баба Гапа, быццам яна і не чула пісьма.
— Не піша.
— А ты, дзетка, будзеш адпісваць, то спытай,— папрасіла Міроніха.
Доўга я пішу бацьку адказ, да самага вечара. Мне падказваюць з усіх бакоў, ад каго перадаваць паклоны, пра каго яшчэ спытаць апрача Міронавага Васіля: пра мужа, пра брата, пра кума.
Пра Саньку я таксама паведаміў. Нядаўна з Ярылавіч пераказалі людзі, што Санька там і каб за ім прыехалі. Яго падабрала тады на парозе сваіх сенцаў адна старая жанчына і доўга лячыла гаючымі травамі.
Калі выпаў добры снег, цётка Марфешка ўзяла санкі і прывезла сына дамоў саматугам. Зараз мой сябра ходзіць па хаце. Мне спіну сваю паказваў: уся ў шрамах, а на левай лапатцы яшчэ і зараз сядзіць вялікі струп, з-пад яго цячэ сукравіца.
— Добрую яны табе пакінулі памяць, хай ім грэц! — гаворыць Санькава маці.
Дык хіба ж толькі яму? Усім людзям на доўгія гады.
Сяркоў, I. К.
С99 Мы з Санькам...: аповесці.— Мінск.: Мастацкая літаратура, 2015.— 477 с.
ISBN 978-985-02-1159-0.
Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Беи)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
Сяркоў Іван Кірэевіч
МЫ 3 САНЬКАМ...
Аповесці
Адказны за выпуск В. А. Шніп
Мастацкі рэдактар Б. А. Макаранка
Тэхнічны рэдактар Л. I. Астрэйка
Стылістычныя рэдактары Ю. В. Тыркіч, С. В. Умец, Н. В. Філіповіч
Падпісана да друку 12.08.2015. Фармат 60х90 1/16.
Папера афсетная. Гарнітура Minion Pro. Друк афсетны.
Умоўн. друк. арк. 30,00. Улік.-выд. арк. 29,11. Тыраж 2000 экз. Заказ 275.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура»
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013.
Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск.
www.maslit.by; e-mail@maslit.by
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.
Цвінтар — прыцаркоўная плошча.
Верасень 1939 года. Вызваленне Чырвонай Арміяй з-пад улады буржуазна-памешчыцкай Польшчы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.
Ідзіце сюды! (ням.)
Вада (ням.)
Добра (ням.)
Хутчэй (ням.)
Словы з загавораў, якімі «лячылі» бабкі-шаптухі.
Холадна... (ням.)
Дрэнны, вельмі дрэнны (ням.)
Добры дзень (ням.)
Хлопчык (ням.)
Дай! (ням.)
Жлукта — дзежка без дна для празольвання бялізны.
Не разумею (ням.)
...Тры, чатыры, пяць, шэсць... дваццаць адзін, дваццаць два (ням.)
Два рускія салдаты... (ням.)
Пiсталет разумееш? (ням.)
Наперад! (ням.)
Малы... хлопчык (ням.)
Усе... свінні... сабакі (ням.)