• Пожаловаться

Iван Сяркоў: Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў: Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-02-1159-0, издательство: Мастацкая лiтаратура, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Iван Сяркоў Мы — хлопцы жывучыя

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Iван Сяркоў: другие книги автора


Кто написал Мы — хлопцы жывучыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі вайскоўцы паставілі ў куток карабіны і знялі шынялі, мы з Санькам пераглянуліся. У сяржанта на ўсе грудзі медалёў. Так і звіняць, калі ён ходзіць па хаце.

Нам сяржант вельмі спадабаўся, а мы яму, напэўна, яшчэ больш.

— Ну як, хлопцы, ваюецца? — пацікавіўся ён, сядаючы побач з намі каля грубкі.— Га?

— Ды ваююць нячысцікі,— адказала за нас бабка.— Бацькоў дома няма, на вайне, дык ім воля. Я тут адна вось з гэтымі антыхрыстамі,— паказала яна на нас з Глыжкам, а потым і на Саньку,— а ў гэтага маці ёсць, дык яму і маці — не указ.

Сяржант, відаць, дзядзька свойскі. Бабцы ён спачувальна паківаў галавой, а калі яна адвярнулася, падміргнуў нам адным вокам. I мы зразумелі так, што ён за нас, ды толькі з бабкай адносін псаваць не хоча. Таму, відаць, і гаворку такую завёў:

— Не па-гвардзейску ў вас, хлопцы, выходзіць, калі так. Выходзіць, хлопцы, што вы свайго камандавання не слухаецеся. Не думаў я.

Тут нават мурзаты Глыжка заўсміхаўся. Наша бабка — камандаванне. Генерал у латанай спадніцы і зашмальцаваным фартусе. А нос у сажы. Спачатку рукамі бралася за чыгунок, потым — за нос.

— Павучы іх, павучы, чалавеча,— папрасіла бабка сяржанта. Яна вельмі любіць, калі салдаты вучаць нас добраму, і заўсёды іх просіць аб гэтым. А нядобраму, як яна лічыць, мы і самі навучымся.

— Разбяромся,— паабяцаў сяржант, сцягваючы з ног боты, і зноў падміргнуў нам, як сваім. На гімнасцёрцы ў яго некалькі чырвоных нашывак. Мы ўпершыню такія бачым. Мабыць, гэта за падбітыя танкі. Колькі танкаў падбіў, столькі нашывак.

— Не, хлопцы,— пакруціў сяржант галавой,— не ўгадалі. Гэта за раненні.

Мы з Санькам вачамі пералічылі тыя нашыўкі і паглядзелі адзін на аднаго. Шэсць штук. Ну і народ у нас! Жывучы. Месца на ім жывога няма, і хоць бы што.

Мне закарцела даведацца: ці гэта толькі вайскоўцам даюць такія нашыўкі, ці могуць і Саньку даць.

Сяржант недаверліва паглядзеў на майго прыяцеля.

— А яму за што?

— Як гэта за што? Няхай паглядзіць.

Санька з ахвотай задраў кашулю, і салдаты з павагай паглядзелі на яго худую спіну, на якой выпіраюць лапаткі і можна пералічыць усе рэбры і пазванкі. Сінявата-белая скура распісана агністымі рубцамі.

— Гэта ў яго пісталет на спіне,— растлумачыла салдатам бабка, але тыя нічога не зразумелі, і давялося ўмяшацца мне.

Ніякага пісталета ў Санькі на спіне няма. Гэта немцы яго так білі. Мы хацелі ісці ў партызаны, знайшлі тры гранаты, а пісталетаў нідзе знайсці не маглі. Тады Санька ўкраў адзін у афіцэра, які жыў у іхняй хаце. А яго злавілі.

— Адным словам, нарабіў бяды і сабе, і матцы,— перабіла мяне бабка.— Тая аж пасівела, бедная. Партызаны знайшліся!

Але, нягледзячы на бабульчыну зняважлівую заўвагу наконт нашай партызанскай вартасці, Санькаў аўтарытэт вырас на вачах. Яшчэ раз паглядзеўшы на голую спіну, сяржант сур'ёзна сказаў:

— А нашыўку могуць даць... Баявыя раны.

I, крыху падумаўшы, дадаў:

— Э-э, ды што тут доўга чакаць! Назарэнка, у цябе там знойдзецца чырвоны шматок?

Той, каго назвалі Назарэнкам, даволі ўжо немалады і, відаць, руплівы дзядзька пачаў корпацца ў сваім рэчавым мяшку, перакладваючы з месца на месца мыла, дратву, новую пару ануч... Знайшоўся там і шматок чырвонай матэрыі. Назарэнка сам адрэзаў ад яго колькі трэба і на нашых вачах зрабіў нашыўку — цот у цот, як у сяржанта.

Санька засаромеўся, расчыванеўся і пачаў аднеквацца, маўляў, ён нічога не хоча, але, калі салдат паклікаў яго да сябе, усё ж такі падышоў.

— Ну во... Бачыш, як добра? — спытаў сяржант, калі Назарэнка перакусіў нітку і павярнуў Саньку тварам да хаты.

I нават бабка сказала:

— Дарагая рэч. Цяпер ей цаны няма,— і цяжка ўздыхнула.

Бабка глядзела не на нашыўку, а на іголку, якую салдат збіраўся ўторкнуць у сваю шапку. I ўторкнуў бы, і схаваў бы, калі б бабка не ўздыхнула яшчэ раз. Не ўздыхнула, а ледзь не прастагнала. I іголка з зеленаватай салдацкай ніткай апынулася ў бабульчыных руках.

— На, гаспадынька, карыстайся,— велікадушна махнуў рукой Назарэнка, і бабка аж пасвятлела.

Цяпер усім добра: у Санькі — нашыўка, у бабкі — іголка. Адно мне крыўдна: сяджу — і нікому да мяне справы няма. Санькава доблесць усім зацьміла вочы.

I толькі калі Назарэнка сеў на свае месца каля грубкі, сяржант звярнуў увагу і на мяне.

— А цябе як завуць? — пацікавіўся ён.

— Іван.

— Малайчына,— пахваліў сяржант, быццам гэта я сам сябе хрысціў.— Правільнае імя. Іван — гэта Іван. Сіла.

I хоць такая пахвала — не чырвоная нашыўка, у мяне крыху лягчэй стала на душы. Асабліва калі пайшлі розныя гісторыі. А з тых гісторый, якія салдаты расказваюць, перабіваючы адзін другога, выходзіць так, што куды ні кінь — Іван і больш цягавіты, і больш працавіты, і болып жывучы, і хітрэйшы, і разумнейшы за фрыца. Яго толькі раззлаваць цяжка, бо душа ў яго добрая, але калі ўжо раззлуецца, то дасць дык дасць. Не панясеш.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.