Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы з Санькам думалі, што піяніна павязуць у школу, але Скок сказаў, быццам гэта ўсё адно, што кінуць на вуліцы: ні акон там, ні дзвярэй. У суседавай жа хаце і без піяніна няма дзе павярнуцца. Давялося зацягнуць у дрывотнік. Мы з Санькам ужо так памагалі згружаць з калёс, што мне аж палец прышчаміла. А калі ўсё было гатова і мы выбеглі з двара, на поплаве ўдарыла зенітная батарэя. Цікава было б хоць здалёк паглядзець, як там вядуць агонь, ды трэба ісці на луг па сена. У хляве стаіць галодны Буянчык.

Я мужчына на ўсю радню

Стаяць маразы. Снегу намяло па вокны. Дзед Мікалай пасля нядаўняй завеі ледзь выбраўся з зямлянкі — не мог адкапацца. А Глыжка сёння раніцай знайшоў на двары замёрзлага вераб'я. Ён прынёс птушку ў хату, доўга на яе хукаў, грэў перад печчу, клаў у пячурку — усё спадзяваўся, што ажыве. Верабей не ажываў. Тады брат палажыў яго на ўслон, а сам пайшоў шукаць якую анучку, каб цёпленька захутаць небараку. I раптам — кошка! Не паспеў Глыжка і вокам плюснуць, як яна за вераб'я — і пад печ. Эх, і падняўся ж у хаце вэрхал! Малы шпурляў у падпечак тарфіны, грукатаў там качаргой, закінуў туды бабчын дзяркач і маю бахілу, але зладзейка так і не вылезла. Глыжка нарабіў плачу.

Бабка, як умее, стараецца развеяць яго гора:

— Кінь ты, дурненькі, па вераб'ю хаўтуры спраўляць. Іван табе новага, жывога зловіць.

I падміргвае мне вокам, сварыцца на мяне:

— Ты яму зловіш вераб'я ці не, абібок? Колькі табе казаць!

А мне холадна і хочацца есці. Я ляжу на печы, разглядваю столь, смалістыя сучкі на пагабляваных дошках, мудрагелістыя малюнкі распілаванай удоўж сасны. Не пра вераб'я — зусім іншыя мары ў маёй галаве. Вось было б добра, каб паднялася зараз адна дошка і ў дзірку з гарышча зваліўся на печ мяшок з такімі булкамі, якія прыносіла калісьці да вайны мама з горада. Ды няхай бы і са звычайным хлебам, хоць з чэрствым, хоць з цвілым. Вось бы цуд быў: кліча бабка сёрбаць зацірку, а я цэлы бохан на стол — грук!

Ад такіх думак у мяне засмактала пад лыжачкай. Вельмі шкада, што цуды бываюць толькі ў казках, што толькі з чарадзейнага рога ўсяго многа. Хаця, што гаварыць, і ў жыцці яно іншы раз шанцуе. Я з прыемнасцю ўспамінаю палявую кухню, што з месяц таму стаяла пад вербамі непадалёку ад нашага двара. Тады можна было жыць прыпяваючы. Сяржант-повар даваў нам з Глыжкам кожны дзень па лусце хлеба і дазваляў пасля разданы салдатам абеду выскрабаць кацёл. Дык тэта ж толькі так гаворыцца — выскрабаць, а на самай справе на дне можна было чэрпаць прасяную кашу на поўную лыжку. Іншы раз трапляліся і кавалачкі мяса.

А то, кажуць, у Глёкавай Насці і зараз на пастоі нейкія камандзіры. Вось каму жывецца, дык гэтай Насці з дачкою — паміраць не трэба! Камандзіры ей даюць і крупы, і цукар, і нават кансервы. Насцінай Каці кожны дзень тушонкі перападае. Хацеў я аднойчы адлупцаваць яе ля калодзежа, ды пашкадаваў каноплі тыя рыжыя. Толькі раз за касу тузануў.

Зачыніўшы комін, бабка прысела на ўслоне насупраць акна крыху адпачыць. Яна паклала галаву на прыпол бабе Міронісе, і тая не спяшаючыся расчэсвае ей валасы зломкам касцянога грабянца. Пры гэтым старыя размаўляюць пра жыццё. Вось людзі ў вёсцы мруць, як увосень мухі. Учора Палікарпа з Хутара хавалі. На памінках быў ячменны крупнік і бульбяныя каржы з тоўчанымі каноплямі. Па цяперашнім жыцці такое і на вяселлі не сорамна паставіць. А сёння аж трое хаўтур. Косіць нашы Падлюбічы сыпняк.

Успамінае бабка, што і ў тую вайну, як цара скінулі, такое было. Гэта ўжо так: з вайной прыходзіць і голад, і галеча, і нястача, і нуда. А хваробе толькі гэтага і трэба, тут яна і бярэцца за чалавека.

Гамоняць старыя пра лагер, што зрабілі фашысты для нашых людзей. Вялікія тысячы сагналі яны туды народу і напусцілі на іх сыпняк. Відаць, адтуль і нашы падлюбцы завезлі гэтую пошасць. I не так бабка самой пошасці баіцца, як жалезнай будкі, што ездзіць па дварах, у якіх ёсць хворыя. Возяць яе салдаты-санітары, чапляючы за машыну-палутарку. Тыя ж салдаты абліваюць хаты нечым такім смярдзючым, хоць нос затыкай, а потым пражаць у будцы людскія транты. А доўга іх там зусім спаліць? Вунь у Хоўрынай світцы, кажуць, увесь рукаў сатлеў. У такой спякоце яна ж на порах возьмецца. Хіба яе потым столькі вынасіш?

А я сам сабе ўсміхаюся: многа яны, старыя бабы, разумеюць. Нічога там вельмі страшнага няма. Мы з Санькам самі глядзелі, як Хоўрыну адзежу загружалі. Будка як будка. Дэзінфекцыйнай камерай называецца. Знізу гіечка, а зверху жалезная шафа. Хацелі мы паглядзець, якая яна ўсярэдзіне, але салдат нас патурыў. Чорны нейкі, як цыган, а вочы, быццам асакой прарэзаныя — вузенькія. Выскачыў ён з двара з той пырскалкай, што хаты абліваюць, і закрычаў, быццам мы на міну збіраліся наступіць:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x