• Пожаловаться

Iван Сяркоў: Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў: Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-02-1159-0, издательство: Мастацкая лiтаратура, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Iван Сяркоў Мы з Санькам — артылерысты...

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Iван Сяркоў: другие книги автора


Кто написал Мы з Санькам — артылерысты...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзе ў вашай хаце вуглы?

Мне каб спалохацца, а я — ні грама, але сэрцам чую, штосьці яна нядобрае задумала, і пачынаю грубіць:

— А табе нашто?

— Дзяліць,— кажа,— буду.

I вось бярэ яна сваё дзяліла, падобнае на брыгадзірскую казу, якой мераюць поле, і пачынае з кута. Раз адмерала, два, тут мяне і зусім злосць узяла. Ах жа ты, думаю, хлудзіна няшчасная, цябе ж не прасілі, не звалі. Знайшлася гаспадыня на чужыя вуглы! I як закрычу ўголас:

— Не дам дзяліць, бацьку скажу!

А яна мяне як штурхне ў плячо сваей казой і бабульчыным голасам пытае:

— Што гэта ты дзяліць сабраўся?

А я толкам яшчэ не прачнуўся і мармычу:

— Вуглы дзяліць не дам!

— А хто іх збіраецца дзяліць? — здзівілася бабуля.— Здаецца ж, мірна жывём, бацька яшчэ не ажаніўся, мачыхі яшчэ вам не прывёў. А там бог святы ведае. Можа, яшчэ і давядзецца,— перавяла старая на сваё і ўздыхнула. А калі даведалася, што гэта ў мяне быў такі сон, і прадракла:

— Давучышся ты са сваёй анцілерыяй, што і не тое падзеліш.

3 дому мы з Санькам у той дзень выйшлі на досвітку і ў вучылішча прыйшлі рана — баяліся спазніцца. Ды і клопат у нас быў важны: сесці там, дзе не будзе той змяі ў акулярах, трапіць да спагадлівага маёра. Можа ж, хоць адным вокам што падгледзім, калі будзем гінуць.

Але то ўсё былі летуценні. Хто ў нас там пытаў, дзе каму хочацца сесці. Пастроілі групамі, як мы былі запісаны ў спісах, зрабілі пераклічку, і пайшлі шпакі, наступаючы адзін другому на пяткі, па класных пакоях — што нам з Санькам удалося зрабіць пры такой строгасці, дык хоць сесці за адзін стол. Усё ж такі, калі таварыш побач, спакайней. А на стале ўжо кожнаму па два аркушы паперы са сшыткаў у клетачку, а на паперы пячатка і нумар. Не пераменіш, не схітруеш. А калі ў клас зайшлі экзаменатары, не ведаю, як Санька, я ж проста абвяў увесь. Яна! Чорная і ў акулярах! Гэта ж каму не шанцуе, таго і бацька лупцуе. А з ей яшчэ і лысаваты капiтан у падмогу. Добры маёр камусьці іншаму дастаўся.

I што яны прыдумалі, змяя з каштанам? На дзвюх дошках напісалі розныя задачы, а потым паказалі, якому раду якую з іх рашаць. Ну і колькі той карысці, што селі мы з Санькам побач? У яго капітанская задача, а ў мяне — змяіная, у яго — на тупыя вуглы, а ў мяне — на вострыя. Тут не падгледзіш і не падкажаш, выграбайся сам як можаш. Ды і яны між сталамі шастаюць, нібы заведзеныя, боязна нават вокам скасавурыцца, не тое што галаву павярнуць. Правільна казаў Юрка: тут толькі трымайся.

Але, на наша здзіўленне, задачкі аказаліся лёгкімі. Рашылі мы іх не самыя першыя, але і не апошнія. Першы я паклаў ручку і пацёр далонь аб далонь ад задавальнення, а потым і Санька следам за дзедам. Калі мы, паклаўшы на экзаменатарскі стол свае рашэнні, выходзілі з класа, там яшчэ чалавек з дзесяць сядзела хто як: хто грыз ручку, хто ў глыбокай задуменнасці трымаўся рукой за галаву, хто шкроб у патыліцы. А яны кажуць — сяло!

На экзамене па алгебры нашы рады парадзелі, там-сям за сталамі ўжо сядзела па адным, але мы з Санькам ужо не так калаціліся, хоць зноў быў і той жа клас, і тыя ж парадкі, і тыя ж экзаменатары. Па чацвёрцы за геаметрыю ў нас было ўжо ў кішэні. Не такая яна і лютая тая чорная ў акулярах, як мы наслухаліся. Гэта хто двойку атрымаў, хто ўжо за парогам, для таго — канешне.

Пасля алгебры мы хадзілі па вучылішчы як свае, не ведаючы яшчэ і адзнакі. Гэта Юрка надаў нам упэўненасці. Прыбегшы ў вучэбны корпус, калі мы ўжо выйшлі з класа ў калідор, ён сам перарашаў нашы задачкі і сказаў, што ўсё ў нас правільна, менш як па чацвёрцы не будзе, калі мы чаго там не нахамуталі. А пасля гэтага павёў нас і ў сталоўку, дзе ён быў на той дзень дзяжурны. Праўда, там ужо ўсё паелі, але знайшлося і нам па поўным алюмініевым карцы кампоту і лусце добрага, сапраўднага хлеба, а не такога, як мы ядзім дома, у якім палавіна бульбы і рознай іншай мешані, каб мука так не разыходзілася. Словам, пасля алгебры мы ішлі з Санькам дахаты амаль шчаслівыя і сытыя. Я, праўда, быў менш сыты за Саньку. Са сваей лусты я нёс палавіну дамоў на пачастунак Глыжку.

Па фізіцы было вуснае апытанне. Трымцелі ўсе, як цюцькі на марозе! А са мной здарылася такое, што я ледзь не пасівеў. Той самы капітан, што быў і на матэматыцы, загадаў мне рашыць на дошцы задачу. Задача як задача — нічога мудрага, мы ў школе спраўляліся і не з такімі. Перамножыўшы кілаграмы на метры, я, хуценька знайшоў адказ і бадзёра далажыў:

— Атрымалася дзве конскія сілы, таварыш капітан!

I тут у класе як зарагочуць! Не ўсе, праўда, а толькі двое з тых культурных гогаляў, і асабліва у рабым летніку. У мяне і сэрца спынілася, вушы заняліся агнём: усё — праваліўся. Канец свету. Гляджу на дошку нібы на новыя вароты, і нічога не разумею, рука з мелам трасецца, не іначай у ліхаманцы. I раптам вушам сваім не веру.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.