• Пожаловаться

Iван Сяркоў: Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў: Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-02-1159-0, издательство: Мастацкая лiтаратура, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Iван Сяркоў Мы з Санькам — артылерысты...

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Iван Сяркоў: другие книги автора


Кто написал Мы з Санькам — артылерысты...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы з Санькам, адчуўшы нядобрае, закруціліся: а мы — хто, іншагароднія ці якія?

— Гамяльчанам выйсці са строю!— скамандаваў старшына.

Многа выйшла, чалавек з дваццаць. Я таксама памкнуўся быў пакінуць строй, але Санька ўтрымаў мяне за рукаў.

— Ты што — з Гомеля?— насмешліва спытаў ён, і ў гэтай насмешцы была ўпэўненасць, што нас з ім каманда старшыні не датычыцца.

I добра, што я не выйшаў. Аказваецца, нас сапраўды павядуць зараз у казарму ўладкоўваць на начлег і возьмуць на часовае катлавое забеспячэнне. А гамяльчане няхай сабе шуруюць дамоў і ходзяць потым здаваць экзамены па раскладу. Тэта іншагароднім няма куды дзецца, а у іх бацькі не за гарамі. Але і наша з Санькам свята было нядоўгім. Яго хапіла якраз на столькі, колькі спатрэбілася часу старшыне, каб праверыць усіх па спісу. Якіх там прозвішчаў толькі не было: і Кузняцоў і Гецьман, і Сіманян... Былі такія, што з першага разу і не прачытаеш, а вось нашых, звычайных, вясковых прозвішчаў старшына так і не выгукнуў. Стаім мы, разгубленыя, збянтэжаныя, і не ведаем, што рабіць, ці самім выходзіць, ці чакаць, пакуль не вытураць. Нарэшце Санька адважыўся і падаў голас:

— А Макавей?

— Макавей? — перапытаў старшына і моўчкі ўтаропіўся ў паперы, а ўвесь строй павярнуў на нас галовы і пачаў разглядваць хто з цікаўнасцю, а хто з усмешкай, мы аж пачырванелі. Надзеі ўжо не было ніякай.

— А які горад?— зацікавіўся старшына, нічога не вычытаўшы ў сваіх спісах. I зноў усе ў наш бок галовы — круць. Некаторым не відаць, дык аж шыі выцягваюць. Хоць пад зямлю праваліся.

— Дык не горад жа, а сяло Падлюбічы,— зрабіў я нясмелую спробу ўтлумачыць някемліваму старшыне, хто мы такія, а ён мне на гэта і секануў:

— Не паложана! Тут толькі далёкія, а вы мясцовыя. Выходзь!

Мы з Санькам выйшлі, як пабітыя, а нам у спіну нейкі жаргаўнік яшчэ і кінуў:

— Ну і сяло-о!

Зыркнуў я цераз плячо — а гэта той самы гарадскі гогаль у рабым суконным летніку. Яшчэ стаіць і хмыліцца. Вялікі герой. Нездарма кажуць, бачна пана па халявах. Правільна старшына на яго цыкнуў:

— Разгаворы ў страі!

Іншагародніх павялі ў казармы, а мы з Санькам, пакрыўджаныя і раззлаваныя, узялі кірунак на радзіму. Няма праўды на свеце: яны, бачыце, далёкія, а мы на сваіх дваіх пятнаццаць вёрст сюды адмахалі, ды цяпер столькі ж трэба, каб дома быць. А ўжо і сонца на захадзе.

Хаця, калі падумаць, трэба было паслухаць Юрку, дык ужо і дома былі б, і не трапілі б у гісторыю. А то захацелі разумнейшымі быць. Катлавое забеспячэнне нам падавай, а можа, яны на нас і не гатавалі. Што ж, абыдземся і каржом з новага жыта, яшчэ і яблыкам загрызём, што застаўся ад тых салагаў.

Мінуўшы КПП, мы зноў разуліся, перакінулі абутак цераз плячо І дзе крокам, дзе подбегам прыпусцілі па Батарэйнай. Крыўда паціху ўнялася, цяпер у нас на языках толькі матэматыка: катэты, гіпатэнузы, вуглы, градусы і паралельныя прамыя, якія ніколі не перасякаюцца, хоць ты іх вядзі ўсё жыццё.

Там паглядзім, хто з нас — сяло, а хто — сталіца.

Вось табе i пагоны ў кiшэнi!

Да экзаменаў заставаўся ўсяго адзіны дзень. Бацька з Глыжкам з раніцы пайшлі ў калгас вазіць на ток снапы, а следам, упораўшыся ля печы, майнула і бабуля з сярпом. Мы з Санькам, сышоўшыся ў нашай хаце, селі за геаметрыю асвяжаць у галаве тэарэмы. У хаце было ціха, і нам ніхто не перашкаджаў, апрача знадаедлівых мух. Вось калі мы пачалі каяцца ў мінулых школьных грахах! Вучылі, называецца, абы помніць да вечара, абы Бісектрысу вакол пальца абвесці. Цяпер цяжка тое асвяжаць, што ў галаве толькі пераначавала. А трэба ж, калі сабраліся з калгаса ў артылерыю! I мы так стараліся, што калі нашы прыйшлі на абед, у нас з Санькам у галовах была ўжо каша: вострыя вуглы пераблыталіся з тупымі, градусы з радыусамі і халера з хваробай. Да вечара мы наогул пачмурэлі. У мяне нават пачалі перасякацца паралельныя прамыя лініі, з якімі, калі верыць падручніку, яшчэ ніколі такога не здаралася.

А ноччу мне нават саснілася бісектрыса. Не, не наша настаўніца па матэматыцы, не Мар'я Антонаўна, якую мы між сабой у класе так называлі з-за яе высокага росту і худзізны, а самая натуральная бісектрыса — прамая лінія з геаметрыі, якую і хлебам не кармі, а дай толькі падзяліць вугал надвае. Ляжу гэта я сабе на печы, а яна і заходзіць у хату — ні чалавек, ні звер, ні машына, а штосьці такое, як лінейка ці вяроўка, падзеленая на сантыметры і міліметры. I даўжынёй з качаргу. Я адразу скеміў: бісектрыса, хто ж яшчэ. Дзверы за ей, нібы ў казцы, самі зачыніліся, і яна пытае ліслівым голасам:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.