Іван Сяркоў - Мы – хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Сяркоў - Мы – хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы – хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы – хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заканчваецца вайна. У вызваленай ад немцаў беларускай вёсцы Пакалюбічы засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць нароўні з дарослымі. Хлапчукоў Саньку і Івана пастаянна цягне на подзвігі. Калі пайшлі па вёсцы чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, хлопцы вырашылі яго злавіць і гэтым праславіцца…

Мы – хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы – хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Салдата, які зрабіў Саньку нашыўку за раненне, завуць Васілём. Другога, нізенькага, падобнага на татарына, – Юсупам. Але абодва яны гавораць пра сябе, як пра Іванаў. А мне і прымазвацца не трэба: я сапраўды Іван! Гэта ж і я такі – і хітрэйшы, і разумнейшы, і больш жывучы… Ды і Санька жывучы. Бабка казала, як той кот.

Наша бабка – салдат i доктар

Дзе і хто цяпер жыве, не разбярэш. Пойдзеш да дзядзькі Скока пазычыць жару, каб падпаліць у печы, а там у яго і Пяюны, і Нятылькі, і Кажухі – паўвуліцы. Адны снедаюць, а другія чакаюць, калі стол вызваліцца.

У нас жыве суседка – старая Міроніха, другая суседка – цётка Пёкла з дзецьмі, ці, як яна кажа, з плоймай. I старасельская адна сям’я папрасілася. Хоць і не свае, а бабка не магла адмовіць. Калі б хоць не супраць зімы…

I так яно гуртам добра выходзіць, што бабка аж сама дзіву даецца. Пачнеш, напрыклад, з бульбы-гнілушкі каржы рашчыняць, а закваскі няма.

– Хоўра, пазыч.

I старасельская Хоўра пазычыць.

А там, глядзіш, солі – ні сінь-пораху. Цётка Пёкла памуляецца-памуляецца і скажа:

– Вазьмі вось шчопаць, пасалі.

А ў бабкі шчопаць такая: калі Пёклінай соллю пасоліць – вады абап’ешся, калі сваёй – прасняціна прасняцінай.

Ды яно і весялей, і цяплей гуртам. За ноч як надыхаем, дык бабка раніцай аж дзверы адчыняе, каб свежага паветра пусціць.

I што галоўнае – пазабываліся бабы, чые куры на чые грады хадзілі, хто каму цяля сурочыў. Калі і пачнуць бурчаць адна на адну за гарачэйшае месца ў печы, дык бабка сама качаргу возьме, сама жару пад чыгункі падграбе – і ціха. Усё зварыцца, і ўсё ўпрэе.

Аднойчы паміж жанчынамі зайшла гаворка, чаму гэта яны сталі такімі добрымі, і бабка ім сказала:

– Цю-ю! Пра што ўспомнілі: куры-хварабуры, грады-хварабады. Гэта ж калі дабро людзі дзеляць, тады і сварка. А тут бяда. Яе на ўсіх хопіць. I што ты зробіш? Трэба жыць як набяжыць.

I ўсе з ёю згадзіліся: трэба жыць мірна.

Дык нам яшчэ добра: мы сядзім у хаце. А як тым, што ў нямецкіх бліндажах? Праўда, тым, хто на гары, жыць можна. А вось тыя, хто бліжэй да балота, кожную раніцу цягаюць вёдрамі ваду, што збіраецца за ноч на доле, і праклінаюць немцаў на чым свет стаіць. Знайшлі, гады, дзе бліндажы капаць!

Бацькаваму дзядзьку, дзеду Мікалаю, яшчэ пашанцавала. Хоць у нашу хату ён і не паспеў убіцца, затое ў яго агарод высокі і ў бліндажы суха. Мы з Санькам памаглі яму скласці печ, і цяпер дзед у вус не дзьме: сячэ вербы і грэецца.

А на дварэ не восень і не зіма. То імжыць золкі, дробны, быццам мак, дождж, то лётаюць белыя мухі, то сякуць па шыбах снежныя крупы, то зноў ідзе дождж.

– Не пагода, а самая хвароба, – уздыхае бабка. – I як толькі тыя салдаты ў акопах сядзяць?!

I сапраўды, мы з Глыжкам і кашляем, і перхаем на розныя галасы: Глыжка – тонка, залівіста, што свісток, а я – глухім басам, як у бочку. У мяне кашаль нутраны.

– Так-так! – падбадзёрвае нас бабка. – Болей, нячысцікі, расхрыстаныя бегайце, яшчэ не тое будзе. Немцаў перажылі, дык кашаль шлункі адаб’е. Гэта ж трэба – не раўнуючы, як сабакі гаўкаюць!

Сама бабуля ніколі расхрыстанай не бегае. Немаведама дзе яна знайшла нямецкі фрэнч і хацела, каб я яго насіў. Толькі не на таго натрапіла – ніякія ўгаворы не памаглі. Каб хлопцы Адольфам дражнілі?

– Ну і толькі тае бяды, – сказала бабка. Укараціла ў фрэнча рукавы і цяпер не здымае яго з сябе з раніцы да позняга вечара.

У вайсковай адзежыне яна вельмі смешная. Фрэнч вісіць на ёй, як на коліку. Крыссе звісае аж да каленяў, выраз каўняра шырачэзны.

– Баб, каску табе даць?

– А ідзіце вы свіней пасвіць, мае ўнукі.

Калі бабка, апрануўшы свой «хрэнч», яшчэ накіне на галаву і падраную, невядома ўжо якога колеру хустку, мы аж паміраем з рогату.

– Глядзі-тка. Шалдат! – паказвае пальцам Глыжка.

Бабка пакрыўджана падцінае губы, і тады яе барада ледзь не кранаецца дзюбатага носа. А шчокі западаюць глыбока-глыбока: у бабкі не засталося ўжо і тых зубоў, што былі да вайны. Яна засмучана ківае: ну што ты з яго возьмеш, з гэтага бясштанькі? А на мяне яе добрыя вочы глядзяць з дакорам. Мне пара ўжо і свой хоць які-небудзь розум мець.

Стараючыся паказаць, што нашы кепікі ёй не ішлі і не ехалі, бабка абыякава махае рукой і з пачуццём уласнай годнасці заўважае:

– Вачам не прыгожа, затое душы радасна.

Я прыціхаю, а Глыжка не сунімаецца. Замурзаны да самых вачэй, у зрэбных латаных штоніках на адной шлейцы, ён скача на прымурку і гыгыкае:

– Гы-гы-гы, улашавец!

Ну, гэта ўжо ліха ведае што! Тут нават я цыкнуў на малога, каб прыкусіў язык. А ў бабкі аж рукі апусціліся. Як падвязвала фартух, так і кінула не падвязаўшы. Ад крыўды ў яе задрыжалі губы, але голас зрабіўся такі лагодны, такі пяшчотны, быццам яна немаведама як узрадавалася, што яе так назвалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы – хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы – хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы – хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы – хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x