Іван Сяркоў - Мы – хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Сяркоў - Мы – хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы – хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы – хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заканчваецца вайна. У вызваленай ад немцаў беларускай вёсцы Пакалюбічы засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць нароўні з дарослымі. Хлапчукоў Саньку і Івана пастаянна цягне на подзвігі. Калі пайшлі па вёсцы чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, хлопцы вырашылі яго злавіць і гэтым праславіцца…

Мы – хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы – хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гэта матка яго, відаць, – кіўнуў Санька ў бок разбітых калёс. – Вось ён тут і кружыцца, не адыходзіць.

– А дзе ж людзі? – спытаў я ў сябра і адразу ж сам зразумеў, што пытанне гэта недарэчнае. Ці мала дзе. Можа, загінулі. Можа, трапілі ў рукі немцаў. А можа, ратуючыся, кінулі воз і ўцяклі. Ці, можа, кабыла, спалохаўшыся страляніны, упудзілася, вырвалася з рук гаспадара і бегла, не выбіраючы дарогі, пакуль не напаткала сваю смерць. Як бы там ні было, жарабок зараз нічый, і яго трэба злавіць.

– Кось-кось-кось!

Мы паздымалі шапкі і, трымаючы іх у выцягнутых руках, рушылі да жарабка. Так я заўсёды лавіў дзедавага Шэрага. Шэры ведаў, што ў шапцы ёсць морквіна, бульбіна ці якія іншыя прысмакі, і ахвотна ішоў насустрач. А тут гэтак не атрымалася. Жарабок недаверліва скасавурыўся на мяне, потым на Саньку і падаўся прэч.

Нягледзячы на худзізну, ён аказаўся даволі жвавым. Быццам бы і не было куды ўцякаць: наперадзе – дрыгва, ззаду – мы з Санькам. Тады жарабок павярнуўся назад і, чвякаючы капытамі па гразі, прабег перад самым маім носам. Санька кінуўся напярэймы, хацеў схапіць за грыву і не паспеў.

– Адзічэў ён, ці што? – здзівіўся мой прыяцель.

Доўга мы ганяліся за жарабком, а той усё не даваўся ў рукі. Мы ўжо збіраліся плюнуць і пайсці далей, шукаць нямецкі самалёт. Няхай тут калее на холадзе, калі ён такі. Але падумаем, падумаем – і шкада. Загіне. Ваўкі нападуць, ці ў балоце ўтопіцца.

Нарэшце, падкраўшыся з-за куста, Саньку ўдалося ўчапіцца за грыву, і жарабок здаўся. Ці то ад стомы, ці то ад страху ён аж трымцеў. Падымеш руку, каб пагладзіць па шыі,– спалохана ўскідвае галаву. Не бойся, дурненькі, мы хлопцы добрыя! Мы цябе не пакрыўдзім, паставім у хлявок, дадзім сена. Яшчэ дзякуй скажаш.

Мы начапілі яму на шыю маю папружку ад штаноў і павялі ў сяло. Спачатку жарабок ішоў паслухмяна і толькі ў канцы Сухой грывы раптам страпянуўся, ледзь не вырваўся з рук і заржаў тонка, працяжна. У мяне аж сэрца зайшлося.

– Гэта ён па матцы, – сказаў Санька і ўздыхнуў.– Развітваецца.

Нічога, браток, цяпер не зробіш. Прывыкай жыць сам. Не маленькі. А матку забудзь. Не ўстане яна з тых аглобляў.

Так мы і ідзём дамоў утрох: я, жарабок і Санька. Саньку добра: адной рукой ён трымаецца за папружку, а другой памахвае як хоча. Мне горш: даводзіцца трымаць непадпяразаныя штаны.

Мы ідзём з Санькам і марым. Вось вырасце жарабок і стане такім прыгожым скакуном, які быў да вайны ў калгасе. Здаецца, звалі яго Буяном. Помніцца, як хлопцы-дапрызыўнікі выводзілі яго на поплаў і гарцавалі на ім па чарзе. Уздоўж дарогі яны ўторквалі ў зямлю доўгія лазіны і потым секлі іх шабляй. Даўгагрывы Буян ляцеў, нібы птушка. Такім будзе і наш жарабок. Толькі трэба ваўчкі павыскубаць з грывы і хваста.

Мы вядзём яго па перакапаных траншэямі агародах, міма нямецкіх бліндажоў; вядзём па вуліцы міма пажарышчаў. I хто ні сустрэнецца, кожны здзіўлена праводзіць нас вачамі. А мы шчаслівыя і радасныя. Успомнілася бабульчына прыказка: «Хто там ідзе?» – «Салдат каня вядзе». Наш «конь» спалохана касавурыцца на высокія закураныя коміны, што стаяць уздоўж вуліцы на чорных папялішчах, насцярожана паводзіць вушамі, раздзімае ноздры. Паветра ў сяле пахне мокрым попелам.

На Міронавым двары жарабок ледзь не ўпудзіўся. Нечакана побач з сабой убачыў чорнае абгарэлае шула і так кінуўся ўбок, што я не ведаў, за што мне хапацца: за грыву ці за свае штаны. Добра, што Санька не разгубіўся і павіс у яго на шыі.

I добра, што Санька пасля доўгай спрэчкі ўсё-такі згадзіўся весці жарабка ў наш двор. Інакш мне дома было б ад бабкі на абаранкі. «Што? – спытала б яна. – Пакармілі цябе каля самалёта?» А так не паспела спытаць, бо я зайшоў у хату і адразу пахваліўся:

– Баб, каня прывёў!

– А вала ты не прывёў? – не паверыла яна, але ўсё-такі глянула ў акно. I ўсе, хто быў у хаце – свае і пагарэльцы, дарослыя і дзеці,– прыліплі да шыб.

– Гля, і праўда! Конь!

– Як з палону ўсё адно, – уздыхнула бабка. – I чым жа яго карміць?

Дзед Мікалай таксама прыйшоў паглядзець на нашага з Санькам каня. Пакруціў свае сівыя вусы, патаптаўся, пагладзіў жарабка па спіне і сказаў:

– Стрыгунок яшчэ. Калі людзі не знойдуцца, няхай расце.

Нашы з Санькам планы на будучыню стрыгунка дзеду не вельмі спадабаліся.

– Яшчэ што прыдумайце, – бурчаў ён, выскубваючы з грывы калючкі дзядоўніку. – Скакун! Не скакун, а карміцель будзе. Трапіць у добрыя рукі – пакорміць людзей хлебам. А вы хіба гаспадары? Ахламоны вы. Дай вам волю – замардуеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы – хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы – хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы – хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы – хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x