Іван Сяркоў - Мы – хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Сяркоў - Мы – хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы – хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы – хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заканчваецца вайна. У вызваленай ад немцаў беларускай вёсцы Пакалюбічы засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць нароўні з дарослымі. Хлапчукоў Саньку і Івана пастаянна цягне на подзвігі. Калі пайшлі па вёсцы чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, хлопцы вырашылі яго злавіць і гэтым праславіцца…

Мы – хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы – хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першы раз усё выйшла праз Чмышыху, нашу набожную суседку. Тая хадзіла на базар купіць солі, а бабка ўпрасіла яе перадаць заадно мне ў шпіталь два праснакі. Чмышыха праснакі прынесла назад, а разам з імі і «святую праўдачку» пра мяне. «Няма ўжо вашага Івана». Быццам бы праснакоў тых у яе не ўзялі.

Тут бабка і кінулася ў паніку. Цётка запрэгла Буянчыка і паехала ў горад, а старая, нагаласіўшыся, пайшла ў дрывотнік і выцягнула са сваёй хованкі дубовы слупок.

Я помню той слупок. Ён ляжаў пад сцяной, закіданы розным смеццем і трэскамі. Бабка яго даўно для сябе берагла. Аднойчы ў вялікі мароз я сабраўся пасеч яго на дровы, во бяды было! Я, аказваецца, заадно з тым рудым сабакам-паліцэйскім. Той забраў яе ўборы на смерць, а я і да крыжа дабраўся. Знайшоў сякеру пад лаўкай.

Цяпер бабка сама выцягнула слупок з дрывотніка і папрасіла салдата зрабіць крыж. I салдат зрабіў. Праўда, на папярочку дубу не хапіла, давялося прыбіць сасновую.

Цётка вярнулася дамоў з пустымі санкамі, вясёлая і радасная:

– Жывы ён, жывы! Крызіс у яго нейкі быў…

Глыжка сказаў, што бабка тады хацела манашку з зямлёй змяшаць, ды цётка не пусціла. Бабка крычала, што Чмышыха сваёй «святой праўдачкай» палавіну жыцця ў яе адабрала.

А потым прыйшлі да нас Малахі. У іх старая памерла, а крыжа зрабіць не было з чаго.

– Пазыч, – кажуць, – нам, Матрона, крыж. Вам жа пакуль што не трэба, калі Іван жывы.

– Няхай ён нам век не трэба будзе, – сказала бабка і не пазычыла, а аддала так, дарма і назусім.

Вось колькі тут было розных падзей, пакуль я глытаў у шпіталі ўсялякую атруту і цярпеў на вачах у Каці ўколы. Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Санька таксама прынёс навін цэлыя рэзгіны. Дачуўшыся, што я прыехаў дамоў, мой прыяцель заляцеў у хату так, што бабка падумала, ці не гоняцца за ім па пятах сабакі.

– Чулі? Нашы фронт прарвалі! – крыкнуў Санька яшчэ з парога. Ён сам чытаў у газеце загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Так на Бузе ўсыпалі фашыстам, што ў шапку не ўбяруць.

– А дзе ж гэта той Буг? – пацікавілася цётка Марына.

– Там! – упэўнена паказаў Санька ў бок Міронавага саду, хоць мне здаецца, што Буг зусім у другім баку – за Малахавым дваром.

А яшчэ ў нашы Падлюбічы прыехалі з Масквы дзве дакторкі ад сыпняку нас лячыць. У Санькавай хаце спыніліся. Яны яго матцы, цётцы Марфешцы, жыць не даюць: чысціні дабіваюцца. А самі цыпы нейкія. Спадніцы вузкія, абцасы высокія. Смех глядзець, як яны бровы сабе нейкімі абцужкамі выскубваюць. Моршчацца, а скубуць. Гэта, па-іхняму, прыгожа.

Міхейчыкаў Назар назусім з вайны прыйшоў. Кантужаны. Пачне цыгарку круціць, рукі трасуцца, і ўвесь тытунь рассыпаецца. Стары Міхейка сам яму цыгаркі робіць.

Нінку, што да вайны ў калгасных яслях была нянькай, цяпер паставілі брыгадзірам. Ці, можа, яшчэ і не паставілі, бо Санька чуў, як яна крычала каля сельсавета на ўсю вуліцу:

– Прападзі яно пропадам, ваша брыгадзірства! А сеяць чым? Што я – сама ў зямлю лягу?

Кожны дзень прыбягае да мяне Санька. А праз тыдзень я ўжо і сам пачаў выходзіць на двор пагрэцца на сонейку. Я сяджу на прызбе, а пасярод двара, сумна апусціўшы галаву, стаіць Буянчык, яшчэ больш кашлаты, яшчэ больш зануджаны, як тады, калі мы яго прывялі. Там-сям ён вымазаны нейкім дзёгцем. Гэта дзед Мікалай лечыць яго ад каросты.

Калі бабка перастала баяцца, што мяне паваліць вецер, я пачаў хадзіць і на вуліцу. А аднойчы мы з Санькам пайшлі нават да калодзежа набраць вады. Вось тут мне зноў і сустрэлася Каця. Яна раней за нас падышла да зруба і хацела першай апусціць вядро. Не, пагуляй трошкі, не на тых хлопцаў ты, Каця, натрапіла! Санька рашуча адсунуў яе вядро ўбок:

– Не лезь!

Яна акінула нас абодвух пагардлівым позіркам і са здзекам у голасе спытала:

– А гэта ваш калодзеж?

– Наш! – адрэзаў Санька так сурова, што пярэчыць было б і не варта. Але ж вы не ведаеце тых рыжых канопляў. Другая б адступілася, а яна:

– Ой, задавакі няшчасныя!

Тут і ў мяне аж закіпела ўсё ўсярэдзіне. Хацеў я па старой памяці тузануць за касу, каб другі раз была ласкавейшая, а ў руках засталася толькі белая хустачка.

Спачатку мы аслупянелі ад здзіўлення. Глядзім і не пазнаем Каці – няма касы. Астрыжана пад нулёўку. Дык вось чаму ў шпіталі яна не здымала сваёй хусцінкі! Санька так і паехаў з рогату, проста за жывот хапаецца. Я захліпаюся – суняцца не магу. Здаецца, нічога на свеце няма смяшнейшага за стрыжаную Кацю. А яна залілася чырванню, нават канапелек не відаць. Глядзім – сваімі доўгімі вейкамі плюсь-плюсь-плюсь, і слёзы як боб. Кінула вядро і бягом дадому. А мы ёй наўздагон:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы – хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы – хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы – хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы – хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x