Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пайшлi, хлопец, пакажаш мне, дзе стары Мацiяс спiць.

Ён расчынiў дзверы закутка i так штурхнуў мяне, што я паляцеў з высокай прыступкi. Потым ён схапiў мяне i крыкнуў:

— Ты, хлус, паказвай — дзе? — Ён асвятлiў закутак.

У мяне не было сiлы нi рухацца, нi глядзець. Я быў у такiм адчаi, што гатовы быў растварыцца.

Але потым, сярод усяго гэтага жаху, я пачуў сярдзiты голас Мацiяса:

— Што гэта робiцца? Чалавеку нават ноччу спакойна паспаць не даюць!

Я зiрнуў i ўбачыў Мацiяса, так, ён быў тут, ён сядзеў у самым цёмным кутку пакойчыка на сваiм ложку, утаропiўшыся на свечку. На iм была толькi кашуля, валасы ўскалмачаныя, як быццам ён даўно спаў. Пад акном стаялi ночвы, якiя ён прысланiў да сцяны. Мой дзядуля, выходзiць, быў хуткi, як яшчарка.

Мне проста было шкада Додзiка. Я нiколi не бачыў яго такiм разгубленым, як тады, калi ён углядаўся на Мацiяса.

— Я... проста зайшоў выпiць вады, — выцiснуў ён з сябе пахмурна.

— Вады? Гэта добра, — сказаў Мацiяс. — А цi ж ты не ведаеш, што Тэнджыл забаранiў вам браць у нас ваду? Ён баiцца, што мы вас атруцiм. I калi прыйдзеш i разбудзiш мяне яшчэ раз, дык i сапраўды атручу.

Я не ведаю, як асмелiўся ён так размаўляць з Додзiкам, але, магчыма, з людзьмi Тэнджыла i трэба было размаўляць менавiта так, бо Додзiк, штосьцi прабурчаўшы ў адказ, адразу знiк.

10

Нiколi раней я не сустракаў у поўным сэнсе жорсткага чалавека, пакуль не ўбачыў Тэнджыла з Карманьякi.

Ён перасек на сваiм залатым паруснiку Старажытную Раку, а я ў гэты час з Мацiясам стаяў на беразе.

Сам Джанатан прыслаў мяне сюды. Ён хацеў, каб я ўбачыў Тэнджыла.

— Тады ты лепш зразумееш, чаму тутэйшыя жыхары пакутуюць, галадаюць i памiраюць з адной-адзiнай думкай i адной-адзiнай марай — убачыць сваю зямлю зноў свободнай.

Замак Тэнджыла знаходзiўся высока ў Старажытных Гарах. Ён жыў там пастаянна, толькi зрэдку перапраўляўся цераз раку, каб з'явiцца ў Далiне Ружы i нагнаць жаху на людзей, каб нiхто нiколi не забываўся, хто ён, або каб хто-небудзь не пачаў марыць пра свабоду.

Спачатку я ледзьве мог што-небудзь разгледзець, бо перада мной стаялi доўгiя шэрагi салдат Тэнджыла. Яны, вiдаць, павiнны былi ахоўваць яго, пакуль ён знаходзiўся ў Далiне Дзiкай Ружы. Яму, напэўна, было страшна доўга заставацца ў Далiне, бо нечакана з-за любога вугла магла прасвiстаць страла. Тыраны заўсёды баяцца, казаў Джанатан, а Тэнджыл быў самым горшым з усiх тыранаў.

Калi спачатку мы нiчога не бачылi, нi я, нi Мацiяс, дык потым я знайшоў выйсце. Усе салдаты стаялi, як каменныя, шырока расставiўшы ногi. I мне прыйшла думка, што калi легчы на жывот i прапаўзцi памiж iх нагамi, дык можна будзе ўсё ўбачыць.

Але я не мог прымусiць Мацiяса зрабiць тое самае.

— Галоўнае, каб ты што ўбачыў, — сказаў ён. — I тое, што ўбачыш, ты ўжо нiколi не забудзеш.

I вось бачу: вялiзны, прыгожы, зiхатлiвы паруснiк насоўваецца на нас з вады, а ў iм — весляры, апранутыя ва ўсё чорнае. Вёслаў было больш, чым я мог падлiчыць, яны паблiсквалi кожны раз на сонцы, паяўляючыся з вады. Веслярам даводзiлася цяжка, таму што моцнае цячэнне адганяла лодку ад берага, магчыма, гэта было з-за вадаспада, якi абрынваўся нiжэй па рацэ, — можна было чуць яго грозны грукат.

— Тое, што ты чуеш, — сказаў Мацiяс, — гэта вадаспад Карма, гэта песня вадаспада Карма, гэта калыханка ў Далiне Дзiкай Ружы, пад якую дзецi кладуцца спаць.

Я падумаў пра дзяцей Далiны.

Напэўна, яны калiсьцi бегалi i гулялi на рацэ, цяпер яны ўжо, вядома, не гуляюць, iм перашкаджае гэта вялiзная праклятая сцяна, зусiм глухая. Па ўсёй даўжынi было толькi двое варот, першыя з iх — гэта тыя, праз якiя я прайшоў, яны называлiся галоўнымi, а другiя — гэта тут, на рацэ, з выхадам на прыстань. Якраз сюды цяпер прычальваў Тэнджыл са сваiмi салдатамi. Вароты былi адчынены для Тэнджыла. Выглядваючы з-за ног салдат, я азiраў прыстань i чорнага скакуна Тэнджыла, якi ўжо чакаў яго. Гэта быў цудоўны конь, упрыгожаны залатым сядлом i залатой збруяй, якiя блiшчалi на сонцы. Тэнджыл ступiў на зямлю, сеў на каня i паехаў да варот. Здарылася так, што ён праязджаў зусiм побач са мною, i я ўбачыў яго жорсткi твар i жорсткiя вочы. Жорсткi, як змей, — праўду гаварыў Джанатан, бо ён сапраўды быў такi: жорсткi i прагны да крывi. Гарнiтур на iм быў чырвоны, як кроў, нават султаны на шлёме былi чырвоныя, нiбы ён акунуў iх у кроў. Яго вочы нерухома глядзелi ўдалячынь, на людзей ён не глядзеў, быццам на свеце не было нiкога, акрамя Тэнджыла з Карманьякi. Так, ён быў страшны ўжо сваiм выглядам.

Усiм у Далiне Дзiкай Ружы было загадана сабрацца на плошчы, дзе Тэнджыл збiраўся сказаць прамову. Мы пайшлi з Мацiясам таксама.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x