Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мацiяс збiраўся выйсцi i высыпаць зямлю на поле, а мне было загадана стаяць каля дзвярэй i назiраць. Калi заўважу што-небудзь падазронае, я павiнен быў свiснуць. Калiсьцi, яшчэ на зямлi, Джанатан навучыў мяне насвiстваць адну мелодыю. У той час мы часта насвiствалi разам па вечарах, калi клалiся спаць. Таму свiстаць я ўмеў. Джанатан залез у сваю нару зноў, каб працягваць работу, а Мацiяс зачынiў дзверы, паставiў буфет на месца.

— Запомнi, Сухарык, — папярэдзiў ён, — нiколi не пакiдай дзверы адчыненымi, а буфет непадсунутым. Запомнi, што ты ў краiне, дзе жыве i правiць Тэнджыл.

— Я запомню, — сказаў я.

На кухнi было цёмна, адзiная свечка гарэла на стале, але Мацiяс патушыў i яе.

— Ноччу ў Далiне Дзiкай Ружы павiнна быць цёмна, — растлумачыў ён. — Тут так многа вачэй, якiя iмкнуцца ўбачыць тое, што iм не трэба бачыць.

Потым ён узяў ночвы i знiк, а я стаяў ля адчыненых дзвярэй, назiраў. Было цёмна, як i хацеў Мацiяс. Было цёмна ў дамах, i неба над Далiнай Дзiкай Ружы было цёмным: нi зорак, якiя б мiгцелi, нi месяца, а я наогул нiчога не мог бачыць. Але i тыя начныя вочы, пра якiя гаварыў Мацiяс, яны ж таксама нiчога не маглi бачыць, падумалася мне, i гэта супакойвала.

Я зноў адчуваў сябе няшчасным i адзiнокiм. I мне было зябка, пакуль я чакаў. Мацiяса доўга не было. З кожнай хвiлiнай усё больш i больш мне станавiлася не па сабе. Чаму ён не iдзе? Я ўважлiва ўглядаўся ў цемру. I раптам пасвятлела, а можа, мае вочы прывыклi да цемры? Потым стала зразумела, у чым справа. З-за хмар выглянуў месяц, а гэта было самае дрэннае, што магло здарыцца. Я пачаў малiцца, каб Мацiяс вярнуўся своечасова, пакуль яго хавае цемра. Але месяц ззяў ярка, i мора месячнага святла разлiлося над далiнай.

У гэтым святле я ўбачыў Мацiяса, ён прабiраўся з ночвамi мiж кустоў руж. Я азiрнуўся вакол, каб паглядзець, i раптам заўважыў Додзiка — таўстун Додзiк спускаўся са сцяны па вяровачнай лесвiцы спiнаю да мяне.

Вельмi цяжка свiстаць, калi ты напалоханы, i таму свiст не вельмi добра чутно, але я здолеў выцiснуць з сябе некалькi гукаў. I Мацiяс, як яшчарка, схаваўся за блiжэйшы куст ружы.

I вось Додзiк паявiўся перада мной.

— Чаго ты свiшчаш? — закрычаў ён.

— Таму што, таму што... я толькi сёння навучыўся, — замармытаў я. — Я не ўмеў свiстаць раней, а сёння атрымалася, хочаце паслухаць?

Я зноў пачаў свiстаць, але Додзiк спынiў мяне.

— Не, не, заткнiся! — крыкнуў ён. — Я не ўпэўнены, што свiстаць забаронена, але не трэба. Не думаю, каб Тэнджылу падабалася гэта. I акрамя таго, ты павiнен зачыняць дзверы.

— А Тэнджылу не падабаецца, калi i ў цябе дзверы адчынены? — запытаўся я.

— Не твая справа, — буркнуў Додзiк. — Рабi тое, што табе сказана. Дай мне папiць. Я памiраю ад смагi на гэтай сцяне.

Я падумаў, што калi ён пойдзе са мной на кухню i высветлiць, што там няма Мацiяса, бедны Мацiяс... яму пагражае пакаранне смерцю за тое, што ўначы выйшаў з дому. Я ўжо дастаткова пра гэта чуў.

— Я прынясу вады, — хутка знайшоўся я. — Пастойце тут, i я прынясу вам.

Я пабег на кухню i ў цемнаце спрабаваў дабрацца да вядра з вадой. Добра, што запомнiў, у якiм кутку яно стаiць. Знайшоў кварту i зачэрпнуў вады. I раптам адчуў, што хтосьцi за мной стаiць. Так, ён стаяў у цемры ў мяне за спiнай. Ад гэтага ў мяне зноў забегалi па целе мурашкi.

— Запалi свечку, — загадаў Додзiк. — Я хачу паглядзець, як гэта дзiрка выглядае.

У мяне затрэслiся рукi. Я ўвесь тросся ад страху, але неяк запалiў свечку.

Додзiк узяў кварту, выпiў ваду. Ён пiў i пiў, як быццам быў бяздоннай бочкай. Нарэшце паставiў кварту i падазрона азiрнуўся. Потым спытаў якраз тое, чаго я асаблiва баяўся:

— А гэты стары Мацiяс, якi жыве тут, дзе ён?

Я не адказаў. Я не ведаў, што адказаць.

— Ты не чуў, што я пытаю? — павысiў голас Додзiк. — Дзе Мацiяс?

— Ён спiць, — адказаў я. Нешта трэба было сказаць.

— Дзе?

За кухняй быў маленькi закутак, дзе стаяў Мацiясаў ложак. Я ведаў гэта, але ведаў таксама, што яго там няма цяпер. Я паказаў на дзверы:

— Там.

Я выцiснуў з сябе гэта амаль бязгучна. Слова прагучала так слаба, што Додзiк пачаў здзекавацца:

— Ты мне вельмi добра лжэш, пачакай жа, пакуль я пагляджу.

Ён быў вельмi задаволены, ведаючы, што я лгу, i мне здавалася, што ён падрыхтаваў ужо для Мацiяса смяротны прысуд, каб дагадзiць Тэнджылу.

— Дай мне свечку, — сказаў ён.

Я даў яму свечку. Мне хацелася выбегчы, памчацца да Мацiяса i папярэдзiць, каб уцякаў, пакуль не позна, але я не мог скрануцца з месца, я проста стаяў, i мне было моташна ад страху.

Додзiк бачыў гэта i цешыўся. Ён не спяшаўся. Не, ён ухмыляўся, нiбы гуляў, проста, каб напалохаць мяне яшчэ больш. Потым, вiдаць, яму надакучыла, i ён сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x