Сафiя ў той вечар не прыйшла, але астатнiя жыхары Вiшнёвай Далiны сабралiся як звычайна. Яны, як заўсёды, спявалi песнi i весялiлiся. Толькi я не спяваў разам з усiмi, без Джанатана мне ўсё было не так, i з гэтай прычыны не хацелася тут доўга заставацца.
— Не будзь такiм сумным, Карл Львiнае Сэрца, — падбадзёрыў мяне Джосi, калi я выходзiў. — Джанатан хутка закончыць сваё паляванне i вернецца дадому.
О, як я быў удзячны яму за гэтыя словы! Ён па-сяброўску паляпаў мяне па плячы i даў з сабой некалькi смачных пiрожных.
— Можаш паласавацца, пакуль вернецца Джанатан, — сказаў ён.
Ён быў добры, гэты Залаты Певень. Пасля яго слоў мне нават стала не так самотна.
Я прыехаў дадому, сеў каля агню i пачаў есцi пiрожныя. Хаця ўдзень i стаяла цёплае вясновае надвор'е, аднак тоўстыя сцены нашага дома яшчэ не прагрэлiся.
У пасцелi было зябка, але неўзабаве я заснуў. У сне ўбачыў Джанатана, але сон быў такi жахлiвы, што я мiжволi прачнуўся.
— Зараз, зараз, Джанатан! — закрычаў я. — Я iду! — У цемры, якая шчыльнай сцяной акружала мяне, я выскачыў з пасцелi. Мне чуўся роспачны крык, крычаў Джанатан! Ён клiкаў мяне, яму патрэбна была мая дапамога. Я зразумеў гэта. Мне хацелася кiнуцца тут жа ў цемру, каб прыйсцi яму на дапамогу, дзе б ён нi быў. Але я разумеў, што гэта немагчыма. Што я мог зрабiць? Не было, пэўна, чалавека больш бездапаможнага, чым я. Мне нiчога не заставалася, як залезцi зноў у пасцель i ляжаць, трасучыся ад страху i адзiноцтва.
Але тым не менш настала ранiца, i пачаўся сонечны, ясны дзень. Цяпер, вядома, было цяжэй падрабязна ўспомнiць, якi страшны быў мой сон, але тое, што Джанатан клiкаў на дапамогу, я не мог забыць. Мой брат клiкаў мяне, дык цi ж я не павiнен быў хоць паспрабаваць памагчы яму?
Гадзiнамi я сядзеў каля маiх трусоў i думаў, што я павiнен зрабiць. Параiцца не было з кiм, не было ў каго спытаць. Трэба было штосьцi вырашаць самому. Я не мог пайсцi да Сафii, таму што яна спынiла б мяне. Яна нiколi не дазволiла б мне, яна была разумнай жанчынай, а тое, што надумаў я, было справай не вельмi разумнай i бяспечнай. Нават вельмi небяспечнай, а я не быў такi смелы.
Не ведаю, колькi я сядзеў, прытулiўшыся да сцяны стайнi i вырываючы траву. Неўзабаве вакол мяне не засталося нiводнай травiнкi. Мiналi гадзiны, i раптам мне прыгадалася, як Джанатан гаварыў, што не трэба баяцца здзяйсняць небяспечныя ўчынкi, iнакш ты не можаш называцца чалавекам, а будзеш проста маленькай дрэнню.
I вось, я рашыўся. Я так ляпнуў кулаком па клетцы з трусамi, што яны падскочылi. Каб быць больш упэўненым у сабе, я сказаў уголас:
— Я зраблю гэта! Я зраблю гэта! Я не маленькая дрэнь!
I калi я рашыўся, стала так лёгка на душы!
— Я ведаю, што мая праўда, — сказаў я трусам, таму што больш не было каму гэта сказаць.
Цяпер яны здзiчэюць. Я выцягнуў iх з клеткi, узяў на рукi, вынес за браму сядзiбы i паказаў iм на Вiшнёвую Далiну.
— Уся Далiна поўная травы, — сказаў я iм. — Тут бегае шмат вольных трусоў, з якiмi вы зможаце падружыцца. Думаю, тут будзе значна весялей, чым у клетцы, але бойцеся лiсы i Губерта.
Трое з iх, здавалася, былi крыху здзiўлены, а астатнiя скакалi вакол, быццам не верачы, што гэта было праўдай. Потым яны паскакалi прэч i знiклi сярод зялёных валатовак.
Я заспяшаўся дахаты, каб сабрацца. Я ўзяў коўдру, каб загарнуцца нанач, крэсiва, каб развесцi агонь, кашолку з аўсом для Ф'ялара, сумку з прадуктамi для мяне. Хаця ў мяне, акрамя хлеба, нiчога не было, але гэта быў добры хлеб, хлеб, якi спякла Сафiя. Я напакаваў хлебам сумку да самага верху. Бо я буду ў дарозе доўга, i калi хлеб скончыцца, мне давядзецца есцi траву, як трусам.
Сафiя абяцала прынесцi на наступны дзень супу, але да таго часу я буду ўжо далёка. Бедная Сафiя, ёй давядзецца самой есцi свой суп, але мне так не хацелася, каб яна здагадалася, куды я пайшоў. Яна, вядома, даведаецца, але даведаецца надта позна, каб спынiць мяне.
Я ўзяў кавалачак вугалю з камiна i напiсаў вялiкiмi лiтарамi на сцяне кухнi:
"Хтосьцi паклiкаў мяне ў сне, i я пайшоў, каб знайсцi яго далёка-далёка за гарамi".
Я напiсаў гэта так смешна, каб, акрамя Сафii, калi хто прыйдзе вынюхваць штосьцi ў Сядзiбе Рыцараў, нiчога не зразумеў. "Ён", па ўсёй верагоднасцi, падумае, што я паспрабаваў напiсаць верш цi штосьцi такое. Але Сафiя адразу здагадаецца, што я меў на ўвазе: я паехаў шукаць Джанатана.
Я быў рады, што ўпершыню адчуў сябе дужым i смелым, i спяваў самому сабе:
— Хтосьцi паклiкаў мяне ў сне, i я пайшоў, каб знайсцi яго далёка-далёка за гарамi... — Ах, як хораша гэта гучала. Трэба будзе расказаць Джанатану пра мае спевы, калi я яго знайду.
Читать дальше