Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Даведайцеся — хто, — сказаў Джанатан. — Як бы я хацеў даведацца, хто...

У лiсце былi яшчэ нейкiя знакi, але незразумелыя i, напэўна, на нейкай таемнай мове, i Джанатан папярэдзiў, што мне няма патрэбы цiкавiцца гэтым, бо яно датычыць толькi Сафii.

Але затое брат паказаў мне, як адчыняецца сакрэтная скрынка. Ён дазволiў некалькi разоў адчынiць i зачынiць яе. Потым ужо сам зачынiў яе, замкнуў i паклаў ключ у ступку.

Праз увесь дзень у мяне не выходзiла з галавы перажытае, i таму ноччу я дрэнна спаў. Я думаў пра Тэнджыла i забiтых галубоў, пра вязня пячоры Катлы, у нейкi момант я, мабыць, ускрыкнуў i ад гэтага прачнуўся. Нечакана прахапiўшыся, я не паверыў сваiм вачам — я ўбачыў, што ў цёмным кутку каля шафы хтосьцi стаiць. Калi я ўскрыкнуў у сне, той, вiдаць, спалохаўся i знiк, як цёмны цень, у дзвярах, перш чым я канчаткова прачнуўся.

Усё адбылося так хутка, i я падумаў, што ўсё гэта прымроiлася мне ў сне, але Джанатан, калi я разбудзiў яго i пра ўсё расказаў, быў iншай думкi.

— Не-е-не, Сухарык, гэта быў не сон, нiякi не сон, гэта быў здраднiк!

6

— Тэнджылаў час калi-небудзь ды праб'е, — задумлiва прамовiў Джанатан.

Мы ляжалi каля рэчкi ў зялёнай траве, а была такая ранiца, што проста не хацелася думаць, што ёсць на свеце Тэнджыл цi яшчэ якое-небудзь зло. Было зусiм цiха i спакойна, пад мостам каля камянёў ледзь чутна цурчэла вада, i толькi гэты шум, калi прыслухацца, можна было пачуць. Было проста здорава ляжаць на спiне, глядзець у вышыню i не бачыць нiчога, акрамя лёгкiх белых хмарак. Можна было так ляжаць i адчуваць сябе абсалютна шчаслiвым, цiха напяваючы сам сабе, i нi пра што не клапацiцца.

Але Джанатан пачынае гаворку пра Тэнджыла, i я ў адказ пытаюся:

— Што ты хочаш гэтым сказаць — "Тэнджылаў час калi-небудзь ды праб'е"?

— А тое, што яго чакае, рана цi позна здараецца з усiмi тыранамi, адказаў Джанатан. — Яго раздушаць, як вош, i ён знiкне назаўжды.

— Спадзяюся, што час гэты прыйдзе хутка.

У адказ Джанатан прамармытаў штосьцi не вельмi зразумелае.

— Ён моцны, гэты Тэнджыл. У яго ёсць Катла.

Вось i зноў ён назваў гэта жахлiвае iмя. Мне хацелася спытаць пра яго яшчэ раз, але я стрымаўся. У такую дзiвосную ранiцу лепш нiчога не ведаць пра тую Катлу.

Потым Джанатан паведамiў мне самае горшае, што можна прыдумаць:

— Сухарык, пэўны час табе давядзецца пабыць аднаму ў Сядзiбе Рыцараў. Мне трэба з'ездзiць у Далiну Дзiкай Ружы.

Ну як жа ён мог сказаць мне такую страшэнную навiну? Як ён мог падумаць, што я змагу застацца ў Сядзiбе без яго хоць на хвiлiну? Калi ён збiраецца кiнуцца проста ў Тэнджылаву пашчу, то я iду з iм. I я сказаў Джанатану пра сваё рашэнне. Ён паглядзеў на мяне вельмi дзiўна i сказаў:

— Сухарык, ты ў мяне адзiн брат, якога я хачу абаранiць ад зла. Ты ж просiшся ўзяць цябе з сабой, калi мне патрэбна ўся мая сiла для чагосьцi яшчэ? Для таго, што сапраўды небяспечна.

Але гэта мяне не супакойвала. Я быў такi ўстрывожаны i злосны, што ўсё ўва мне кiпела.

— Дык навошта прымушаеш мяне заставацца тут аднаму, чакаць цябе, калi ты, можа, не вернешся?

Я раптам прыгадаў той час, калi Джанатан памёр i пакiнуў мяне аднаго, а я ляжаў на сваёй канапе i не ведаў, цi ўбачу яго калi-небудзь зноў; о, гэта было падобна на зазiранне ў чорную дзiрку.

I вось ён зноў хоча пакiнуць мяне, проста знiкнуць па нейкiх небяспечных справах, пра якiя я нiчагуткi не ведаю, i калi ён не вернецца, то на гэты раз нiякай надзеi ўжо не будзе, я застануся адзiн назаўсёды.

Я ўсё больш i больш злаваўся, нават пачаў крычаць i, як нiколi раней, нагаварыў яму шмат непрыемнага i грубага.

Пэўна ж, яму было вельмi нялёгка супакоiць мяне, але, у рэшце рэшт, усё скончылася тым, як ён хацеў. Бо я добра ведаў, што ён разумее ўсё лепш за мяне.

— Глупства, безумоўна ж, я вярнуся, — гаварыў ён учора ўвечары, калi мы сядзелi ля камiна ў кухнi i грэлiся. Гэта быў наш апошнi вечар перад расстаннем.

У мяне ўжо не было злосцi, я толькi ўсё больш i больш сумаваў, i Джанатан бачыў гэта. Ён быў да мяне вельмi ўважлiвы. Ён даў мне свежага хлеба з маслам i мёдам, расказваў легенды i казкi, але я не мог слухаць яго. Я думаў пра Тэнджыла, тое, што я даведаўся пра яго, не выходзiла з галавы. Я запытаў у брата — чаму ён павiнен адпраўляцца ў такое небяспечнае падарожжа? Хiба ён не можа застацца дома са мной i грэцца каля камiна? На гэта Джанатан адказаў, што ёсць справы, якiя трэба рабiць, нават калi гэта i вельмi небяспечна.

— Чаму? — не зразумеў я.

— Чаму... Бо ў другiм выпадку быў бы я не чалавек, а проста мярзотнiк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x