Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I Джанатан расказаў мне, што ён надумаў. А надумаў ён вызвалiць Орвара з пячоры Катлы. Орвар вельмi многа значыць, нават больш, чым Сафiя, без Орвара, напэўна, ужо зялёным далiнам Наджыялы быў бы канец.

Было ўжо цёмна, агонь у камiне патух, настала ноч.

Калi надышоў новы дзень, я ўжо стаяў каля брамы i назiраў, як ад'язджае Джанатан, паступова знiкаючы ў тумане; так тою ранiцай у Вiшнёвай Далiне паўсюдна слаўся туман. Паверце мне, калi Джанатан пачаў аддаляцца, а потым i зусiм знiк удалечынi, сэрца ў мяне гатова было разарвацца. Я застаўся адзiн. Гэта было невыносна. Ад гора я проста трацiў розум. Тады я кiнуўся ў стайню, адвязаў Ф'ялара, ускочыў у сядло i паскакаў наўздагон за братам. Мне трэба было ўбачыць яго яшчэ раз, перш чым згубiць назаўсёды.

Я ведаў, што Джанатан збiраўся наведацца ў Сядзiбу Цюльпанаў, каб атрымаць указаннi ад Сафii, таму я скiраваў каня менавiта туды. Я iмчаўся наўскач i дагнаў яго ўжо каля самай Сядзiбы Цюльпанаў. Мне раптам стала сорамна, i я ўжо вырашыў схавацца, але Джанатан азiрнуўся i ўбачыў мяне.

— Чаго ты хочаш? — строга запытаў ён.

Сапраўды, чаго я хацеў?

— А ты ўпэўнены, што вернешся? — прамармытаў я. Гэта было ўсё, што я мог сказаць.

Пэўны час мы ехалi поплеч, потым спынiлiся, Джанатан выцер з маёй шчакi слёзы i сказаў:

— Не плач, Сухарык. Мы сустрэнемся зноў — я абяцаю табе. Але гэта будзе не тут, гэта будзе ў Наджылiме...

— У Наджылiме? — перапытаў я. — А што гэта такое?

— Я раскажу табе пра гэта як-небудзь iншым разам.

Цяжка апiсаць, як я сумаваў у тыя днi, калi быў адзiн у Сядзiбе Рыцараў, i як марудна цягнулiся днi. Вядома, я даглядаў сваю жывёлу. Я падоўгу затрымлiваўся ў стайнi каля Ф'ялара, а потым iшоў да трусоў i доўга размаўляў з iмi. Калi-нiкалi лавiў рыбу, вучыўся паляваць з лукам i стрэламi, але без Джанатана ўсё здавалася мне бессэнсоўным. Сафiя прыносiла мне ежу, i зноў мы гаварылi пра Джанатана. Я ўсё спадзяваўся, што яна скажа: "Ён хутка вернецца", але яна маўчала. Вельмi хацелася запытацца ў яе, чаму яна сама не пайшла выбаўляць Орвара, замест таго каб пасылаць Джанатана. Але што пытацца — я ж ведаў прычыну сам.

Як расказваў мне калiсьцi Джанатан, Тэнджыл ненавiдзеў Сафiю.

— Сафiя ў Вiшнёвай Далiне i Орвар у Далiне Дзiкай Ружы — яго самыя заклятыя ворагi, i, будзь упэўнены, ён цудоўна гэта ведае.

— Ён трымае Орвара ў пячоры Катлы, i яму хацелася б кiнуць туды i Сафiю, каб яны абое загiнулi там. Гэты нягоднiк паабяцаў пятнаццаць белых коней таму, хто выдасць Сафiю, жывую цi мёртвую.

Вядома ж, я разумеў, чаму Сафiя павiнна трымацца як мага далей ад Далiны Дзiкай Ружы i што iменна Джанатан павiнен быў пайсцi туды замест яе. Яны думалi, што Тэнджыл нiчога не ведаў пра яго, цi, прынамсi, спадзявалiся на гэта. Але ж быў нехта, хто здагадаўся, што Джанатан не проста хлопчык-садоўнiк: гэта быў чалавек, якi таемна прыходзiў да нас ноччу, чалавек, якога я паспеў убачыць каля шафы. I гэта вельмi непакоiла Сафiю.

— Той чалавек ведае занадта многа, — сказала яна.

Яна папрасiла неадкладна паведамiць ёй, калi хто-небудзь яшчэ раз суне нос на Сядзiбу Рыцараў. Я сказаў, што чужому не будзе чаго рабiць каля нашай шафы, таму што ўсе тайныя паперы мы перахавалi ў iншае месца, у табакерку, якую паклалi на самае дно меха з аўсом. Сафiя дастала яе i паклала туды яшчэ штосьцi.

— Беражы гэта, я ведаю, што гэта не так проста, але ты абавязаны ўсё зберагчы.

Асаблiва не па сабе мне было вечарамi i ноччу. Мне снiлiся жахлiвыя сны пра Джанатана, i калi я прачынаўся, мяне ахоплiваў непакой.

Аднойчы ўвечары я паехаў да "Залатога Пеўнiка". Мне проста немагчыма было сядзець дома ў Сядзiбе Рыцараў, дзе так цiха, што, здавалася, можна пачуць мае думкi, а яны былi не з тых, што падымаюць дух.

Калi я ўвайшоў, усе здзiўлена паглядзелi на мяне, менавiта здзiўлена, таму што я быў адзiн, без Джанатана.

— Вось гэта навiна! — усклiкнуў Джосi. — З'яўляецца толькi палова братоў Львiнае Сэрца! Дзе ж ты дзеў Джанатана?

На гэта пытанне адказаць было няпроста. Я памятаў, наконт чаго мяне папярэджвалi i пераконвалi Сафiя з братам: што б нi здарылася, нiкому не гаварыць, штб рабiў Джанатан i куды ён пайшоў. Нiводнай жывой душы! Не ведаючы, што адказаць, я рабiў выгляд, што не пачуў пытання. Але тут сядзеў i Губерт, яго таксама вельмi цiкавiла, дзе мой брат.

— Дык дзе ж ён? — прагучала пытанне. — Не думаю, каб Сафiя адмовiлася ад свайго садоўнiка.

— Джанатан на паляваннi, — сказаў я першае, што прыйшло ў галаву. — Ён у гарах, палюе на ваўкоў...

Атрымалася даволi ўдала — мае словы былi добрай адчэпкай, бо сапраўды Джанатан неяк гаварыў, што ў гарах паявiлася шмат ваўкоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.