Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, мiсiс Берг дае мне ежу, — сказала Лота i паказала, як добра працуе сiстэма з кошыкам.

— Дык ты не зусiм дурненькая, — сказаў Джонас, сеў на падлогу i пачаў праглядаць старыя часопiсы, якiя ён знайшоў у кутку.

— Тады да пабачэння, Лота, — сказала мама. — Калi ты надумаешся вярнуцца дадому да калядаў, мы будзем вельмi рады бачыць цябе.

— А колькi яшчэ часу да калядаў? — спытала Лота.

— Сем месяцаў, — адказала мама.

— Я, вiдаць, буду тут жыць больш, чым сем месяцаў, — заключыла Лота.

— Гэта ты так мяркуеш, — усмiхнуўся Джонас.

Мацi пайшла, а Лота з Марыяй гулялi з Вiолай Лу. Джонас сядзеў на падлозе i чытаў часопiс.

— Табе падабаецца ў мяне, Марыя? — спытала Лота.

— Гэта найлепшы лялечны дом, якi я калi-небудзь бачыла.

— А гэта не лялечны дом, — запярэчыла Лота, — гэта мой сапраўдны дом.

Раптам на лесвiцы пачулiся цяжкiя крокi. Гэта быў тата.

— Да мяне дайшлi дрэнныя звесткi, — сказаў ён. — Людзi ў горадзе гавораць, што ты пакiнула дом, Лота. Гэта праўда?

— Так, — кiўнула Лота.

— Гэта ноч будзе вельмi сумнай для мяне, Лота. Ты толькi падумай, што я буду адчуваць, калi зайду ў дзiцячы пакой, каб сказаць добрай ночы... А там будзе твой пусты ложак. Няма маёй Лоты!

— Нiчым нельга дапамагчы, — адказала Лота ўпэўнена. А пра сябе ўздыхнула: "Бедны тата!" Ёй сапраўды было вельмi шкада яго.

— Так, вiдаць, нельга дапамагчы, — згадзiўся тата. — Джонас i Марыя, вам лепш пайсцi дадому. Сёння ў нас гамбургеры, смажаныя абрыкосы на вячэру.

— Да пабачэння, дарагая Лота, — развiтаўся тата i пайшоў унiз па лесвiцы.

— Да пабачэння, — адказала Лота.

— Бывай, — заспяшалiся Джонас i Марыя.

— Бывайце, — сказала Лота i падышла да акна, каб памахаць iм адтуль.

Адзінокая Лота

Лота засталася адна. Мiсiс Берг прынесла ёй сёе-тое паесцi, i Лота падняла ўсё наверх у кошыку. Там зноў былi аранжад, дзве саломiнкi i халодны кавалак смажанай свiнiны.

— Так жа добра, як i ў Мартэнсанаў, — сказала Лота i прапанавала Бэмсi трошкi адкусiць.

Калi яна паела, вырашыла зноў выцерцi пыл. Потым яна падышла да акна i назiрала за Мартэнсанамi ў iх двары. Джонас i Марыя гулялi ў кракет з татам. Яблынi былi ў квеценi i выглядалi нiбы вялiкiя букеты кветак. Вiд быў цудоўны.

— Кракет — гэта смешна, — сказала Лота Бэмсi. — Але ж гэта не так цiкава, як даглядаць за домам.

Пачало цямнець, i тата, Джонас i Марыя пайшлi ў свой цёплы жоўты дом. Лота ўздыхнула. Пакуль яна выглядала з акна ў пакойчыку пад дахам мiсiс Берг, здарылася такое, чаго Лота нiяк не чакала. Стала цёмна. Цемра ўладкавалася ва ўсiх куточках, усё блiжэй падкрадвалася да Лоты i неўзабаве запоўнiла ўвесь пакой. Заставалася толькi адзiная светлая пляма ў тым месцы, дзе было акно.

— Мы лепш пойдзем спаць, Бэмсi. Неўзабаве мы зусiм нiчога не ўбачым, сказала Лота.

Яна хуценька паклала Вiолу Лу ў яе ложак, а Бэмсi ўзяла з сабой. Скруцiўшыся абаранкам, яна нацягнула коўдру на галаву. Яе перапаўнялi думкi: "Гэта не таму, што я баюся цемры, гэта ад таго, што вельмi сумна. Акрамя ўсяго, я хачу спаць". Лота глыбока ўздыхнула. Некалькi разоў яна садзiлася ў ложку i глядзела ў цемру. Потым яна здрыганулася, зноў запаўзла пад коўдру, прыцiскаючы Бэмсi ўсё блiжэй i блiжэй да сябе.

— Джонас i Марыя, напэўна, таксама леглi спаць, — сказала дзяўчынка ў цемру. — А мама i тата прыйдуць да iх, каб пажадаць iм добрай ночы. Але толькi не мне... — Яна зноў уздыхнула, i гэта быў адзiны гук у пакоi.

"Нельга, каб было так цiха", — падумала Лота. I яна пачала спяваць сваю песню зноў:

Я прыходжу ў свой маленечкi дамок,

Ноч маўчыць...

Лота спынiлася. Яе голас дрыжаў. Яна пачала зноў:

Я прыходжу ў свой маленечкi дамок,

Ноч маўчыць,

I вельмi-вельмi цёмна...

Лота не магла больш спяваць. Яна пачала ўсхлiпваць. У гэты момант да яе вушэй данеслiся нейкiя гукi. Гэта тата падымаўся па лесвiцы i спяваў:

Запалю агеньчык жоўты мой,

Завуркоча кот: "Iдзi дамоў!"

Лота села ў ложку.

— Тата, калi б у мяне быў коцiк! — усклiкнула яна.

Тата ўзяў Лоту на рукi.

— Ведаеш, Лота, мама такая сумная. Можа, лепш табе вярнуцца да каляд?

— Я хачу вярнуцца зараз жа, — адказала Лота.

Тата ўзяў Лоту i Бэмсi i панёс iх дадому.

— Лота вярнулася дадому! — крыкнуў тата, калi яны ўвайшлi ў дом.

Мама сядзела перад камiнам у гасцiнай. Яна працягнула рукi да Лоты i ўсмiхнулася:

— Сапраўды? Ты сапраўды вярнулася дадому, Лота?

Лота кiнулася ў матчыны рукi i заплакала так горка, што слёзы пакацiлiся па яе твары.

— Я збiраюся жыць з табой усё жыццё, мама, — усхлiпвала яна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x