Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лiха цябе бяры, чаму ты злуешся на мяне, Фрэнсан?

Тады ёй адказала мама:

— Лота, ты ж ведаеш, што табе нельга гаварыць "лiха цябе бяры" i, акрамя таго, ты павiнна гаварыць "мiсiс Фрэнсан".

— Тады я зусiм не змагу гаварыць з ёю, — сказала Лота.

Мiсiс Фрэнсан сказала Лоце, што ёй вельмi падабаецца размаўляць з Лотай, i таму яна папрасiла маму, каб яна дазволiла Лоце называць яе Фрэнсан. Тады мама рассмяялася i сказала, што яна згодна.

— А як з "лiха цябе бяры"? — спытала Лота.

— Што датычыцца "лiха цябе бяры", то ўсё застаецца, як i было, — адказала мама.

Калi мама выйшла, Лота сказала:

— Зараз я ведаю, што мне рабiць. Калi я маю на ўвазе "лiха цябе бяры", я буду гаварыць Фрэнсан, таму што мама дазваляе мне гаварыць проста Фрэнсан. Фрэнсан, якi цуд — каляды!

I гэта сапраўды цуд. Джонас, я i Лота дапамагалi мацi, каб усё было прыгатавана да каляд. Мы нават зрабiлi ў двары столiк для птушак. Мама сказала, што мы ёй добра дапамаглi.

— Я нават i не ведаю, што б я рабiла без вас, — сказала яна.

Лота, якая старанна выцiрала нажы, уздыхнуўшы, разважыла:

— Я не ведаю, што б я рабiла, каб у мяне мяне не было! Але ж, о Фрэнсан, як многа працаваць мне даводзiцца!

Купляць падарункi да каляд — гэта таксама цуд. Вельмi цiкава хадзiць па крамах, калi на зямлi ляжыць снег. На ёлкавым кiрмашы мноства прыгожых ёлак, а людзi вельмi хутка ўваходзяць у крамы i вельмi хутка выбягаюць з iх.

Аднойчы мы ўзялi нашы скарбонкi, у якiя мы клалi манеткi ўвесь год, i пайшлi купляць калядныя падарункi. Мы з Джонасам хацелi купiць для Лоты маленькую ляльку, каб яна плёскалася з ёю ў ванне, таму мы папрасiлi яе пачакаць нас на вулiцы, пакуль мы будзем у краме лялек.

— Ты не падглядвай, — сказаў Джонас.

— Пайдзi i зазiрнi ў акенца кандытарскай крамы, — сказала я ёй.

Лоце гэта прапанова вельмi спадабалася, таму што ў акне Карлмана, гэтай крамы, было шмат цукровых звярушак i iншых цудоўных i смачных тавараў.

Калi мы з Джонасам выйшлi з крамы лялек, то аказалася, што Лота знiкла. Мы агледзелi ўсё навокал, i нарэшце Лота выйшла з крамы Карлмана.

— Што ты там рабiла? — спытаў у яе Джонас.

— Я купляла для вас калядныя падарункi, — сказала Лота.

— Ну што ты купiла? — пацiкавiўся Джонас.

— Пiрожныя з крэмам, — адказала Лота.

— Як жа можна быць такой дурнiцай? — сказаў Джонас. — Яны ж не захаваюцца да каляд!

— Я ведала гэта, — адказала Лота. — Таму я iх i з'ела.

Потым мы ўбачылi, што па вулiцы iдзе тата. Ён не ведаў, што мы пайшлi за падарункамi.

— Здаецца мне, што я недзе бачыў гэтых дзяцей, — сказаў тата. — Яны такiя прыгожыя, што я вырашыў пачаставаць iх.

Мы так узрадавалiся, што ажно заскакалi. Тата пачаставаў нас гарачым шакаладам i пiрожнымi, якiя вельмi нам спадабалiся. Мы сядзелi ў краме Карлмана ў зялёнай зале i назiралi, як людзi заходзiлi i выходзiлi з пакупкамi да каляд.

Раптам да таты падышла жанчына, якую звалi мiсiс Фрыберг, i пачала з iм аб чымсьцi гаварыць.

Мы з Джонасам сядзелi i слухалi iх гаворку, але ж Лота ўвесь час нешта балбатала, нават больш, чым мiсiс Фрыберг. Нарэшце тата сказаў:

— Лота, не трэба перабiваць дарослых, калi яны размаўляюць. Калi ласка, пасядзi цiха. Табе трэба пачакаць, пакуль мы скончым гаворку.

— Ну не, я спрабавала маўчаць, але ж дарослыя нiколi не спыняюць сваю гаворку.

Тады мiсiс Фрыберг рассмяялася i сказала, што ёй трэба iсцi дадому, каб рабiць пернiкавых чалавечкаў.

На другi дзень мы таксама рабiлi пернiкавых чалавечкаў. Мы зрабiлi iх так многа, што кожны з нас меў па поўнай талерцы гэтых чалавечкаў. Мы трымалi iх у нашым пакоi. Мы хацелi захаваць iх да каляд. Але Лота з'ела сваiх чалавечкаў у той жа дзень i, вядома, не магла есцi свой абед.

— Я iх з'ела таму, што яны маглi не захавацца да каляд, — растлумачыла яна.

Потым яна кожны дзень прасiла мяне i Джонаса, каб мы падзялiлiся з ёй нашымi чалавечкамi.

— Падайце жабраку што-небудзь паесцi, — гаварыла яна.

У рэшце рэшт наступiў першы дзень каляд, а гэта самы цудоўны дзень ва ўсiм годзе. Як толькi мы прачнулiся, то пабеглi ў кухню. Мама была ўжо там i гатавала каву. Потым мы ўсе селi перад камiнам у гасцiнай i снедалi, а потым елi шафранавыя булачкi, пернiкавых чалавечкаў i пiрожныя. Калядная ёлка запоўнiла ўвесь пакой цудоўным пахам. Неўзабаве мы ўсе прынялiся прыбiраць ёлку.

— Наш дом такi прыгожы, — сказаў Джонас. — Мне здаецца, гэта самы прыгожы дом ва ўсiм горадзе.

— I ў iм самыя лепшыя пахi, — уставiла сваё слова Лота.

Мама прынесла гасцiнцы, якiя таксама добра пахлi. Ва ўсiх кутках былi свечкi, якiя зараз пахлi не так, як пахнуць звычайныя свечкi. Мне падабаецца, што ў каляды ўсё пахне iнакш, значна лепей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x