Калi мы трапiлi ў домiк, то ўбачылi, што Лоты там не было. Ана Джо раз'юшылася.
— Куды ж гэтая малая знiкла? — ускрыкнула яна.
— Я ўцякла, — сказала Лота, калi мы нарэшце знайшлi яе.
Яна сядзела ў парэчнiку i прагна глытала парэчкi.
— Дык мы ж збiраемся выратаваць цябе, — сказала Ана Джо.
— Я выратавала сябе сама, — адказала Лота.
— З табой немагчыма гуляць, — сказаў ёй Джонас.
— Ха, ха, — хмыкнула Лота.
Потым прыйшла мацi i ўбачыла, што Лота не сядзiць у лялечным домiку.
— Ты зараз добрая дзяўчынка? — спытала мама.
— Так, але ж я ўся чорная, — Лота паказала на свой твар.
Мама пляснула ў далонi i ўскрыкнула:
— Божа мой, ты толькi паглядзi на сябе!
Лоту паслалi ў ванную, дзе ёй прыйшлося скрэбцi сябе з мылам амаль паўгадзiны. Пасля мы ўзялi кошык i пайшлi збiраць сунiцы. У полi iх было вельмi многа. Калi мы збiралi сунiцы, мы ўбачылi змяю. Усе ўскрыкнулi i напалохалiся, акрамя Томаса.
— Глядзiце, а вунь хвосцiк без сабачкi, — сказаў ён.
Калi мы прыйшлi дадому, мы падзялiлi сунiцы памiж сабой, але ў Аны Джо ягады былi найбольшыя i самыя чырвоныя.
Томас i Лота селi на верандзе, каб есцi свае ягады. Раптам Томас пачаў плакаць. Цётка Кэцi выглянула з акна i спытала:
— Чаму Томас плача?
— Ён плача, таму што я не дазваляю яму есцi мае ягады, — сказала Лота.
— А свае ён з'еў? — зноў спытала цётка Кэцi.
— Так, — зноў адказала Лота. — Iх ужо больш няма, але ж ён плакаў таксама, калi я iх ела.
Потым выйшла мама. Яна ўзяла Лоцiны ягады i аддала iх Томасу.
— Я лепш пайду спаць, — сказала Лота.
— Так, гэта будзе лепш, — адказала мама. — Ты вельмi стамiлася.
— Не, мае ногi нiяк не спыняцца хадзiць. Але ж, тым не менш, я пайду спаць.
У гэты вечар Лота вельмi добра паводзiла сябе з Томасам. Ён павiнен быў спаць у пакоi для гасцей адзiн, але ж ён вельмi баяўся цемры i хацеў спаць з адчыненымi дзвярыма.
— Але, дарагi Томас, ты ж нiколi не баiшся цемры, калi спiш дома, сказала цётка Кэцi.
— Дома — гэта ягоная цемра, цётка Кэцi. Ён не звыкся з цемрай у бабулi, растлумачыла Лота.
Томасу дазволiлi спаць у нашым пакоi. Лота пацалавала яго, паклала яго ў ложак i сказала:
— Зараз я праспяваю табе, Томас, i ты не будзеш больш баяцца.
Лота заспявала Томасу калыханку, якую мацi заўсёды спявае нам:
— Маленькiя анёлы,
Распраўце свае крылы
I назiрайце за нашымi дзецьмi,
Пакуль не знiкне ноч...
— I назiрайце за Лотай таксама, — дадала Лота.
Аднойчы Джонас спытаў у мяне:
— Што табе падабаецца больш: сонца, месяц цi зоркi?
Я адказала, што яны мне ўсе падабаюцца, толькi, можа, зоркi трохi больш, таму што яны свецяць так хораша ў калядную ноч, а мне каляды вельмi падабаюцца!
Я спадзявалася атрымаць лыжы ў падарунак на каляды i вельмi баялася, што не будзе снегу. Лота таксама хацела, каб быў снег, таму што марыла пакатацца на санках.
Аднойчы ноччу, якраз напярэдаднi каляд, калi мы ляжалi ў сваiх ложках, Лота сказала:
— Я папрасiла тату, каб ён купiў мне санкi, а зараз мне трэба папрасiць у Божанькi снегу, iнакш я не змагу катацца на санках.
— Дарагi Божа, хай пойдзе снег, — малiлася яна. — Падумай аб бедных кветачках. Iм патрэбна цёплая коўдра, пакуль яны спяць у халоднай зямлi. Потым яна трошкi прыўзнялася на сваiм ложку i прашаптала мне: — На гэты раз я была больш разумная. Я не сказала яму, што снег патрэбны для маiх санак.
Уявiце сабе, колькi было ў нас радасцi, калi наступнай ранiцай мы ўбачылi, што пайшоў снег. Джонас, Лота i я стаялi ў сваiх пiжамах каля акна i сачылi за тым, як сняжынкi падалi ў наш сад i сад мiсiс Берг.
Мы апранулiся так хутка, як толькi маглi, i выйшлi на вулiцу. Потым мы гулялi ў снежкi i зрабiлi цудоўнага снежнага чалавека, а калi тата вярнуўся дадому, ён надзеў на яго шапку.
Увесь дзень мы весялiлiся, i мама была задаволена тым, што мы не блытаемся ў яе пад нагамi. Мiсiс Фрэнсан дапамагала ёй прыбiраць хату да каляд. Лота любiць размаўляць з мiсiс Фрэнсан. Яна называе яе Фрэнсан, але мама гаворыць ёй, што трэба дадаваць мiсiс Фрэнсан. Мiсiс Фрэнсан таксама любiць гаварыць з Лотай, але ж мама папрасiла яе не адказваць Лоце, калi тая будзе называць яе Фрэнсан.
У той дзень, калi мы рабiлi снежнага чалавека, Лота сказала мiсiс Фрэнсан:
— Фрэнсан, памацай, якiя ў мяне мокрыя пальчаткi!
Мiсiс Фрэнсан нiчога ёй не адказала, тады Лота спытала зноў:
— Фрэнсан, ты бачыла нашага снежнага чалавека?
Але жанчына зноў прамаўчала.
Спачатку Лота была вельмi спакойная, але ж потым яна абурылася:
Читать дальше