Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А зараз iдзiце ў купэ, сядзiце там i не варушыцеся, — загадала мама.

Але ў купэ не было Лоты.

— Дзе Лота? — спыталася я.

Мама амаль што зноў пачала плакаць.

У рэшце рэшт мы знайшлi Лоту ў купэ, якое было вельмi далёка ад нашага. Яна была вельмi занята тым, што расказвала нейкую гiсторыю вялiкай колькасцi людзей. У той момант, калi мы падышлi, яна гаварыла:

— У нашым купэ едзе чалавек, у якога на падбародку ёсць бародаўка, але ён пра гэта не ведае.

Мама схапiла Лоту i штурхнула яе назад у наша купэ. А пасля ўсяго нам давялося сядзець i не варушыцца, таму што мама была вельмi i вельмi сярдзiтая на нас. Яна сказала, што было б лягчэй пасвiць статак дзiкiх быкоў, чым глядзець за намi.

Слова "бык" нагадала мне, што я ўбачу маленькiх бычкоў у бабулi з дзядулем, i мне стала радасна. Калi мы прыехалi на нашу станцыю, мы ўзялi таксi, каб дабрацца да бабулi з дзядулем.

Яны ўжо стаялi на ганку i махалi нам рукамi. Iхнi сабака Лукас брахаў i скакаў. Усё наваколле пахла летам.

— Калi ласка, мая даражэнькая! — сказала бабуля.

— Некалькi даражэнькiх, — прамармытала мама.

— Заўтра мы зможам пакатацца на Блэкi, — сказаў дзядуля.

— Пойдзем у клець, i я пакажу вам кацянят Муролы, — гаварыла бабуля.

— А цi засталося колькi-небудзь цукерак у тваiм буфеце? — спытала Лота.

— Пойдзем паглядзiм, — адказала бабуля. — Штосьцi там павiнна быць...

I ў гэты момант мы адчулi, што прыехалi да бабулi з дзядулем.

Лота амаль што лаецца

У садзе бабулi з дзядулем сярод галiнак вялiкага дрэва ёсць невялiчкi домiк. У гэтым домiку ёсць стол, лаўкi. Ён агароджаны маленькiм плотам. Узабрацца туды можна па лесвiцы. Бабуля называе яго зялёны павiльён. Мне падабаецца есцi ў гэтым павiльёне больш за ўсё.

Калi мы прачнулiся ранiцай, першае, што Джонас сказаў, было:

— Бабуля, дазволь нам есцi ў зялёным павiльёне!

— А як ты думаеш, цi спадабаецца Клары насiць усю гэтую ежу ўверх па хiсткай лесвiцы тры разы ў дзень?

Клара — гэта служанка бабулi. Яна вельмi добрая, але ёй не падабаецца есцi на дрэвах.

— Вядома не спадабаецца, — адказала Клара.

— Бабулечка, ну дазволь нам, мы самi зможам занесцi ежу ў павiльён.

— А калi ты не дазволiш, мы вельмi раззлуемся, — сказала Лота.

Бабуля, вядома, не хацела, каб Лота злавалася, i таму яна зрабiла вялiкую колькасць аладак, паскладала iх у кошык разам з цукрам i маленькiм гаршчэчкам з джэмам. Яна таксама паскладвала талеркi i вiдэльцы, тры кубачкi i бутэльку малака.

Потым мы паднялiся ў зялёны павiльён. Джонас забраўся першы, я — за iм, а за мной — Лота.

— Во будзе смешна, калi ты ўпусцiш кошык, Джонас, — сказала Лота.

Але Джонас нiчога не ўпусцiў. Мы распакавалi ўсё i селi за стол. Есцi аладкi з цукрам было вельмi смачна. Iх было так многа, што нават Лота не змагла з'есцi ўсе. I вы ведаеце, што яна з iмi ўсiмi зрабiла? Яна павесiла iх на дрэва.

— Няхай яны будуць лiсцiкамi, — сказала яна.

Аладкi гайдалiся ад ветру i сапраўды выглядалi як лiсточкi.

— Калi мама ўбачыць гэта, дык ты атрымаеш, — сказала я.

Але Лота не звярнула ўвагi на мае словы. Яна сядзела i назiрала за сваiмi аладкамi. Яна нават заспявала песню, якую тата часам напявае. Яна пачынаецца так: "Вецер калыша лiсце, тра-ля..."

Неўзабаве Лота прагаладалася зноў i пачала адкусваць ад падвешаных аладак.

— Я быццам тое ягня, якое з'ядае лiсце, — сказала яна.

Побач праляцела птушка, i Лота сказала ёй:

— Паклюй мае аладкi, я табе дазваляю, але толькi не Джонасу i Марыi.

Але птушка не хацела дзяўбцi гэтыя аладкi. Мы ж тым часам захацелi есцi зноў. Я працягнула руку да Лоты i сказала:

— Падай беднаму жабраку што-небудзь паесцi!

Лота дала мне аладку, якую яна абкусвала. Я паклала на яе цукар i джэм, мне было вельмi смачна. На жаль, у мяне была толькi палова аладкi. Джонас таксама атрымаў ад Лоты аладку, калi слова ў слова паўтарыў тое, што сказала я.

Лоце падабаюцца ўсялякiя глупствы. У рэшце рэшт, калi мы з'елi ўсе аладкi, яна сказала:

— Аладкi-лiсточкi скончылiся. Цяпер трэба пачынаць есцi зялёныя лiсточкi.

Яна нарвала поўную жменю лiсця i хацела, каб мы з'елi, але мы з Джонасам былi ўжо сытыя.

— Яны будуць вельмi смачныя, калi вы пакладзеце на iх цукар i джэм, сказала Лота.

Яна гэтак зрабiла i з'ела зялёны лiсточак з цукрам i джэмам.

— Ты лепш паглядзi, каб на iм не было чарвяка, — сказаў Джонас.

— Хай ён сам за сабой сочыць, — адказала Лота.

Бабуля гаворыць, што гэтае дзiця заўсёды мае на ўсё адказ.

Назаўтра, а гэта была нядзеля, бабуля прыгатавала смажаную рыбу i пiражкi таксама з рыбай, i гэта было якраз тое, што Лоце спадабалася менш за ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x