Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi надвор'е добрае, бабуля i дзядуля заўсёды ядуць пад самым вялiкiм дрэвам у садзе. У гэты раз бабуля, дзядуля, мама, Джонас i я сядзелi за сталом i ўжо былi гатовы есцi, але Лота гуляла з коцiкам. Яна не збiралася падыходзiць да нас, хаця мама клiкала яе некалькi разоў. Нарэшце, калi яна падышла да стала i ўбачыла, што было на iм, яна сказала:

— Рыба ў нядзелю. Лiха цябе бяры!

Мама вельмi раззлавалася на яе, таму што яна тысячу разоў папярэджвала Лоту, каб яна не гаварыла "лiха цябе бяры", таму што гэта не вельмi добрыя словы.

Больш таго, мама папярэдзiла Лоту, што калi яна вымавiць яшчэ раз гэтыя словы, то адразу ж вернецца ў горад i не зможа застацца тут з бабуляй.

Лоце не дазволiлi сесцi з намi за стол, таму што яна сказала гэтыя дрэнныя словы. I пакуль мы елi, Лота хадзiла па садзе i енчыла.

Калi ўсе разышлiся, Лоце прыйшлося есцi адной. Яна енчыла i енчыла. Мама растлумачыла Джонасу i мне, што пакуль Лота не стане зноў добрай дзяўчынкай, яна павiнна гуляць адна. Але ж мы схавалiся за вуглом дома i сачылi, як яна плача. Нарэшце яна супакоiлася, таму што зноў нешта прыйшло, вiдаць, ёй у галаву. Яна ўзяла рыбу са сваёй талеркi, падышла да бочкi з вадой i апусцiла туды рыбу. Мама таксама назiрала за Лотай.

— Ёй трохi паплаваць трэба, лiха цябе бяры!

— Лота, цi ты не памятаеш, што я табе гаварыла, — папярэдзiла яе мама.

Лота кiўнула галавой i пабегла дадому. Неўзабаве яна вярнулася з маленькiм чамаданчыкам у руцэ. Па зямлi за ёй цягнуўся паясок, якi звiсаў з чамадана. Мама, бабуля, дзядуля i я глядзелi на яе з цiкаўнасцю. Яна амаль што выйшла за вароты, але раптам павярнулася, падышла да бабулi з дзядулем i ветлiва сказала:

— Я еду да таты, таму што ён лепшы за маму.

Яна не развiталася нi з Джонасам, нi з мамай, нi са мной. Мы моўчкi назiралi за ёй. Калi яна падышла да варот, дык чамусьцi спынiлася на хвiлiнку. Мама падышла да яе i запыталася:

— Лота, дык ты не едзеш?

— Ды я ж не магу адна ездзiць на цягнiку, лiха цябе бяры!

Тады мама ўзяла Лоту на рукi i сказала, што было б лепей, каб яна засталася з намi, таму што ўсе будуць сумаваць без яе. Лота абняла маму за шыю i расплакалася. А са мной i Джонасам яна не гаварыла яшчэ доўга. Увечары, калi мы ўжо збiралiся спаць, да нас прыйшла бабуля, каб расказаць нам нешта цiкавае з Бiблii. Яна паказала нам карцiнкi з яе, на адной з якiх быў хлопчык Джозэф.

Нечакана для нас усiх Лота сказала:

— 1, 2, 3, 4, 5... бабуля, што ты сказала?

I паколькi Лота навучылася добра лiчыць, яна пачала гаварыць лiчбы замест "лiха цябе бяры".

У Лоты нешчаслiвы дзень

Адзiн з нашых любiмых прытулкаў у садзе бабулi i дзядулi — гэта лялечны домiк! Ён належыў маме i цётцы Кэцi, калi яны былi маленькiмi дзяўчынкамi. Зараз там жывуць iх лялькi. Ён пафарбаваны ў чырвоны колер i знаходзiцца ў аддаленым кутку сада, куды вядзе маленькая сцяжынка. Ля гэтага домiка ёсць маленькi поплаў, на якiм растуць маргарыткi. З мэблi там былi белыя сталы i крэслы, буфет з лялечным посудам, патэльня, маленькi прас, а таксама збаночак для соку. Там было i маленькае крэселца, якое некалi належала бабулi. Цяжка ўявiць сабе, што гэтае крэселца такое старое!

Аднойчы, калi мы гулялi там, мы дамовiлiся, што Джонас будзе татам, я буду мамай, а Лота будзе Кларай, нашай служанкай.

— Зараз тата збiраецца пайсцi пагуляць з дзiцем, — сказаў Джонас. Ён узяў ляльчыну каляску з лялькай i пайшоў у сад.

— А я буду мыць падлогу ў кухнi, — сказала Лота.

— Не, перш за ўсё давай зробiм сыр, — прапанавала я.

Паколькi я была мамай, я збiралася кiраваць сама.

— Нiякага сыру, пакуль я не памыю падлогу! — адрэзала Лота.

Джонас сказаў Лоце, што яна не будзе гуляць з намi, калi не стане рабiць тое, што мы ёй гаворым. Такiм чынам мы зрабiлi сыр.

Калi вы робiце сыр, вам трэба ўзяць ягады i пакласцi iх у насоўку. Потым вы выцiскаеце ўвесь сок, а з таго, што застаецца ў насоўцы, вы робiце маленькiя круглыя сыры, якiя вельмi кiслыя.

— А зараз я збiраюся памыць падлогу, — сказала Лота.

Яна ўзяла вядро i пайшла ў кухню да бабулi, каб набраць вады. Калi яна вярнулася, дык вылiла ўсю гэтую ваду на падлогу i, апусцiўшыся на каленi, пачала скрэбцi падлогу шчоткай. Неўзабаве яна стала мокрая з ног да галавы.

— Лота, ты плаваеш, цi што? — спытаў Джонас, калi ўвайшоў з лялькай.

— Я мыю падлогу таму, што яе трэба памыць, — адказала Лота. — Акрамя таго, гэта вельмi цiкава.

Неўзабаве яна скончыла скрэбцi падлогу i засталася задаволеная. А Джонасу i мне прыйшлося выцiраць за ёй. Лота ж наогул не дапамагала. Яна толькi моўчкi сачыла за намi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x