Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта быў вельмi доўгi дзень, i мы ўвесь час штосьцi елi. У гэты дзень мама хадзiла да мiсiс Берг i занесла ёй некалькi падарункаў, а мiсiс Берг дала маме некалькi цукерак i смажанага мiндалю. Мiсiс Берг таксама дала Лоце цудоўную чырвоную шапачку, якую яна сама звязала.

— Калi я надзену яе, я змагу тады быць як сапраўдны Санта Клаўс, — сказала Лота.

У той вечар да нас сапраўды прыйшоў Санта Клаўс. Ён увайшоў з вялiкiм мехам за плячыма, у якiм было многа калядных падарункаў.

— Мне не трэба пытаць, цi ёсць тут добрыя дзецi, таму што я iх бачу, сказаў ён. А потым, павярнуўшыся да Лоты, дадаў: — Дзяўчынка, зараз твае вочкi зробяцца квадратнымi...

Але Лота стаяла i глядзела на яго вялiкiмi круглымi вачамi.

Санта Клаўс на хвiлiнку пакiнуў пакой, а потым зноў з'явiўся з двума агромнiстымi пакетамi. У адным з iх былi мае лыжы, а ў другiм былi санкi для Лоты. Але Лота не варушылася, пакуль Санта Клаўс не накiраваўся да яе.

— Чаму ты такая цiхая, Лота? — спытала мама.

— Таму што ў мяне нешта скрабецца ў жываце, калi я бачу Санта Клаўса, адказала Лота. — Фрэнсан, як мой жывот скрабецца!

У гэты вечар нам дазволiлi не класцiся спаць столькi, колькi нам хацелася. Мы шчоўкалi арэшкi, елi мандарыны ля камiна i танцавалi вакол каляднай ёлкi. Усё было цудоўна.

На наступны дзень ранiцай мы ўсталi вельмi рана, каб пайсцi ў царкву. Стол, якi мы ўладкавалi для птушак, быў пакрыты снегам. Мы змялi яго, каб птушкi маглi паесцi. Было так рана, што нават можна было разгледзець зоркi на небе. Вось чаму я больш за ўсё люблю зоркi. Калi яны свецяць, усё выглядае быццам бы ў казцы. Большасць дамоў асвечана вельмi ярка, а над дахам ратушы пералiваецца рознымi колерамi найвялiкшая зорка, якую я калi-небудзь бачыла.

— Гэта, вiдаць, калядная зорка, — гаворыць Лота.

Усё ідзе дрэнна

Аднойчы ранiцай, якраз пасля таго, як Лоце споўнiлася пяць гадоў, яна прачнулася i адчувала сябе вельмi раззлаванай. Ёй прыснiўся дрэнны сон, а Лоце здавалася, што ўсё, што было ў сне, было на самой справе.

— Яны пабiлi майго Бэмсi, — плакала яна, калi мама прыйшла да яе, каб паглядзець, чаму яна сядзела ў ложку i нарабiла столькi гвалту ў восем гадзiн ранiцы.

— Хто пабiў твайго Бэмсi? — пацiкавiлася мама.

— Джонас i Марыя, — адказала Лота.

— Лота, даражэнькая, гэта, вiдаць, табе прыснiлася, — супакойвала яе мама. — Джонас i Марыя пайшлi ўжо ў школу. У iх, напэўна, не было часу бiць Бэмсi.

— Не, гэта яны яго набiлi, хаця ў iх i не было часу. Я iх бачыла, працягвала енчыць Лота, абдымаючы Бэмсi.

Бэмсi — тоўстае, маленькае парася, якога мама зрабiла з ружовай тканiны i падаравала Лоце, калi ёй споўнiлася тры гады. Але тады Бэмсi быў чыстым i ружовым, а зараз ён брудны i выглядае як сапраўднае парасё. Нават i зараз Лота была ўпэўнена, што гэта сапраўдны мядзведзь, i настойвала, каб яго звалi Бэмсi.

— Ха-ха, гэта не мядзведзь, а свiння, — смяяўся Джонас.

— Ты проста дурненькi, — адказвала Лота. — Гэта мядзведзь!

— Гэта ты так уяўляеш, — працягваў смяяцца Джонас. — Адзiнае, што я хачу ведаць, Лота, — ён у цябе палярны цi звычайны?

— Я думаю, што ён свiнячы мядзведзь, — не разгубiлася Лота. — Гэта якраз тое, што я думаю.

Лоце вельмi падабаўся яе мядзведзь. Ноччу ён спаў побач з ёй, а калi Джонаса i Марыi не было дома, яна шмат размаўляла з iм.

I вось зараз Лота была ўпэўнена, што яе Бэмсi ляжаў на падушцы i адчуваў сябе вельмi дрэнна, таму што Джонас i Марыя пабiлi яго. Яна сядзела каля яго i плакала:

— Бедненькi мой Бэмсi! Я збiраюся даць Джонасу i Марыi добрага дыхту!

Джонас, Марыя, Лота, мама i тата жылi ў маленькiм домiку. Кожную ранiцу Джонас i Марыя хадзiлi ў школу, а тата хадзiў на службу. Толькi мама i Лота заставалiся дома. Мама вельмi рада, што ў яе ёсць маленькая Лота, таму што iнакш ёй было б вельмi сумна ў хаце.

— Так, табе пашанцавала, што я ў цябе ёсць, — неяк гаварыла Лота. — Калi б мяне не было, табе было б так сумна, i мне было б цябе шкада...

Але ж той ранiцай Лота нiчога добрага не сказала, таму што яна была вельмi раззлаваная. Ужо быў час апранацца, i мама прынесла пушысты свiтэр, якi бабуля звязала для Лоты.

— Толькi не гэты, — сказала Лота, — ён шкрабецца i колецца.

— Ды не, Лота, — адказала мама цярплiва, — паглядзi, якi ён мяккi i гладкi.

— Ён шкрабецца i колецца, — зноў паўтарыла Лота, нават не кранаючы свiтэра. — Я хачу апрануцца ў маю вельветавую сукенку.

У Лоты была светла-блакiтная вельветавая сукенка, самая лепшая нядзельная сукенка. Яна хацела апрануць яе, хаця быў толькi чацвер, звычайны чацвер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x