Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лоце вельмi падабалася хадзiць па крамах. Але свiтэр, якi яна павiнна была апрануць, ляжаў у кошыку для непатрэбнай паперы. Нядзiўна, што Лота ўскрыкнула так, што мiсiс Берг у суседнiм доме схапiлася за галаву i здзiвiлася яшчэ больш.

— Ды што здарылася з табой сёння, Лота? — спытала мама.

— Нiчога, — адказала Лота. — Зусiм нiчога.

— Калi ты збiраешся паводзiць сябе так увесь дзень, я вымушана iсцi ў краму адна. Твой гарачы шакалад усё яшчэ на стале. Я вярнуся вельмi хутка.

Мама пайшла, а Лота села на падлогу i горка заплакала. Усё было зусiм не так, як ёй хацелася.

Нарэшце яна супакоiлася i пачала разважаць. Ёй, магчыма, прыйдзецца праседзець тут усё жыццё з-за свiтэра. Усе будуць хадзiць у крамы, у школу, на службу, ва ўсiх будзе шмат усяго цiкавага, вясёлага, а яна будзе сядзець адна, без адзежы, на падлозе з Бэмсi.

— Тады мы таксама пойдзем, — сказала Лота Бэмсi.

Вось гэта была iдэя! Аднойчы мама расказвала, што Брыджыт, служанка мiсiс Ларсан, паехала ад iх, таму што ёй было дрэнна ў Ларсанаў.

— А мне дрэнна ў Мартэнсанаў, — сказала Лота. — А Мартэнсанамi былi мама i тата, Джонас i Марыя... i сама Лота таксама.

— Мартэнсаны дрэнныя, — сказала Лота. — Тое, што мы пойдзем ад iх, будзе ўсiм добрым урокам. Мы павiнны паспяшацца, Бэмсi, пакуль мама не прыйшла дадому. Iнакш нiчога не атрымаецца.

Але будзе зусiм нецiкава, калi нiхто не прыкмецiць, што ты пайшоў. I Лоце захацелася, каб Мартэнсаны заўважылi яе знiкненне i каб iм стала дрэнна без яе. Яна ўзяла кавалак паперы, ручку i напiсала мацi запiску. Джонас навучыў яе, як трэба чытаць i пiсаць. Пiсаць было вельмi цяжка, але Лота старалася. Яна напiсала друкаванымi лiтарамi: "Я пайшла. Паглядзiце ў кошык для непатрэбнай паперы".

— Калi мама зазiрне ў кошык, яна зразумее, чаму мы пайшлi, — сказала яна Бэмсi.

Такiм чынам, Лота ўзяла Бэмсi i пайшла, апранутая ў тое ж самае, у чым была зранку: у майцы, штонiках, панчохах i чаравiках. Па дарозе яна зайшла ў кухню i выпiла свой гарачы шакалад. Яна ўзяла кавалачак хлеба з джэмам i з'ела яго, пакуль iшла да дзвярэй.

Куды ідзе Лота?

"Гэта вельмi добра пайсцi куды-небудзь. Асаблiва калi ведаеш, куды пайсцi", — думала Лота. Але наконт гэтага ў яе не было нiякай iдэi.

Нарэшце яна вырашыла, што можна папрасiцца пажыць у мiсiс Берг. Лота перакiнула Бэмсi цераз плот памiж садам Мартэнсанаў i мiсiс Берг i ўзабралася на яго сама. Скоцi, сабака мiсiс Берг, забрахаў, калi ўбачыў iх, але ён анiколькi не напалохаў Лоту. Яна ўпэўнена падышла да дома мiсiс Берг i пастукала ў дзверы.

— Прывiтанне, — сказала яна. — Магу я тут жыць?

— Прывiтанне, Лота, — адказала мiсiс Берг, — а я думала, што ты жывеш дома, з татам i мамай.

— Так, але ж я iх пакiнула. Мне не падабаецца ў Мартэнсанаў.

— Тады я разумею, чаму ты пайшла ад iх. Але цi не здаецца табе, што трэба апрануць на сябе што-небудзь яшчэ?

— Я не ем i не апранаюся ў Мартэнсанаў, — сказала Лота i пайшла ў кухню.

Часам мiсiс Берг вяжа свiтэры, шапкi, пальчаткi i прадае iх людзям, якiя не могуць вязаць. Яна дастала з камоды цёплы свiтэр, каб Лота яго апранула. Калi Лота гэта зрабiла, атрымалася, што ён занадта доўгi для яе i вiсеў, нiбыта сукенка.

— Ну як? — спытала мiсiс Берг у Лоты.

— Цудоўна, — адказала тая. — Ён не шкрабаецца i не колецца.

— Ну i добра, — сказала мiсiс Берг.

— Так, гэта сапраўды добра, — пацвердзiла Лота i пачала азiрацца. — А дзе вы збiраецеся паставiць мой ложак?

— А вось гэта праблема, — адказала жанчына. — Ведаеш, Лота, мне здаецца, што ты не зможаш тут жыць: у мяне няма месца яшчэ для аднаго ложка.

— Але ж я павiнна недзе жыць, мiсiс Берг.

— Ты будзеш жыць адна.

— Дык у мяне няма дома, — засмуцiлася Лота.

— Ты зможаш зняць пакойчык пад дахам, — прапанавала мiсiс Берг.

У самым далёкiм кутку сада мiсiс Берг стаяў хлеў, дзе ляжалi газонакасiлка, граблi, рыдлёўка, два мяхi з бульбай, дровы ды i патроху таго-сяго. На другiм паверсе, пад дахам, быў невялiчкi пакойчык, у якiм старая трымала мэблю i мноства iншых непатрэбных рэчаў.

Iншы раз Джонасу, Марыi i Лоце падабалася ўзбiрацца сюды, каб паглядзець на ўсе гэтыя таемныя рэчы. Але мiсiс Берг заўсёды крычала iм з акна, што туды хадзiць нельга. Зараз усё было iнакш. Мiсiс Берг на самай справе прапаноўвала Лоце зняць гэты пакой. Лота нават рассмяялася.

— Гэта самая цудоўная навiна, якую я пачула за апошнi час. Магу я пераехаць зараз жа?

— Па-першае, давай сходзiм i паглядзiм, як там усё выглядае, — сказала мiсiс Берг.

Лота i мiсiс Берг паднялiся на дах разам. Жанчына нават пакрывiлася, калi агледзела пакойчык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x