Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я нават не паспеў у яго запытацца, як даўно Ганс Мюлер на Месяцы і ці быў ён на тым караблі, які паднялі гуманоіды? Але доктар гэтага мог і не ведаць, таму лепш за ўсё мне трэба звязацца з саксонцам і ўсё пачуць ад яго самога. Тым больш, што надта ж карцела пачуць, пры якіх абставінах ён сустрэўся з бортмеханікам, таму я і сказаў Аліку і Натцы:

— Хвіліну пачакайце, я зараз патэлефаную на Месяц аднаму добраму знаёмаму, з кім даводзілася даволі часта вылятаць у Космас. Ды вы ж пра яго неаднойчы чулі. На Месяцы — саксонец Ганс. Гэта зойме не шмат часу. А потым мы нешта прыдумаем. Я ўпэўнены, што Арцёма мы выцягнем, дзе б ён цяпер ні быў.

— Вы зараз будзеце тэлефанаваць на Месяц? — здзівіўся Алік. — Як вы гэта зробіце?

— Звычайна! Набяру патрэбны нумар, у мяне ж мабільнік класны. Яго падарыў мне адзін рускі вынаходнік, астранаўт з Варонежа. Па ім я магу звязацца нават з чужой Галактыкай, — і я пачаў набіраць нумар саксонца.

— Хвілінку, не набірайце пакуль! — папрасіла Натка. — Калі ў вас сапраўды такі незвычайны мабільнік, што сігнал ад яго можа пранікнуць нават у нейкую іншую Галактыку, дык трэба паспрабаваць паслаць SMSку Арцёму. Раптам ён яе атрымае?! А ваш знаёмы на Месяцы пачакае.

— Ну-у... Ты малайчына, Ната! — толькі гэта і засталося мне сказаць дзяўчынцы. — Вось бачыце, штосьці ўжо намацваецца. Як я сам пра гэта не падумаў? Сапраўды, чаму б і не паспрабаваць адаслаць SMSку Арцёму! Помню, мы былі немагчыма далёка, у чужой Галактыцы, і ў нас адмовіла сувязь. Мы не маглі звязацца з Зямлёю. А тут на шляху малюсенькая-малюсенькая планета. Наблізіліся да яе паверхні, а яна ўся пакрыта пагоркамі — пагорак за пагоркам, нідзе ніякай роўнай пляцоўкі. Толькі ў адным месцы пабачылі больш-менш прыдатную нізінку, куды можна было пасадзіць зоркалёт. Але там ужо стаяў нечы карабель і ля яго былі людзі. Самыя сапраўдныя людзі ў скафандрах, якія вырабляліся толькі на Зямлі. Калі мы апусціліся зусім нізка, пабачылі сцяжок на борце карабля. Аказваецца, гэта быў рускі карабель. Мы, вядома, і селі на тую планету. Паспрабавалі пасадзіць зоркалёт на адзін з пагоркаў. Вось там Павел, так звалі вынаходніка, і падарыў мне гэты мабільнік.

— А што было на той планеце, яна была незаселенай? Вы там не сустракаліся з абарыгенамі? — запытаўся Алік.

— Я раскажу пра яе, але трошкі пазней, — адказаў я. — Спачатку пашлём SMSку Арцёму. Давайце думаць, што паведамім, вельмі коратка, але каб ён зразумеў нас.

— А тут і прыдумляць няма чаго, — адазвалася Ната. — Пашлём тое, што вам сказаў зялёны Дрэйк: «Стань на тое ж самае месца, куды ты перамясціўся, у першапачатковую кропку, і мы цябе выцягнем». — Натка паглядзела на мяне і дадала. — З дапамогай дзядзькі Сымона.

Толькі дапішыце: «У цябе на гэта ёсць гадзіна часу», — сказаў Алік. — Праз гадзіну і паставім кампакт.

— Правільна, Алік! Гэтую тваю фразу трэба дадаць абавязкова, — і я пачаў хутка набіраць тэкст SMSкі.

— А калі раптам Арцём не атрымае наша паведамленне, — засумнявалася Ната. — Што будзем рабіць тады?

— Не панікуй загадзя, — і Алік звярнуўся да мяне. — Дзядзька Сымон, у нас ёсць ажно цэлая гадзіна. Вы абяцалі расказаць пра планету, дзе сустрэліся з рускімі астранаўтамі.

— Зараз раскажу, толькі спачатку звяжуся з саксонцам.

Але звязацца з Гансам мне не ўдалося. Яго мабільнік быў чамусьці адключаны. Я цяжка ўздыхнуў, але не адсутнасць магчымасці звязацца з саксонцам мяне трывожыла. Прызнацца, я не надта верыў у тое, што Арцём атрымае SMSку. Адна справа паслаць электронны сігнал, хай сабе на неверагодна далёкую адлегласць, і зусім іншая — у часавую прастору. Гэта штосьці зусім іншае. Я чамусьці быў перакананы, што перамяшчэнне Арцёма было перамяшчэннем менавіта ў часе. Аднак спадзявацца заўсёды трэба, калі нават здаецца, што справа марная. І, каб прыглушыць сваё трывожнае хваляванне, я пачаў расказваць Аліку і Натцы пра тое, ужо амаль забытае, падарожжа ў чужую Галактыку.

Планета чарапах

На Зямлі даўно было вядома, што ў той Галактыцы сотні гадоў таму назад адбыўся грандыёзны выбух. Узарвалася адна з самых яркіх зорак, якая знаходзілася найбліжэй да нашай Галактыкі. Зразумела, што нам, зямлянам, было цікава даведацца, як жа паўплываў гэты выбух на развіццё планет, якія маглі быць недалёка ад той зоркі. Час ад часу ў тым накірунку адпраўляліся з Зямлі зоркалёты. Паляцелі аднойчы і мы, беларусы. Мы ж былі шукальнікамі сенсацыйнай інфармацыі, і нас маглі там чакаць самыя неверагодныя адкрыцці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x