Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сон быў вельмі доўгім, але некалькі апошніх серый я ўсё ж не паспеў дагледзець, падхапіўся, як толькі пачуў Антонаў голас. Камандзір паведамляў, што мы зніжаемся. Пад намі была паверхня невялікай планеты, якую мы неўзабаве, калі на яе апусціўся карабель, назвалі Шэрай Непрыветлівасцю. Там мы і сустрэліся з зялёным Дрэйкам, але не адразу.

Тая планета амаль нічым не ўражвала. Мы ўсе ўжо некалькі разоў выходзілі з карабля, і цешыла толькі адно: на планеце было паветра і была вада. Але гэта была не рака і не возера, а хутчэй за ўсё штучны канал, невядома кім пракапаны. Ён падзяляў планету на дзве роўныя часткі, гэта мы бачылі са сваіх ілюмінатараў калі набліжаліся да паверхні.

— Безумоўна, тут хтосьці быў да нас, — казаў мне доктар Савіч, калі мы з ім, як заўсёды ў пары, што стала ўжо традыцыяй, крочылі па пульхнай, быццам перасохлы торф, глебе. — Ты спаў, а я сядзеў ля свайго экрана і добра бачыў гэты канал. Ён роўненькі-роўненькі, вада ў ім блакітная...

— Ну, а дзе ж расліны, дзе дрэвы? — пытаўся я ў яго. — Дзе ёсць вада, там заўсёды ўсё зелянее. Такі ўжо закон прыроды.

— Э-э, дазволь удакладніць. Зелянее на Зямлі і ў пэўную пару года, а тут не Зямля, — і чамусьці са ўздыхам доктар дадаў: — Я стаміўся ад гэтага шэрага колеру. Дойдзем вунь да той адзінокай невялікай гары і вернемся.

— Я гатовы хоць зараз вярнуцца на карабель.

У мяне сапраўды было такое жаданне, але Савіч адмоўна пахітаў галавой, і да гары мы ўсё-такі дайшлі.

Не хаваючы расчаравання, глядзелі на яе: гара як гара — панурая шэрая каменная глыба. Мы селі на невялікі выступ у ёй.

— У мяне ёсць ідэя, Сымон, — адазваўся доктар. — У тваіх лабараторных прабірках захоўваецца самае рознае насенне. Давай засеем лапінку тутэйшай глебы, і ажывіцца гэтая планета. Толькі шкада, што ўжо больш ніколі не давядзецца сюды прыляцець. Квітнення на ёй мы так і не пабачым.

Якраз у гэты момант і пачуўся за нашымі спінамі голас:

— Тутэйшую глебу не трэба засейваць. Яна ажывае, але цяпер тут півар [2] З мовы зялёнага Дрэйка на бел. — зіма. .

Мы баяліся азірнуцца. Больш за ўсё ўразіла, што ўсё, што мы пачулі, было прамоўлена па-беларуску. І ўсё ж мы азірнуліся...

Гара бы расступілася за нашымі спінамі, і ў чорнай адтуліне стаяў ён — зялёны Дрэйк. Скура на ягоным твары была колеру ранняй веснавой лістоты. Вялікія выразныя вочы нагадвалі дзве масліны, толькі зрэнкі былі ярка-жоўтымі. Доўгі чорны плашч падкрэсліваў стройнасць ягонай постаці, і ва ўсім абліччы адчувалася нейкая ўрачыстасць. Мы міжволі падняліся, але Дрэйк павёў рукою, гэта быў ледзь заўважны рух, і мы зноў апусціліся на выступ у гары. Ён сеў побач з намі. Маіх каленяў краналася крысо яго чорнага плашча. Тонкія губы Дрэйка варухнуліся:

— Крыснар з Зямлі? [3] З мовы зялёнага Дрэйка на бел. — даўно з Зямлі?

Мы яго не зразумелі. Але гэтая наша першая сустрэча зацягнулася, і, паколькі ў ягонай гаворцы пракідвалася шмат беларускіх слоў, многае з таго, пра што ён нам расказваў мы маглі зразумець, як і тое, што яго завуць Дрэйк. Тады ж мы пачулі ад яго і пра аварыю на караблі, які ляцеў да Паўночнага Асла, чым Дрэйк і патлумачыў веданне нашай мовы. І калі нарэшце ён прамовіў: «Жыццё на Пурнасе стала небяспечным. На дне акіяна ўтварылася расселіна. Яна пашыралася і пашыралася. Узнікла пагроза, што некалі расселіна ўцягне ў сябе мацерыкі, зрушыўшы іх нетры», — мы ўжо не сумняваліся, што ён з Гусляра.

— Значыцца, твая планета называлася Пурнас? — запытаўся ў Дрэйка доктар Савіч. — А мы далі ёй назву Гусляр.

— Вы наведвалі Пурнас? — і зялёны Дрэйк надзвычай ажывіўся. — Туды цяпер паляцелі мае сыны. Мы атрымалі сігнал небяспекі. Яны павінны вярнуцца сюды са сваімі жонкамі і дзецьмі, таму што рана ці позна на Пурнасе здарыцца баўмік [4] З мовы зялёнага Дрэйка на бел. — катастрофа. , і для свайго новага жытла мы абралі гэтую планету.

— З такім невясёлым пейзажам? — мне падумалася, што ў Яслях можна было адшукаць нешта больш прывабнае.

— Пейзаж піварны [5] З мовы зялёнага Дрэйка на бел. — зімовы. , — адказаў Дрэйк. — Але пройдзе дзевяць міёраў [6] З мовы зялёнага Дрэйка на бел. — дзевяць месяцаў. і тут усё ажыве. З'явяцца трава, кветкі, карлікавыя дрэвы, праўда, на вельмі кароткі тэрмін. Мы даўно назіралі за гэтай планетай. Я разам з сынамі прылятаў сюды шмат разоў, пакуль, нарэшце, не вырашылі абраць яе для жыцця. Праўда, перад гэтым доўга вагаліся. Есць яшчэ адзін варыянт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x