Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я да гэтага часу не магу растлумачыць, чаму менавіта ў гэты момант запытаўся ў Дрэйка:

— А ў тваіх сыноў лятальныя талерачкі былі з зялёнымі краямі?

— Ты іх бачыў? — і ў голасе Дрэйка пачулася непрыхаваная трывога.

— Мы шмат чаго бачылі, — адказаў за мяне доктар Савіч і падняўся з выступу. — Калі шаноўны Дрэйк жадае, дык мы запрашаем на свой карабель, дзе можна будзе пазнаёміцца з астатнімі членамі нашага экіпажа.

— Дзякуй, — адказаў ён. — Вы ж не заўтра адсюль адлятаеце? Я яшчэ паспею з усімі пазнаёміцца. Цяпер жа мне трэба выходзіць на сувязь з сынамі. Раблю гэта штодня і ўсё безвынікова. Сувязі няма. Ад трывожных прадчуванняў у мяне халаднее дыханне.

У гэты момант мне здалося, што ён сапраўды дыхнуў холадам. Відаць, тое ж самае адчуў і доктар Савіч, ён пачаў развітвацца.

— Тады бывай... Будзем чакаць цябе на сваім караблі. І замест слоў развітання Дрэйк прамовіў:

— Калі на Пурнасе здарылася бяда, сыны сюды не вернуцца. Яны застануцца там, дзе іх жонкі і дзеці.

З гэтымі словамі ён і пакінуў нас. Мы рушылі назад, у напрамку, дзе знаходзіўся наш зоркалёт, і калі ў нейкі момант азірнуліся, доктар Савіч сказаў:

— Глядзі, адтуліна ў гары знікла, але ў ёй з'явілася акно. Відаць, Дрэйк назірае за намі. Я ўпэўнены, што ў тых талерачках з зялёнымі краямі былі яго сыны.

— І цяпер яны на дне акіяна, там, на Гусляры, дакладней, на Пурнасе, але хіба яму раскажаш пра такое?

— Можам і расказаць, калі прыйдзе да нас на карабель. Думаю, заўтра ён з'явіцца.

Але зялёны Дрэйк не з'явіўся ні заўтра, ні паслязаўтра. І нават калі ў адзін з тых дзён, якія мы правялі на Шэрай Непрыветлівасці, мы яшчэ раз падышлі да яго гары, ён не выйшаў да нас. Мы ўжо сабраліся пакінуць тую планету і якраз у дзень нашага адлёту пабачылі ў нізкім небе талерачку з зялёнаю палоскаю па краях. Яна апусцілася на паверхню планеты дзесьці за гарою, той самай, дзе мы і сустрэліся з зялёным Дрэйкам.

— А сюды прыляцелі госці, нам трэба рыхтавацца да сустрэчы, — занепакоена сказаў тады нехта з членаў нашага экіпажа. А доктар Савіч запрасіў мяне ў свой адсек, дзе я і пачуў ад яго:

— Што ты думаеш, Сымон, пра гэтую талерачку? Асабіста я мяркую, што гэта Дрэйк злётаў да Пурнаса і вось цяпер вярнуўся назад сюды.

І я пагадзіўся з доктарам, хоць ніхто з нас не бачыў, як і калі ён пакідаў Шэрую Непрыветлівасць. А праз некалькі гадзін, калі ў нас ужо ўсё было гатова да адлёту, мы пабачылі зялёнага Дрэйка, які спяшаўся да нашага карабля. Тады і сказаў мне камандзір: «Сыдзі на паверхню, развітайся з ім...», — што я і зрабіў.

SMSка для Арцёма

Пакуль я гэта ўсё расказваў, а таксама яшчэ раз пераказваў усё тое, што пачуў ад зялёнага Дрэйка, калі атрымліваў ад яго кампакт-дыск, Алік і Ната слухалі мяне моўчкі, і ў нейкі момант я падумаў: «Ну вось, яны ўсё пачулі ад мяне і цяпер у іх, напэўна, з'явіцца шмат пытанняў». Але, як ні дзіўна, яны ні пра што не запыталіся, толькі Ната, уздыхнуўшы, сказала:

— Нешта вельмі сумнае вы нам расказалі. Але яшчэ больш сумна ад таго, што ў пачутым няма ніякай падказкі, як нам звязацца з Арцёмам. Гэты зялёны Дрэйк сказаў вам пра «абласакар»...

Ната не паспела дагаварыць. Якраз у гэты момант званком адазваўся мой мабільнік. Тэлефанаваў доктар Савіч, і я не мог не адгукнуцца, раптам ёсць нейкая інфармацыя з Месяца? Інфармацыя, сапраўды, была. Я слухаў доктара і не верыў таму, што чую.

— Ты разумееш, гуманоіды забралі выключна ўсё з таго вялікага карабля на сваю талерачку: усе расліны, усіх звяроў — і зноў пасадзілі карабель на паверхню Месяца. Па нейкіх прычынах ён ім стаў непатрэбным. А можа, гэта і не іхні карабель? Яны проста зрабілі пірацкі налёт і, што называецца, разжыліся такім незвычайным грузам. Можа, яны жывуць на планеце, дзе няма ніякай фауны і флоры. — Доктар зрабіў кароткую паўзу і, як мне здалося, нават неяк весела працягнуў. — Талерачка, зразумела, адляцела, а нашы зямляне ўсе ў поўным недаўменні. Яны і тых гуманоідаў як след не пабачылі. Адно і было, што мільганне нейкіх стракатых ценяў. Выпадак выключны! Гэта ўсё я пачуў у асацыяцыі. Дарэчы, там мне сказалі, што для цябе ёсць паведамленне ад саксонца. Ганс, аказваецца, там, на Месяцы. І ён просіць, каб ты тэрмінова з ім звязаўся. У яго для цябе падарунак ад бортмеханіка. Ну, памятаеш, таго самага, якога мы падабралі ўсё на тым жа Месяцы, калі ляцелі да Крабападобнай туманнасці, і які на зваротным шляху, калі мы зноў прыпыняліся на Месяцы, там і застаўся. Ты сам у парадку?! Тады ўсё, звязвайся з Мюлерам! — І доктар Савіч адключыўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x