Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падлеткі ўспрынялі мае словы як знак, што ім ужо трэба ісці. А, можа, карцела хутчэй паглядзець, што ж на тым дыску? Яны пачалі развітвацца, і я іх не затрымліваў. Зачыніў за імі дзверы і яшчэ раз паспрабаваў набраць нумар доктара Савіча. На гэты раз ён адгукнуўся:

— Вінаваты, Сымон. Затрымалі ў Асацыяцыі. Табе хіба не патэлефанавалі? Камандзір у трансе. Наш палёт адмяняецца! І не толькі наш. Усе рэйсы на Месяц адменены.

І далей доктар Савіч паведаміў мне, што над тым караблём на Месяцы з'явілася талерачка, якая, напэўна, радыёпультам падняла карабель. І калі ён завіс дзесьці за кіламетр ад паверхні, пайшла на стыкоўку з ім.

— Ты разумееш, што адбылося? — усхвалявана пытаўся ў мяне доктар Савіч. — Гэта пастка! Там жа паспелі папрацаваць дэзінфектары. Службы кантролю разбілі карабель на сектары, запусцілі туды астрафізікаў і іншых даследчыкаў. Там і механікі, і інжынеры, і батанікі... Хто адважыцца цяпер збіваць карабель з такою колькасцю зямлян?!

Я стаяў як аглушаны. У глыбокім космасе здаралася сустракацца з караблямі незямнога паходжання. Але тыя, хто знаходзіўся ў іх, як быццам і не бачылі нас. На нашы караблі не звярталі аніякай увагі. Мы тлумачылі гэта па-свойму, маўляў, няма ніякіх прычын дзяліць Галактыку. Пры яе памерах месца хопіць усім. І раптам такі гвалтоўны захоп зямлян на паверхні нашага ўласнага спадарожніка! Цяпер ужо відавочна, што гэта не катастрофа. Іншапланецяне пасадзілі свой карабель на Месяцы, пачакалі, пакуль запоўняць яго зямляне, і паднялі. Потым стыкаваліся. Там ужо, напэўна, поўна гуманоідаў. Самая сапраўдная пастка, праўду сказаў Савіч. Але доктару я адказаў зусім іншае:

— Не будзем думаць пра горшае, калі застаецца толькі адно, чакаць, як там будуць разгортвацца падзеі.

— Ніякіх новых звестак адтуль няма. Уключай тэлевізар, — сказаў Савіч. — Па ім праз кожныя пятнаццаць хвілін ідзе трансляцыя з Месяца. Пазней сазвонімся. У мяне даўно на сёння быў запланаваны сеанс з Мымам. І калі мы ўжо не ляцім, давядзецца папрацаваць. Потым, можа, заеду да цябе.

Доктар Савіч развітаўся, і я пазайздросціў яго цярплівасці. Ён усё яшчэ працаваў з Мымам, іншымі словамі, праводзіў сеансы псіхатэрапіі, і я не верыў у станоўчы вынік гэтай яго працы. Справа ў тым, што Мыма падабраў на нейкім далёкім астэроідзе падчас аднаго са сваіх палётаў у космас саксонец Ганс Мюлер, які, здаралася, вылятаў разам з намі. «Спецыяльны экзэмпляр незямнога жыцця для доктара Савіча», — помніцца, сказаў тады саксонец. І калі мы пазнаёміліся з тым экзэмплярам, дык проста жахнуліся. Гэта было чалавекападобнае стварэнне, якое прамаўляла толькі два гукі: «М-ы, м-ы»... Давялося адразу ж і назваць яго Мымам. Але, пазнаёміўшыся аднойчы, сустракацца больш з Мымам не хацелася. Ён меў два абліччы. З аднаго боку галавы ў яго быў мілы, сімпатычны твар, з якога не сыходзіла прыязная ўсмешка. І немагчыма было гэтак жа прыязна не пасміхнуцца ў адказ. Але варта было толькі Мыму павярнуцца, як тут жа даводзілася сустрэцца з позіркам, у якім было столькі агрэсіі і нянавісці, што міжволі дрыжыкі прабягалі па скуры. Гэта было другое Мымава аблічча, на якім нічога, акрамя звярынай раз'юшанасці, не было, інакш і не скажаш. Павернуты гэтым сваім бокам, Мым спрабаваў кідацца на людзей, таму яго і трымалі за кратамі. І праз краты доктар Савіч праводзіў свае сеансы, сэнс якіх зводзіўся да аднаго: зняць агрэсію з другога аблічча Мыма. І зрабіць гэта пакуль яму ніяк не ўдавалася.

Я ўключыў тэлевізар. Адразу зразумеў, што ідзе трансляцыя з Месяца. Карцінка на тэлеэкране мяне не ўразіла. У глыбокім космасе даводзілася сустракаць падобныя чужыя караблі, а што да талерачкі, дык такія праляталі міма нашага зоркалёта даволі часта. І навін асаблівых не было. Дыктарка паўтарыла тое, што я ўжо чуў ад доктара Савіча. Выключыў тэлевізар і хацеў было звязацца з Асацыяцыяй міжзоркавых палётаў, раптам у іх ёсць нейкая дадатковая інфармацыя, як тут званком азваўся мой хатні тэлефон. Зняў трубку і пачуў незнаёмы хлапечы голас:

— Дзядзька Сымон?! Як добра, што вы яшчэ дома! Гэта Алік, Арцёмаў сябра! У нас!.. У нас!.. — ён хваляваўся незвычайна і нарэшце вымавіў. — Адбылося штосьці страшнае, самы сапраўдны кашмар! Той, хто вам даў гэты кампакт-дыск у сузор'і Рака... Ён... Ён...

— Што ён? Я ж сказаў вам... Для мяне ён быў чалавекам. Мы яго звалі зялёным Дрэйкам. Скура ў яго была зялёная.

— І шланг!.. Шланг таксама быў зялёны!

— Які шланг? — запытаўся я, нічога не разумеючы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x