Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І толькі калі даслухаў Аліка да канца, я зразумеў, што сапраўды здарылася страшная бяда, якая, не выключана, можа стаць непапраўнай.

— Чакайце мяне, я хутка буду ў вас, — сказаў я Аліку, панюхаў трубку і адразу ж выйшаў з кватэры. Мяне гняла думка: «Як жа я мог?! Як мог, не праверыўшы, не паглядзеўшы, што там, аддаць Арцёму кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка?» Я быў не ў сабе. Не хацелася верыць у пачутае. Праз хвілін дваццаць я падыходзіў ужо да дома, у якім жыў Арцём.

Абласакар [1] З мовы зялёнага Дрэйка на бел. — тэлепартацыя. у невядомасць

Дзверы ў кватэру мне адчыніў Алік і адразу ж правёў у Арцёмаў пакой, дзе, прытуліўшыся да сцяны, стаяла перапуджаная Ната. Пабачыўшы мяне, кінулася насустрач:

— Дзядзечка Сымон, я баялася паварухнуцца! А раптам гэта зноў паўторыцца?! Бедны Арцём! Усё было так страшна! Шланг намерваўся схапіць мяне. Я і цяпер баюся, — позіркам паказала на стол, дзе стаяў камп'ютэр. — Ён сам адключыўся.

— Нічога не трэба баяцца, паспрабуем разабрацца, што да чаго, — сказаў я, азіраючы пакой, і ў нейкі момант нават пасміхнуўся. На падваконні пабачыў гаршчок, у якім рос Ням-Ням — дзівосная расліна, якую я падарыў Арцёму пасля нашага падарожжа на Зямлю-2. Лісце Ням-Няма трапятала. Ён, відаць, таксама быў перапуджаны.

Ната і Алік тым часам селі на канапу. Да іх падсеў і я. У мяне ўсё яшчэ не было поўнай карціны таго, што адбылося ў гэтым пакоі, і я папрасіў:

— Ну, што ж? Давайце, расказвайце, толькі ўсё падрабязна, з самага пачатку... Я вам даў кампакт-дыск, вы прыйшлі з ім сюды.

— Я спачатку зайшла на кухню, — удакладніла Ната. — Там у халадзільніку былі бутэрброды. Потым мяне гукнуў Арцём, — яна паглядзела на Аліка.

— Ага-а, — пацвердзіў Алік. — Ён крыкнуў табе: «Ідзі глядзець, кіно пачалося!» А я засмяяўся... Арцём ужо ўключыў камп'ютэр, паставіў дыск, і на экране замільгалі кадры...

— Якія? Згадайце ўсё да драбніц. Любая дэталь можа быць важнай.

— Нічога там асаблівага не было, — адказаў Алік. — Пячора была, самая сапраўдная, з вялікаю дзіркаю ў столі. Праз дзірку пранікала святло. Нейкі хлопец стаяў ля ўваходу ў пячору. Прыблізна наш аднагодак. Каля яго, размахваючы рукамі, бегала дзіўная жанчына.

— Яна была такая ваяўнічая, што, як толькі я ўвайшла ў пакой і зірнула на экран камп'ютэра, — перапыніла Аліка Ната, — я адразу ж ускрыкнула: «Амазонка!» А Арцём засмяяўся: «Ну, якая ж гэта амазонка! Яна хутчэй нагадвае ведзьму!»

— Скура ў іх была зялёная? — запытаўся я.

— Не, такая, як і ў нас, белая.

— Чакай, Алік, чакай! Мы забыліся пра галоўнае. На іх было не адзенне, а матляліся нейкія шкуркі. Хлопец увогуле да пояса быў голы. І валасы ў яго былі вельмі доўгія.

— А ў жанчыны шкура была перакінута цераз плячо і падперазаная нейкім матузом, — дадаў Алік. Паглядзеў на мяне і працягнуў. — Потым у пячоры з'явіліся дзяўчына і барадаты дзядзька. Яны таксама былі ў шкурах. Дзяўчына ўкленчыла перад жанчынай.

— Тут і пачуўся нейкі трэск, — сказала Ната. — І ўсё на экране знікла. «Кіно скончылася!» — весела выгукнуў Арцём. І ў гэты момант на экране з'явіўся скручаны зялёны шланг.

— Як ён выглядаў?

— Звычайна! — адказаў Алік. — Як ад пыласоса.

— Вось-вось, я тады падумала пра пыласос, — сказала Ната. — Але тут усё і пачалося. Шланг вытыркнуўся з дысплея і пачаў хутка раскручвацца, як рулетка. Я закрычала...

— Не-е, ты дзіка заверашчала, — пасміхнуўся Алік. — А я ўскочыў з канапы. Шланг хістаўся з боку ў бок, бы гадзюка. Ён памкнуўся да Наткі, але яна замахала рукамі і шпурнула ў яго бутэрброд, які не паспела даесці. Шланг праглынуў яго і павярнуўся да Арцёма...

— Ён уцягнуў яго ў сябе, як уцягвае пыласос штосьці дробнае, — прамовіла Ната. — Усё адбылося імгненна. Арцём не паспеў нават крыкнуць. І адразу ж шланг знік, быццам нехта хутка ўцягнуў яго назад у дысплей, — яна запытальна паглядзела на мяне. — Паміж тым зялёным Дрэйкам, пра якога вы нам расказалі, і гэтым дыскам, напэўна, існуе нейкая сувязь.

Я маўчаў, добра разумеючы, што адбылося. Арцём перамясціўся з адной прасторы ў другую. Аказваецца, зялёны Дрэйк меў тое, над вынаходніцтвам чаго чалавецтва ўжо б'ецца не адно стагоддзе і ніяк не можа вынайсці. І я міжволі згадаў высокую худую постаць у чорным плашчы сярод шэрай бясконцай маўклівасці. Мы ўжо збіраліся пакінуць непрыветлівую, нікім не абжытую, змрочную планету, мяркуючы, што больш не пабачым яе адзінага жыхара, але ён спусціўся з гары і шпарка ішоў да нашага зоркалёта. «Сыдзі на паверхню, развітайся з ім, — сказаў мне Антон, камандзір нашага карабля. — Прапануй, можа, ён пагодзіцца ляцець з намі». Але Дрэйк ад гэтай прапановы адмовіўся, і я не настойваў. Ён абраў для сябе адзіноту, а магчыма, у ім усё яшчэ жыло спадзяванне, што ён сустрэнецца з кімсьці са сваіх блізкіх. У апошнім я памыляўся, таму што Дрэйк, як толькі падышоў да мяне, адразу ж дастаў з кішэні дыск, і я пачуў ад яго словы, якія толькі цяпер сталі мне зразумелымі. Тады ж не ўдаваўся ў іх сэнс, палічыў іх нейкай бязглуздзіцай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x