Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О-о, не толькі спакой! Яна ўсё тут бараніла. Гэта ж яе тэрыторыя. Планета — яе дом, — сказаў доктар. — Мне цікава паглядзець на астатніх стракоз. Заўтра спушчуся разам з табою на паверхню. Трэба ж будзе пасадзіць тыя сасонкі! Тады як след і разгледжу гэтыя мілыя стварэнні.

Доктар Савіч яшчэ не ведаў, як, зразумела, і я сам, што нам не давядзецца саджаць тыя сасонкі. І што разглядваць ён будзе не раі стракоз на паверхні планеты, а тую адну, з блакітным брушкам, што выпырхнула з маёй далоні, ды так і засталася на нашым караблі.

3

Мы ўжо збіраліся адысці ад ілюмінатара і разысціся па сваіх адсеках, як раптам доктар Савіч сказаў:

— Сымон, табе не здаецца, што на нас нешта насоўваецца? Далягляд пацямнеў. Такое ўражанне, што там усчалася віхура.

А я ўжо і сам бачыў што на даляглядзе штосьці віхурыцца, звіваецца ў клубкі, у агромністыя плямы, у слупы і імкліва набліжаецца да нас. Немагчыма было адвесці позірку ад ілюмінатара, такое гэта было відовішча. І я ўспомніў пра тое, што мне сказаў доктар перад адлётам на нашым касмадроме за Раўбічамі. І цяпер нагадаў яму:

— Гэта, напэўна, і ёсць той самы пясчаны ўраган, пра што ты сам казаў мне, чаму мы і прывезлі сюды сасонкі. Але ж дзіва-дзіўнае, наўкол ніякага ветру! Уяўляеш, як бы ўжо ўсё гуло і шумела ў нас на Зямлі! А тут хоць бы адна пясчынка вакол карабля зварухнулася.

— Пойдзем да Антона. Мы не ведаем сапраўднай сілы гэтага ўрагану, — сказаў доктар Савіч. Але пайсці нам не давялося. Антон сам падышоў да нас. З ім быў астрафізік. На караблі ўмомант усё прыйшло ў рух. Адзін за адным успыхвалі пражэктары далёкага бачання. Мы міжволі затаілі дыханне. На нас сапраўды рухаўся пясчаны ўраган — суцэльная сцяна з пяску, пылу, друзу. Але, як толькі святло пражэктараў дасягнула гэтай сцяны, ураган пачаў аціхаць. Клубы пяску сталі асядаць. І тады ў святле пражэктараў мы пабачылі натоўп, і наш астрафізік не ўтрымаўся:

— Людзі! Там людзі! — ускрыкнуў ён.

— Не, гэта не людзі, — тут жа запярэчыў яму Антон.

— Хаця вельмі падобныя да людзей, — сказаў доктар Савіч.

І гэта было праўдай. Напаўголыя істоты, якія застылі ў святле пражэктараў, ад людзей адрозніваліся толькі конусападобнымі галовамі на тонкіх шыях. І на іх тварах замест носа былі самыя сапраўдныя хобаты. Не такія доўгія, як у сланоў, але і не кароткія. Хобаты варушыліся, быццам прынюхваліся да нечага. А потым пачалі раздзімацца і наўкол імкліва завіхурыўся пясок. Істоты зноў рушылі наперад, да нашага карабля.

— Божа, дык гэта яны сваімі хобатамі ўзнімаюць клубы пяску! — выдыхнуў я. — Якая ж магутная сіла тоіцца ў іх, якая энергія!

І тут мы пачулі ўдары. Штосьці загрукацела па корпусу карабля.

— Думаю, гэта ляціць каменне, — і ў голасе Антона чулася няўпэўненасць.

Але ён не памыляўся. Пясок хутка асеў, і мы пабачылі, як істоты ўцягваюць сваімі хобатамі камяні, якіх на паверхні было мноства, а потым бы выплёўваюць іх. І хаця яны стоўпіліся на даволі вялікай адлегласці ад нас, камяні даляталі да карабля.

— Глядзіце, глядзіце, — закрычаў доктар Савіч. — У кожнага з іх кляймо на плячы. Яны клеймаваныя!

— Племя гуманоідаў, — сказаў Антон. — Вось яны сапраўдныя жыхары гэтай планеты. А мы думалі, што яе насяляюць толькі стракозы.

— А ведаеце, чаму гуманоіды ўзнімаюць вакол сябе віхуры пяску? — раптам запытаўся доктар Савіч. — Я здагадваюся, яны гэтак бароняцца ад стракоз, ад іх гіпнозу. Мы сутыкнуліся з гэтай з'явай і вырашылі, што тут ёсць толькі адна страказа — Дазорац-Уладар, як мы яе назвалі, якой уласцівы гіпноз. Але такіх стракоз тут, напэўна, значна больш.

— З тваіх слоў вынікае, — заўважыў я, — што гэтыя істоты разумныя. Каб не падвяргаць сябе стрэсам, не змагацца з уяўнаю драпежнаю птушкаю, яны ўзнімаюць вакол сябе пясок і робяцца недасягальнымі для стракоз. Стракозы ў такой віхуры могуць загінуць. Ім застаецца адно: хавацца пад нейкія вялікія камяні.

— Чуеце, як стала ціха, — заўважыў Антон. І мы зноў пачалі ўзірацца ў ілюмінатар.

Ужо не віхурыўся пясок, наўкол ляжала маўклівая раўніна. Мы бачылі, што істоты адступаюць, хаваюцца ў цемры, куды не далятала святло нашых пражэктараў. Над усім уладарыла цёмна-бэзавая ноч, і паблісквалі яркія зоркі ў цяжкім небе. Але мы не спяшаліся ў свае адсекі. Пайшлі ў хол, дзе цяпер сабраўся ледзь не ўвесь экіпаж нашага карабля. Уражаныя, маладыя лабаранты сустрэлі нас позіркамі, у якіх было шмат пытанняў. І Антон амаль весела прамовіў:

— Ну што, хлопцы, пабачылі, якімі могуць быць гуманоіды?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x