Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грудок попелу і трубачку, звычайную шкляную трубачку пабачыў я там, ля якой расла купка кветак: блакітныя, цёмна-сінія... На пялёстках зіхацела буйная раса і о-о, дзіва! З грунту пачалі вырастаць новыя кветкі і хіліцца да тых, што тут ужо раслі. Перапляталіся сцябліны, пялёсткі дакраналіся да пялёсткаў і зліваліся ў адно, як падчас пацалунку. Калі б у мяне запыталіся ў той момант, што адбываецца, я, напэўна, адказаў бы:

— Танец пяшчоты! Любові! Кахання!

Я стаяў, утрапёны, але вось у скафандры пачуўся голас камандзіра: «Вяртайцеся! Як мага хутчэй вяртайцеся на "Лілею"». Гэтак прыгожа паміж сабою мы звалі сваю талерачку. А я ўжо і сам бачыў, што трэба вяртацца. Неба раптоўна запунсавелася, і з гэтай чырвані пачала вымалёўвацца аграмадзіна чужога карабля.

Калі мы, астранаўты-разведчыкі, ужо былі на сваёй «Лілеі», мы бачылі, як аграмадзіна, якая нагадвала трохпавярховую будыніну, прыземлівалася. Потым з яе пачалі выбягаць няўклюдныя істоты ў два, у тры чалавечыя росты.

— Робаты! — зазначыў нехта з нас і мы пачалі лічыць іх: тры, пяць, дзесяць, трыццаць два... Гэта быў самы сапраўдны ваяўнічы атрад, узброены невядомаю нам зброяй. Але на наш карабель яны не звярталі ніякай увагі. Мы іх не цікавілі. Яны адразу разбегліся па паверхні планеты, штосьці шукаючы. І калі праз нейкі час мы іх пабачылі зноў, дык яны ўсе сабраліся ля таго месца, дзе ператварыўся ў грудок попелу Фія. Магчыма, яны шукалі яго і, не знайшоўшы, пачалі таптаць, вытоптваць тыя пяшчотныя кветкі. Калі ім здалося, што яны ўсё наўкол вытапталі, рушылі да свайго карабля-аграмадзіны і неўзабаве ён ужо свяціўся ў цёмным небе над Гемай-А цьмяна-ружоваю кропачкай.

А калі з-за далягляду выкацілася ярка-жоўтае Свяціла і яго першыя промні асвяцілі планету, мы яшчэ раз спусціліся на яе паверхню. На тым месцы, дзе раз'юшана тапталіся робаты, нідзе аніводнай кветкі ўжо не было. І ўсё ж мы знайшлі некалькі непашкоджаных сцяблінак і выкапалі іх з карэннем, каб узяць з сабою на Зямлю, куды мы вярнуліся праз даволі доўгі час.

У кожнага з нас на Зямлі быў свой батанічны сад, і перад самым прызямленнем «Лілеі» на касмадроме за Раўбічамі галоўны наш батанік вырашыў, што тыя некалькі сцяблінак, якія прыжыліся на нашым караблі, павінны належаць мне. Ён, напэўна, згадаў маё кароткае знаёмства з Фіям. І я не адмовіўся. Мне хацелася як мага хутчэй упрыгожыць імі адну са сваіх клумбаў. Гэтак яно і здарылася.

Кветкі хутка разрасліся, зацвілі. Відаць, ім спадабалася зямная глеба. І аднойчы, калі я ўжо не лётаў у Космас, адзін з маіх унукаў запытаўся:

— Дзед Сымон, а як жа іх завуць? Ты забыўся ім даць імя! Ён быў маленькі і не ведаў, што імя гэтым кветкам я даў ужо даўно. Я згадваў і згадваў той танец сцяблін і пялёсткаў, танец незямной пяшчоты. І міжволі падчас гэтых маіх успамінаў злівалася ў адно: імя незнаёмца на далёкай Геме-А, якога можна было прыняць за зямляніна, з тым слоўкам, якое ён тужліва выгукваў: — Лка-а, Лка-а!

Магчыма, гэта было імя ягонай каханай, якая згарэла раней за яго ад пачуццяў, ад свайго незямнога кахання, і прарасла кветкаю, якую я назваў на Зямлі ФіяЛкай.

Фіялка дагэтуль расце і цвіце ў маім садзе, а магчыма, і ў вашым. Я не шкадаваў насення, раздаваў яго знаёмым і сябрам. А вось гэтую гісторыю, адну з самых загадкавых для мяне самога, расказваю ўпершыню. Калі хто-небудзь засумняваўся ў яе праўдзівасці, што ж, ляціце на Гему-А ў сузор'е Паўночнай Кароны. І, можа, там вам пашчасціць пазнаёміцца з незнаёмцам, які на вашых вачах згарыць ад кахання. Мяркую, што ад яго. Ад іншага не згараюць. Хаця, не выключана, гэта толькі мая ўласная думка.

Дазорац-Уладар з планеты Пясчаных Ураганаў

Цалкам верагодна, што чорныя дзіркі — праваднікі ў паралельныя сусветы. І, магчыма, дзякуючы ім, удасца даследаваць і пранікнуць у зямны паралельны свет.

З нататніка астранаўта.

1

Сёння, перад тым як адправіцца на касмадром за Раўбічы, я доўга стаяў каля зоркавай карты, што займала ледзь не ўсю сцяну ў адным з пакояў маёй мінскай кватэры. Карта была электронная, і зоркавыя сістэмы высвечваліся на ёй ва ўсім сваім непаўторным харастве. Я ўжо дыхаў гэтай мігатліва-зіхоткай велічнай прасторай, дзе мяне асабліва цікавіла зорка Вега, куды пралягаў наш чарговы маршрут. І хто ведае, магчыма, па вяртанні мне давядзецца ў сістэме гэтай зоркі пазначыць планеты, якія мы спадзяваліся там адкрыць. Гэтая сістэма была яшчэ мала даследавана зямлянамі. Але якраз туды з Зямлі ўжо адправілася некалькі экспедыцый.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x