Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можа, яму кепска? — сказаў я і асекся. На нашых вачах бортмеханік пачаў раздвойвацца. Адзін заставаўся нерухома ляжаць ля валуна, а другі, захоўваючы тую самую форму, павісеў імгненне над ім распасцёрты і стаў на ногі. І ў той жа момант ён пачаў выцягвацца, расці. І калі дасягнуў метраў чатырох, увесь страсянуўся і пайшоў, няўклюдны і цыбаты, у маўклівую прастору. Ён ніводнага разу не азірнуўся. Відаць, нічога акрамя абыякавасці ў адносінах да нас у яго не было.

— Вось цяпер бачу, што ён сапраўды незнаёмец і, здаецца, не зямнога паходжання, — сказаў доктар Савіч.

А я глядзеў, як аддаляецца гэтая чатырохметровая постаць, і мяне агортваў сум. Яму так хацелася, каб яго ўзнагародзілі! Я шкадаваў, што мы не сталі сябрамі, калі разам цягнулі тую цяжкую жалезіну пад гару на маленечкім астэроідзе ў сузор'і Цяльца.

Гэтыя сум і шкадаванне не пакідалі мяне і на Зямлі. Я радаваўся, што мы прывезлі з далёкага чужога свету матыля, якога назвалі стужкай ордэнскай. Цешыла мяне думка, што недзе ў нашых глухіх лясах блукае дзікая рысь, якую, як паказаў час, так і не ўдалося прыручыць. І, вядома ж, распіраў гонар, як толькі браў у рукі сваю каштоўную рэліквію, тую чаканку з выявай Кастуся Каліноўскага. А вось, калі згадваў самотную чатырохметровую постаць, што аддалялася ад нас, усё ішла і ішла — у бязлюдную маўклівасць Месяца, я пачынаў і сябе адчуваць самотным...

Танец пяшчоты на Геме-А

Гэта здарылася, калі мы вярталіся на Зямлю з Унука-9 — самай вялікай планеты ў сузор'і Змяі, якое зямляне могуць назіраць на летнім небе. Наш міжзоркавы карабель быў даволі старым і ў нейкі момант пачала адмаўляць сістэма сувязі з Зямлёю. Падарожжа было не з лёгкіх. Зямля ўвесь час выклікала на сувязь. А нашы сігналы не даляталі да яе.

— Трэба зрабіць вымушаную пасадку і капітальна ператрэсці нашу талерачку, — прапанаваў камандзір. Мы пагадзіліся і для пасадкі абралі Гему-А — планету ў невялікім сузор'і Паўночнай Кароны. Пра яе між астранаўтаў хадзілі самыя розныя чуткі. Многія даводзілі, што яна амаль як Зямля, што там можна сустрэць братоў па розуме. Думаю, што ў думках кожны з членаў нашага экіпажа спадзяваўся на гэта.

Гема-А зачароўвала. Чым бліжэй мы падляталі да яе, тым большым рабіўся наш сум па Зямлі.

Уражвала знешняе падабенства з нашай планетай. Але хутка мы зразумелі, што ў Гемы-А не тыя памеры. Яна ў некалькі разоў была меньшай за Зямлю, адно ззяла блакітным колерам. Мы селі на яе, іншымі словамі, прыземіліся, калі Свяціла, вакол якога яна абарочвалася, адплывала за далягляд.

Амаль зямныя прыцемкі ахутвалі Гему-А, але мы яшчэ добра бачылі густую расліннасць на яе паверхні і падобныя да зямных даліны і ўзгоркі. Былі там азёры і рэкі, а значыцца, і паветра. Не сталі чакаць ночы, вырашылі зрабіць агледзіны паверхні, узяць першыя пробы грунту. Камандзір паслаў астранаўтаў-разведчыкаў, сярод якіх быў і я. Ад карабля разышліся па розных напрамках. Я яшчэ не паспеў адысціся, як з грудзей вырваўся міжвольны крык здзіўлення. Ля невысокага дрэва, якое нагадвала маладзенькі зямны клён, стаяў чалавек — самы сапраўдны зямлянін. Ён быў юны, вельмі прывабнай знешнасці і ў святочным цёмна-сінім гарнітуры, да якога пасаваў ярка-жоўты гальштук. «Прывід», — мільганула думка, бо, калі прыземліваліся, на Геме-А не заўважылі ніякіх прыкмет жыцця. А чалавек, ці той, хто прыняў воблік чалавека, тым часам зрабіў некалькі крокаў насустрач мне, працягнуў руку, як гэта робіцца ў нас на Зямлі падчас знаёмства, і што ні ёсць самым сапраўдным чалавечым голасам прамовіў: «Фія».

— Сымон, — сказаў я і таксама працягнуў руку... Што заставалася рабіць? На ветлівасць трэба адказваць ветлівасцю. Ягоны поціск быў ледзь адчувальным, і зблізку я заўважыў што малады чалавек надзвычай устрывожаны. Ён увесь час азіраўся, але не на дрэвы, што раслі за намі, а глядзеў у неба, дзе ўжо загарэліся зоркі. Мы сустрэліся позіркамі, і тут нечакана Фія (я зразумеў што гэта было ягонае імя) сарваўся з месца і пабег... Толькі ж адбегся ён недалёка, прысеў на кукішкі, схапіўся за галаву, як гэта можа рабіць чалавек у вялікім адчаі, і амаль застагнаў: «Лка-а, Лка-а!»

Мне здалося, што ён спрабуе нешта прылашчыць рукамі. Але вось сунуў руку ў кішэню і тое, што ён выцягнуў з яе, пачало на вачах расці, павялічвацца ў памерах, пакуль не стала даволі доўгай трубачкай. Фія прыклаў яе да вуснаў. Было адчуванне, што праз яе ён штосьці п'е. А потым... Потым усё ў маёй галаве змяшалася, мяне агарнуў жах. Тое, што я пабачыў, не паддавалася ніякаму тлумачэнню. Фію ахапіў агонь, самы сапраўдны. Спачатку агністыя лініі пабеглі па ўсім яго целе, асвятліўшы ўсё наўкол, а потым ён успыхнуў... І ўсё! Усё! Быў чалавек і няма чалавека. Я не мог устаяць на месцы, пабег туды, дзе толькі што выкрыкваў сваё тужлівае «Лка-а, Лка-а!» Фія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x