Алена Масла - Таямніца закінутай хаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Таямніца закінутай хаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніца закінутай хаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніца закінутай хаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Таямніца закінутай хаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніца закінутай хаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На сінім полі кіліма красаваўся кароль у залатой кароне ды гарнастаевай з пурпурным аксамітам мантыі. Дзеці радасна запляскалі ў ладкі і першымі ўкленчылі, каб лепш разгледзець кілім. Тое ж пасля зрабіў і кожны з дарослых. Ды ніхто не заўважыў няўлоўнай, але важнай змены ў малюнку. Кароль, які напачатку меў важны і крыху надзьмуты выгляд, павесялеў і нават усміхнуўся...

На гэта ў яго былі свае прычыны. Ад першых дзён з’яўлення на свет кароль злаваў на тое, што яго размясцілі на кіліме для падлогі. Мала гэтага прыніжэння, дык яшчэ і паставілі сярод пустога сіняга поля і не далі ні аднаго падданага. Але хвіліну назад тата сказаў пра каралеўства, і ў караля павесялела на душы.

Кілім быў прынесены дамоў надвячоркам. Разгледзеўшы яго, людзі ў хуткім часе пайшлі спаць. І першая ноч у каралеўстве прайшла надзвычай спакойна. А раніцай, калі па кілімчыку першы раз у спешцы туды-сюды прабегліся не адной парай ног, кароль вырашыў, што пачалася вайна, і штосілы закрычаў:

— Дзяржава ў небяспецы! Падданыя, бараніце сваё каралеўства!

Ён толькі сабраўся прызначыць галоўнакамандуючым тату, як той сам ступіў на кілім і моцна прыціснуў да падлогі Яго Вялікасць.

Ад абразы караля затрэсла, але ён не ведаў, што рабіць. Людзі не чуюць галасы рэчаў, не пачулі і голаса казачнага караля. Яны бегалі, мітусіліся. Пасля раптам дом апусцеў і заціх.

— Крышку адпачнём! — пачуўся голас.

— Хто тут? — строга спытаў кароль.— І што ўсё гэта значыць?

— Ваша Вялікасць, гэта я, камода. Дазвольце мне, як старажылу, патлумачыць вам сітуацыю. На выхадныя ўсе былі дома, а сёння пачаўся працоўны тыдзень. Дарослыя пабеглі на работу, дзеці — у школу. Цяпер палову дня мы ўсе будзем адпачываць. Вельмі Вам раю падрамаць, бо вернуцца людзі і не будзе ні хвілінкі спакою. У Вас — асабліва.

— У добрым каралеўстве падданыя не турбуюць караля,— абурыўся кароль.

— Так, Ваша Вялікасць. Але ж кілім ляжыць на самым людным месцы, у вітальні, Вам турбот не пазбегнуць дакладна. Да таго ж, Вы не ведаеце, на што здатныя дзеці, што тут жывуць. Учора яны мусілі трымаць сябе анёлачкамі, бо пасля нядаўняй бойкі мама ўзяла з іх слова добра сябе паводзіць. А што яны вырабляюць, Вы яшчэ пабачыце на свае вочы. Пакуль жа ёсць магчымасць — паспіце!

І камода пазяхнула, ды так моцна, што прыадчыніліся дзверцы.

Каралю не спадабалася непачцівасць камоды, якая надумала даваць Яго Вялікасці парады. Але, як было відаць, толькі кароль і не прыслухаўся да іх. У вітальні спалі ўсе рэчы: шафа, люстэрка, дзверы...

— Нейкае соннае каралеўства,— буркнуў кароль.— Няйначай, зачараванае.

Але праз некаторы час дзверы на вуліцу шчоўкнулі ад павароту ключа і расчыніліся.

У хату віхурай уварваліся два хлопчыкі. Яны першымі вярнуліся дадому, і ўсё ў ім адразу ж захадзіла хадуном. Грукнулі кінутыя на падлогу ранцы.

— Прывітанне, кароль! — крыкнулі яны і ў брудным абутку пачалі мясіцца па кіліме. Пасля панесліся па калідоры, на хаду здымаючы з сябе паліто, шапкі, шалікі, пальчаткі і раскідваючы іх па хаце...

Соннага каралеўства як і не было. Нават звыклыя да такіх баталій рэчы спалохана ўздрыгвалі. А што да караля, то ў яго і мову адняло на нейкі час. Што топчуцца — прыйдзецца трываць, тут цяжка не пагадзіцца з камодам. Але бруднай падэшвай па гарнастаевай мантыі?..

— Гэта незаконна,— закрычаў, апомніўшыся, кароль.— Што вы робіце?

— Гэта нашы дзеткі забаўляюцца,— крэкнула шафа, прымаючы на сябе ўдары падушак — брацікі вымушалі іх працаваць самалётамі.

— Ранавата яны сёння нешта з’явіліся,— войкнула камода, у якую ляцелі, паспеўшы затаптаць хату, брудныя чаравікі.

— Зараз будуць слёзы,— падагуліла люстэрка, калі хлопчыкі выкаціліся на калідор і пачалі лупцаваць адзін другога кулакамі.

І яно ведала, што казала. Столькі разоў прыходзілася адлюстроўваць адну і тую ж сцэну, што люстэрка навучылася прадбачлівасці.

Ці большы крапчэй чым трэба, шкуматнуў меншага, ці меншы дзерануў большага — было не разабраць. Яны ўжо біліся не дурэючы, а па-сапраўднаму. І хто ведае, чым бы скончылася бойка, каб не прыйшла мама.

Яна вельмі засмуцілася, убачыўшы дома вэрхал і слёзы.

— Мне абрыдла, дзеці, казаць вам штодня адно і тое ж. Не ўсчыняйце дурных шалаў, не раскідвайце рэчаў. Вы ж абяцалі жыць дружна. А вытрывалі без боек толькі ўчарашні дзень,— сказала яна.— Давядзецца вам пастаяць у кутках і падумаць пра свае паводзіны.

Дзеці гучна зарумзалі.

— Вось пакута,— зарыпелі ўсе дзверы ў доме.— Ліюць свае слёзы, куткі насамі падпёршы, псуюць шпалеры. Невядома, каму большае пакаранне — дзеткам ці сценам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніца закінутай хаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніца закінутай хаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Арина 2 апреля 2025 в 18:43
Очень хорошая , интересная сказка
x