Алена Масла - Таямніца закінутай хаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Таямніца закінутай хаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніца закінутай хаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніца закінутай хаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Таямніца закінутай хаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніца закінутай хаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму ж невядома,— адгукнуліся сцены. Яны мелі вушы і ўсё чулі.— Нам дастанецца, гэта факт. Куткі хутка прыйдзецца ратаваць ад сырасці, а нашыя любімыя шпалеры ў кветачкі мяняць...

Ад усяго пачутага ў караля кругам пайшла галава. Ён, як сапраўдны манарх, павінен клапаціцца пра спакой у сваіх уладаннях, а тут ім і не пахне.

Яго Вялікасць толькі пачаў збірацца з думкамі, што рабіць, як нешта замільгацела над галавой і заказытала яго бакі.

— Дазвольце пачысціць Вам футра, Ваша Вялікасць,— пакланіўся каралю венік.

— Гэта мантыя,— буркнуў кароль, збіты з панталыку такім вольным абыходжаннем са сваёй асобай.— І я не выклікаў пакаёўку.

— Ах, Ваша Вялікасць,— прыгаворваў, шчыруючы, венік.— І я лепей бы падрамаў, але маме трэба прыбрацца за дзеткамі, вось я і чышчу Ваша футра... Прабачце, мантыю. Я нічога не разумею ў высокай модзе. Я жыву на кухні, пад рукамыйнікам, побач з вядром са смеццем. Не вельмі, ведаеце, далікатная кампанія, але мы ладзім паміж сабой і працуем на карысць дому... Яшчэ тут трэба пачысціць, Ваша Вялікасць,— туды-сюды шастаў венік.— Нашкодзілі чаравікі, а Вам трываць...

Падмёўшы, гаспадыня прыхінула венік у кутку насупраць кілімчыка, і ў караля з’явілася магчымасць даўжэй пагаварыць з венікам.

— Скажыце, шаноўны, у гэтым каралеўстве ўсе такія... неўраўнаважаныя, як гэтыя хлопчыкі? — пачаў дазнанне кароль.

— Ах, што Вы. Дарослыя людзі як людзі. А вось ад дзяцей тут пакутуюць усе. І рэчы, і бацькі. Праўда, тата рэдка бывае дома. Ён усё ездзіць па нейкіх важных справах. Дзеці найчасцей дома з мамай. Яна мілая і вельмі бедная жанчына. Ёй некалі прысесці — усё завіхаецца, шчыруе па гаспадарцы. А дзеці не проста памагчы ёй не хочуць, а самі бачылі, што вытвараюць. І так кожны дзень. А мама пасля прыбірае.

— Ну і дарэмна,— заўважыў кароль.— Няхай бы тыя, хто кавардак наводзіць, пасядзелі пару дзён у бярложку — абрыдла б, больш, можа, парадак шанавалі.

— Спрабавала гаспадыня не зважаць на беспарадкі! — ажно ўсклікнуў венік.

— І што?

— А нічога. Параскідалі ўсё, за некалькі дзён па хаце стала не прайсці. Мама трывала, трывала — цярпенне лопнула, парадкавалася сама. Толькі намнога даўжэй, чым звычайна.

— Дык, магчыма, ёй падабаецца прыбірацца,— заўважыў кароль.

— Ваша Вялікасць! Куды больш яна любіць чытаць кнігі. А яшчэ выдатна малюе. Толькі ёй некалі гэтым займацца. Яна цэлы дзень на працы, а пасля то есці гатуе,то за сваімі неслухамі парадкі наводзіць... Я чуў аднойчы, як бабуля, прыйшоўшы ў госці, казала, што мама сваё жыццё загубіць празмернай працай па дому.

— А што мама?

— Яна заплакала і адказала, што інакш не можа, бо шануе свой дом.

— Ну, ведаеце, пра гэта і паспрачацца можна,— сярдзіта сказаў кароль.

— Дом шануе, а такіх распуснікаў трымае. Выгнаць іх з каралеўства!

— Ах, Ваша Вялікасць, не так усё проста. Дзеці!.. Падрастуць, палепшаюць, дасць Бог...

— Вось так і ёсць з гэткімі разважаннямі! — загарачыўся кароль.

— Ваша Вялікасць! — азвалася шафа пад адзенне, якая да гэтай пары слухала размову моўчкі.— Хіба можна адразу выносіць такі жорсткі прысуд? Мы гадамі трываем ад хлопчыкаў — і жывыя. А Вы толькі, прабачце, з’явіліся ў доме — і ўсяму не рады.

— Выгнаць! — сталі пад’ялдыкваць брудныя чаравікі.— А мы куды тады пойдзем?

— І праўда,— згадзіліся шалікі і шапкі.— Толькі пра сябе дбае Ваша Вялікасць.

Кароль тупнуў нагой, але ніхто не звярнуў увагі на каралеўскі гнеў. Кілім толькі падумаў, што гаспадар заўчасна радаваўся расшырэнню каралеўства. Законнымі яго ўладаннямі па-ранейшаму заставалася яго аксамітна-сіняе поле.

Але кароль быў не з тых, хто здаецца, сустрэўшыся з цяжкасцямі. Ён паважаў сваю карону, а сітуацыя вымагала адстойваць яе гонар.

— Я навяду парадак у гэтым каралеўстве! — прашаптаў ён.

Позна ўвечары, калі ўсе ў доме заснулі, кароль тройчы пляснуў у ладкі і закруціўся-завярцеўся на адным месцы. А калі спыніўся, абуджаныя рэчы войкнулі ад здзіўлення. Кароль з кіліма ўжо не ляжаў на падлозе, а хадзіў па вітальні, папраўляючы карону на галаве.

— Глядзіце, кароль сапраўдны! — зашаптала люстэрка.

— І ён умее чараваць! — выцягнулася ў струнку перад Яго Вялікасцю камода.

Шафа ж назірала за каралём моўчкі. Ён праставаў да яе, і ў беднай ад страху закруцілася галава. Шафа вырашыла, што кароль пакарае яе за непачцівасць, з якой яна гаварыла з ім днём.

Але ён паціху адчыніў дзверцы, дзе на палічцы стаяў абутак, і дастаў адтуль чаравікі брацікаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніца закінутай хаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніца закінутай хаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Арина 2 апреля 2025 в 18:43
Очень хорошая , интересная сказка
x