Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Вы сапраўды думаеце, што яны могуць нам прыдацца? - спытаў М.

- Я ўпэўнены, - адказаў другi.

- Няма нiякiх сумненняў, - дадаў трэцi.

- Але цi не адпалохаем мы больш выбаршчыкаў, чым iх здабудзем, дэманструючы гэтым свае сiмпатыi?

- "Саюз змагароў" не лiчыцца гэткiм ужо радыкальным, - сказаў другi мужчына.

- Прайграць Вы нiчога не прайграеце, - сказаў трэцi, - а выйграць можаце.

- Колькi гэта будзе галасоў у найлепшым i ў найгоршым выпадку?

- У найлепшым - каля васьмiдзесяцi тысяч, а ў найгоршым - недзе пяцьдзесят тысяч. Давайце вырашайце.

- Канчаткова я яшчэ не вырашыў, - адказаў М., - чакаю ўказанняў ад пана К. Як, на Вашу думку, цi ўдалося нам пакуль што пазбегнуць увагi газетчыкаў?

- Удалося, пане М., - адказаў другi.

- А персанал гатэля?

- Тут будзе ўсё абсалютна сакрэтна, пане М., - адказаў трэцi. Указаннi ад пана К. павiнны надысцi неўзабаве.

- Hе люблю гэтых хлопцаў, - сказаў пан М. - Яны яшчэ ў нешта вераць.

- Восемдзесят тысяч галасоў могуць сабе спакойна ў нешта верыць, пане М., - адказаў другi.

Смех. Пазвоньванне кiлiшкаў. Тэлефонны званок.

- Ага. М. каля тэлефона. Цi так я зразумеў? Выказаць сваю сiмпатыю? Добра.

- Пан К. прыняў станоўчае рашэнне, панове, давайце паставiм стол i крэслы на балкон.

- А што падумаюць за мяжой?

- Няхай сабе думаюць. Усё адно яны думаюць не тое, што трэба.

Смех. Пазвоньванне кiлiшкаў.

- Я сыду на вулiцу i скажу кiраўнiку парада, каб яны звярнулi ўвагу на Ваш балкон, - сказаў другi пан.

- Hе, не, - сказаў стары, - я не хачу класцi галаву табе на каленi, не хачу глядзець на блакiтнае неба; цi сказала ты ў Кронэравай кавярнi, каб яны прыслалi Леанору сюды? Яна будзе зусмучоная; ты ж яе не ведаеш, гэта Робертава сакратарка; мiлае дзiця, i я не хацеў бы, каб гэтая ўрачыстасць з яе ўдзелам не адбылася; не, ува мне няма чыстага сэрца, i я добра ведаю, колькi лiха ёсць на гэтым свеце; я адчуваю сябе чужанiцам, яшчэ большым чужанiцам, чымся тады, калi мы хадзiлi ў "Якар", што ў Верхнiм Порце, i насiлi грошы кельнеру, прозвiшча якога было Гроль; там, унiзе, яны становяцца ў шыхты для парада - цёплы летнi вечар, сутонее; аж сюды далятае смех - табе дапамагчы, мая дарагая? Ты, вiдаць, забылася, што ў машыне паклала сваю сумачку мне на каленi; яна цяжкая, але не досыць цяжкая - што ты, уласна, хочаш з гэтым зрабiць?

- Хачу застрэлiць таго тоўстага на сiвой клячы. Бачыш яго, пазнаеш?

- Думаеш, я магу яго забыць? Гэта ён забiў ува мне смех, паламаў схаваную спружыну ў схаваным гадзiннiкавым механiзме; ён загадаў знiшчыць бялявага анёлка, забраць бацьку Эдыт, Гроля i хлопчыка, чыйго iмя мы так i не ведаем; ён навучыў мяне, што адзiн жэст рукi можа каштаваць жыцця; ён зрабiў з Отам тую яго абалонку - i ўсё ж... я не стаў бы забiваць яго. Я часта пытаўся ў сябе самога: дзеля чаго я прыехаў жыць у гэты горад - можа, каб разбагацець? Hе - i ты ведаеш гэта? Дзеля таго, што я цябе кахаў? Hе, тады я цябе яшчэ не ведаў i не мог кахаць. Можа, у мяне былi амбiцыi? Hе. Мяркую, што я хацеў адно пасмяяцца з людзей, крыкнуць iм напрыканцы: "Гэта ж было несур'ёзна". Можа, я хацеў мець дзяцей? Хацеў. I ў мяне яны былi: двое памерла ў маленстве, адзiн загiнуў - i ён быў мне чужы, чужэйшы за тых вунь маладых паноў, што ўнiзе падымаюць свае харугвы. А другi сын? "Як маешся, бацька?" - "Добра, а ты?" - "Добра. Дзякуй, бацька". - "Цi магу я што-небудзь для цябе зрабiць?" - "Hе, дзякуй; нiчога не трэба..." Абацтва Святога Антонiя? Прабач, што я смяюся, дарагая. Усё гэта - пыл, не абуджае ўва мне нават сентыментальнасцi, тым больш - нiякiх пачуццяў; цi хочаш вiна?

- Налi, калi ласка.

Я аддаюся на мiласць пяцьдзесят першаму параграфу; законы гнуткiя... паглядзi: там, унiзе, наш стары сябар Нэтлiнгер; у яго досыць розуму на тое, каб нацягнуць на сябе гэтую форму, але ўсё ж ён паявiўся, каб пацiскаць руку, паляпаць па плячы, памацаць харугвы; ужо калi каго i застрэлiць, дык, можа, лепей гэта Нэтлiнгера - але яшчэ падумаю; можа, не буду страляць па гэтым музеi, што там унiзе, на вулiцы; забойца майго ўнука сядзiць побач на балконе - бачыш яго? У цёмным гарнiтуры, прыстойны, прыстойны; гэты мыслiць iначай, дзейнiчае iначай, плануе iначай i сяму-таму ўжо навучыўся: вольна гаварыць па-французску i па-ангельску, ведае лацiну i старажытнагрэцкую i назаўтра паклаў ужо закладку ў адпаведнае месца хрысцiянскага календара Шота: пятнаццатая нядзеля па Сёмусе: якая ўсхваляльная малiтва сёння? Крыкнуў ён сваёй жонцы ў спальню. Hе, я не буду забiваць гэтага тоўстага мяшка на сiвой клячы; не буду страляць па гэтым чалавеку-музеi... толькi крыху павярнуць i - будзе ўсяго шэсць метраў, абсалютная гарантыя, што не прамахнуся; на што яшчэ можа прыдацца маё сямiдзесяцiгадовае жыццё? Забойства не тырана, а прыстойнага чалавека; смерць верне на ягоны твар вялiкае здзiўленне; хадзем, не трэба дрыжаць, мой даражэнькi; я хачу заплацiць выкуп; гэта будзе для мяне забава; дыхаць спакойна, нацэлiцца, разлiчыць, калi нацiскаць на курок... можаш не затыкаць сабе вушэй, мой дарагi; стрэл не будзе надта гучны: проста нiбы лопне шарык з паветрам; пярэдадне пятнаццатай нядзелi па Сёмусе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x