Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У нядзельку ў Гамбургу было пагодлiва як мала калi, глыбока блакiтнае неба выгiнаецца над мешанiнай дахаў i шпiцамi кiрхаў, а як што перадпалуднем выдаўся моцны дождж, дык усё сьмецьце й бруд з вулiц сплыло ў Эльбу, вада ў Альстэры абнавiлася i амаль што ўжо больш не сьмярдзiць. Дзева Барбара строiцца ў свой самы лепшы прыкiд, цёмназялёнае, праз якое яе твар набывае цiкавую бледнасьць, футраная палярына, якая хавае пляскатасьцi сьпераду й ззаду; да таго ж карункавы каптурык i залатая акраса з матчынай шкатулкi. I Айцэнава сутана, хоць адпаведна духоўнаму сану цёмная, з тонкага сукна й адмысловага крою, i магiстарскi капялюш на галаве прыцягваюць да сябе поўныя рышпекту позiркi народу, аж Штэдэрыха была пляснула рукамi i ўголас заявiла, ба! - якая здатная пара, гер Паўль i яе Барбара, нават калi магiстр пакуль што й ня мае месца й пасады ў вялiкай кiрсе, усё гэта знойдзецца, усё гэта яшчэ не забавiцца, ужо ж такi муж яе, карабельны маклер i падрадчык закiне каму трэба слоўца-другое ў гарадзкой радзе.

I вось яны шпацыруюць, разьмераным крокам, ня ведаючы добра, што каму трэба гаварыць, дзева, таму што страх абняў сэрца, i Айцэн, таму што нутрынаю чуе, як зноў апанавалi яго варожыя сiлы. I падыходзячы да моста, якi вядзе да Сьвятога Духа, бачыць нарэшце Лёйхтэнтрагера, але гэты не адзiн, i гер магiстр слупянее, нiбы маланкай сьперазаны.

А Лёйхтэнтрагер, на якiм чырвоная шапачка з пяром, срэбраная шпага, да таго ж чырвоныя панчохi й кароткая чырвоная накiдка, схiляецца перад дзевай, бярэ яе руку й цалуе на гiшпанскi манер i адразу кажа, як ён рады цяпер вось сустрэцца зь дзевай пасьля ўсяго нагаворанага герам магiстрам, i ўсё толькi найлепшага, пахвальнага яе прыгажосьцi i ўсiм дарам i даброцям, шчодра адмераным ёй прыродай i Госпадам Богам.

Дзеве Барбары як бы прыемная казытка прабягае па сьпiне ўгору i ўнiз, аж выскоквае сэрца з грудзей: такога яна яшчэ не сустракала, каб ужо за першым словам кроў забушавала. А яе Паўль усё стаiць яшчэ як пень; яму адняло мову, калi ўбачыў Маргрыт альбо прынцэсу Трапезундзкую, выштукаваную, выстраеную, як усё роўна табе герцагiня якая, на руцэ залатая торбачка й шаўковая хусьцiнка ў руцэ, а поплеч зь ёю жыд, ледзь пазнаць яго, апрануты, як ёсьць, па самай тонкай ангельскай модзе, са шлiцаванымi рукавамi на наплечнiку, вострая рыжаватая бародка падстрыжана, расчасана.

- Сэр Агасфэр, - кажа Лёйхтэнтрагер, прадстаўляючы гэткiм манерам дзеве свайго прыяцеля, - сэр Агасфэр i лэдзi Маргарэт.

Сэр Агасфэр, думае Айцэн, i лэдзi Маргарэт; i бачачы, што лэдзi складзена зусiм ня так, як яго Барбара, i яе губкi - адна суцэльная смаката, i цёмны бляск яе вачэй з затоенай у iх пажадай, пра што ён i думаць ня важыцца; i яго забiрае шал, бо што такое магiстр бязь месца й пасады супроць нейкага жыдка, якi раптам узьбiўся на вялiкiя барышы й зрабiўся ангельскiм сэрам, i ён думае, як яму пазбыцца ад гэтага апостала, чаго сваiм часам не ўдалося ў Гэльмштэце.

Яго прыяцель Лёйхтэнтрагер, аднак, пасьля таго сэр Агасфэр i лэдзi Маргарэт з аднагло боку й фройляйн Штэдэр з другога прыстойна абкланялiся, апыталiся, абрэверансiлiся кнiксамi, праменадзiць апошнюю пад ўсялякага роду далiкатныя словы ўгору па Райхенштрас, трымаючы левую руку на тронцы срэбранай шпагi, правую пад локцiк нашай зусiм зьбязволенай дзевы; сэр i лэдзi йдуць сьледам; небарака Айцэн замыкае шэсьце параў. I ўжо ж ведае, што ён робiць, Лёйхтэнтрагер; бо пяшчотна лашчачы локцiк дзевы, толькi й гаворыць, што пра яе Паўля, яго цноты й пабожнасьць, i якiм сьвяцiлам царквы абяцае стацца гер магiстр, ужо ж напэўна бiскупам; i лёгенька, каб не падумала дзева, што яму заходзiцца толькi хвалiць яе ненахвальнага, пацiраецца горбiкам аб яе плечыка, аж ёй робiцца неяк ня так, крыху канфузьлiва, крыху бянтэжлiва; пасьля ён расказвае, мяняючы аб'ект, самымi вышуканымi, самымi даборнымi словамi пра сэра Агасфэра й яго лэдзi, i што сэр, мала што жыд, але ж сярод немцаў такiх пашукай, - магутны старафамiльны вяльможа, i што сабе й лэдзi здымае тут цэлы дом на час сваiх гамбургскiх гешэфтаў, багата абстаўлены самай дарагой мэбляй i самымi мяккiмi дыванамi, i што дзева Барбара й яе магiстр Паўль яго, Лёйхтэнтрагеравай, дружбай i клопатам туды запрошаны на сёньняшнi вечар перакусiць i асьвяжыцца й на ўсякiя вясёлыя бавы апасьля, вой што будзе апасьля, што будзе!

Магiстр Паўль, яшчэ амаль бяздыханны пасьля сьпешнай хады, якою ён патрапляў за невялiчкай кампанiяй, ловiць апошнiя словы Лёйхтэнтрагера й бачыць, як энтузiясьцiцца яго Барбара на прапанову; ён па ўсёй форме дзякуе сэру й лэдзi за iх куртуазнасьць i акцэптуе гэта запрашэньне, ад сябе i ад iмя сваёй дзевы; але ж i з затоеным клопатам думае, якiя ж д'ябальскiя бавы там будуць зь жыдком i яго сябрам Гансам, як цырымонiймайстрам, i да глыбiнi сэрца прыемна ўзрушаны, што Маргрыт, пасьля ўсяго, што стрэслася памiж iмi, яшчэ сёньня будзе зь iм, можа нават трохi зблiзiцца. I сама лэдзi ня дужа запазычваецца на дробныя знакi й намёкi, якiя толькi падмацоўваюць яго спадзяваньнi, шматзначны позiрк тут, лёгкi кiвок, паклончык там, адзiн раз нават незнарок губляе хусьцiнку ды ў такiм зручным месцы, што ён пасьпявае падхапiць яе раней, чым сэр варухнуўся; аж ён пачынае марыць, далоў тытулы й багацьцi, далоў строi й акрасы, застаецца ж яшчэ нештачкi з таго часу, калi яна вытрасала блох зь яго пасьцелi, i нават самы даўгавечны жыд не патрапiць патушыць пажар, якi бушуе пад яе кашлатай мохняўкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x