• Пожаловаться

Эрнест Хемингуэй: Стары чалавек i мора (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Хемингуэй: Стары чалавек i мора (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Стары чалавек i мора (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стары чалавек i мора (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнест Хемингуэй: другие книги автора


Кто написал Стары чалавек i мора (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Стары чалавек i мора (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стары чалавек i мора (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптам ён адчуў лагодны дотык да шнура i моцна ўсцешыўся.

- Ён проста паварочваўся. Ён возьме яго.

Стары чалавек узрадаваўся, адчуўшы мяккае тузанне, а пасля - штосьцi моцнае i неверагодна цяжкае. Гэта быў цяжар рыбы, i ён усё вызваляў i вызваляў шнур, адмотваючы першы з рэзервовых скруткаў. Той спаўзаў унiз, лёгка слiзгаў памiж пальцамi старога чалавека, i ён услед адчуваў, якi ў рыбы вялiзны цяжар, хоць ледзь прытрымлiваў шнур вялiкiм i ўказальным пальцамi.

- Вось дык рыбiна, - сказаў ён. - Схапiла тунца, кручок якраз збоку ў ейным роце, ды iмкнецца з гэтым уцячы.

"Але марлiн павернецца i праглыне тунца", - падумаў ён. Ён не вымавiў гэтага, бо ведаў, што калi скажаш пра нешта добрае, яно можа не здарыцца. Ён разумеў, якая гэта вялiзная рыбiна, i нiбыта бачыў, як яна iмкне ў цемры з тунцом упоперак рота. У гэты мiг ён адзначыў, што марлiн спынiўся, але, як i раней, стары чалавек адчуваў ягоную вагу. Пасля цяжар павялiчыўся, i ён папусцiў шнур. На нейкi момант ён мацней сцiснуў яго вялiкiм i ўказальным пальцамi, i цяжар яшчэ пабольшаў ды пацягнуў шнур унiз.

- Ён узяў тунца, - сказаў стары чалавек. - Цяпер я дам яму як след наесцiся.

Шнур, выслабаняючыся, слiзгаў памiж ягонымi пальцамi, а тым часам ён, працягнуўшы ўнiз левую руку, прымацаваў вольны канец двух запасных маткоў да пятлi пары маткоў наступнага шнура. Зараз ён быў гатовы. Ён меў у запасе тры маткi шнура па сорак сажняў даўжынёю апроч таго, якi ён выкарыстоўваў.

- З'еш трохi больш, - сказаў ён. - Паеш напоўнiцу. Паеш гэтак, каб вастрыё кручка трапiла табе ў сэрца i забiла цябе. Усплывi добранька на паверхню, каб я ўсадзiў у цябе гарпун. Так. Ты гатовы? Ты дастаткова доўга быў ля стала? Пара! - гучна вымавiў ён ды, моцна тузануўшы абедзвюма рукамi за шнур, падоўжыў яго на ярд, а тады падсякаў яшчэ i яшчэ раз, тузаючы шнур напераменку кожнай рукой з усёй сiлаю рук i цела з ягонаю вагою.

Нiчога не адбылося. Рыба спавольна плыла сабе, i стары чалавек нi на цалю не мог яе ўзняць. Ён цягнуў цераз плечы моцны, прызначаны для цяжкой рыбiны шнур, ажно той напяўся гэтак, што пацеркi вады адскоквалi ад яго. Потым шнур стаў пацiху як бы сычэць у вадзе, а ён па-ранейшаму трымаў яго, упiраючыся ў лаўку, не нахiляючыся назад. Лодка пачала паволi iсцi ў кiрунку паўночнага захаду.

Рыба плыла далей, як i дагэтуль, i ён плыў разам з ёю па цiхай вадзе. Iншыя прынады былi па-ранейшаму ў вадзе, але ён не мог нiчога зрабiць.

- Як шкада, што са мной няма хлопчыка, - услых сказаў стары чалавек. Рыба цягне мяне на буксiры, i я ж як той бiтэнг*. Можна было б прывязаць шнур да лодкi. Але ж марлiн мог бы парваць яго. Я з усiх сiл мушу ўтрымлiваць рыбiну i адпускаць шнур, калi гэта неабходна. Дзякуй Богу, што ён вандруе, а не шукае схову на глыбiнi. Што я буду рабiць, калi ён усё ж надумае рушыць углыб, я не ведаю. Што я буду рабiць, калi ён дасць нырца ды спусцiць дух, я не ведаю. Але зраблю нешта. Ёсць мноства рэчаў, якiя я магу зрабiць.

* Слуп на палубе судна для ўтрымання буксiрнага троса, якарнага каната i г.д.

Ён трымаў шнур, што аблягаў плечы, i сачыў за яго нахiлам у вадзе i за лодкай, тая спакойна плыла на паўночны захад.

"Гэта заб'е яго, - думаў стары чалавек. - Ён не зможа плысцi гэтак заўжды". Але мiнула чатыры гадзiны, а рыба плыла сабе, як i раней, у адкрытае мора i валакла за сабою лодку, а стары чалавек па-ранейшаму быў туга сцягнуты шнурам упоперак спiны.

- Я падчапiў яго на кручок апоўднi, - сказаў ён. - I я яго яшчэ не бачыў.

Ён надта рашуча ссунуў унiз свой саламяны капялюш перад тым, як зачапiў на кручок рыбiну, i цяпер той моцна муляў лоб. Смага мучыла таксама, i ён, апусцiўшыся на каленi, асцерагаючыся, каб незнарок не таргануць шнур, падабраўся, наколькi здолеў, да носа лодкi i адною рукою дацягнуўся да бутэлькi з вадой. Ён адаткнуў яе i крыху адпiў. Потым трохi адпачыў на носе. Ён аддыхваўся, седзячы на непастаўленай мачце са згорнутым ветразем, - толькi б вытрываць.

Потым ён паглядзеў цераз плячо назад i ўбачыў, што на даляглядзе не вiдаць сушы. "Не бяда, - падумаў ён. - Я заўсёды змагу прыплыць на водблiск агнёў Гаваны. Яшчэ дзве гадзiны да заходу сонца, i, мажлiва, рыба якраз выплыве. А не, дык тады, як узыдзе месяц. Калi ж не выплыве i тады, то, можа, на ўсходзе сонца. Здранцвеласцi няма, i я чуюся дужым. Гэта ў яго кручок у роце. Ну i рыба, як цягне шнур! Вiдаць, ён шчыльна зацiснуў дрот сваiм ротам*. Хацелася б на яго паглядзець адзiн раз, каб ведаць, з кiм я змагаюся".

* Для старога чалавека рыбiна, з якой ён змагаецца, сапернiк, iстота мужчынскага роду.

Рыба плыла ўсю ноч i, наколькi ён мог меркаваць па зорах, не мяняла свайго кiрунку. Стала холадна пасля таго, як сонца зайшло, пот на спiне, на руках i на яго старых нагах высах. Днём ён узяў мяшок, якiм была накрыта бляшанка з прынадай, i разаслаў яго на сонцы сушыцца. Пасля, як сонца зайшло, ён завязаў мяшок на шыi, закiнуўшы яго на спiну, ды асцярожна заправiў пад шнур, што быў на плячах, як бы падклаўшы туды падушку. Цяпер ён патрапiў гэтак прыхiлiцца да носа лодкi, што стаў чуцца амаль няблага. Ягонае становiшча было ў сапраўднасцi, можа, крыху лепшае, як раней, але ён уважаў яго за нават i не кепскае.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стары чалавек i мора (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стары чалавек i мора (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стары чалавек i мора (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Стары чалавек i мора (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.