Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тав. Балалайка, і ўсе элементы з высокай дзяўчынай, так характэрныя для ўсіх сібірскіх ансамбляў, зніжаюць вартасць “Лянсея”. І прытым – расцярушваюць увагу гледача. Губляецца ўражанне з дасканаласці выканання танца, яго задума і цэласць. Усё ў Вас нам падабаецца, але акрабатычныя элементы, якія выходзяць за рамкі гарэзлівасці, віхру танца і юнацкай буйнасці, – зусім лішнія. Беларусы скачуць дробна і вогненна, але вельмі дастойна, асабліва нашы жанчыны, а чвараць і ногі вышэй галавы падкідаюць у нас найчасцей у канцы гуляння, калі ўжо добра “дзюбнуць”, гэта знача – глытнуць гарэліцы.

Такога, на маю думку, не трэба паказваць. Сяляне, нашы дзяды і бацькі, пры ўсёй сваёй шырокай весялосці, былі вельмі сціплымі і дастойнымі, да дробязяў уважнымі ў танцы. Не трэба на сцэне і тае сціральнае дошкі. Яна – дысананс як з танцамі, так і з вопраткаю танцуючых. У той час, калі народ наш менавіта так апранаўся, нашыя бабкі яшчэ не ведалі гэтага “здабытку тэхнікі”, а проста адпарвалі ў лузе з попелу свае тканыя рэчы і лупілі іх да белізны пранікамі на рэчцы. Таму і ніякае музыкі на падобным “інструмэнце” ў той час быць не магло.

Вельмі нам спадабалася Ваша вопратка – ад мілых, лёгкіх пастолікаў і саламяных капелюшоў пачынаючы. Спадабаліся паясы і жаночыя, здаецца, тыпова магілёўскія дэталі на галовах. Але найболей нам спадабаліся даволі рыцарскія адносіны танцораў да сваіх партнёрак. Гэта сведчыць як аб культуры нашага сяла, нашага старога народу, так і аб сіле, годнасці і чалавечай вартасці нашай паважанай сільнейшай паловы. Брава, дарагія суродзічы, так трымаць!

Давайце і далей сваіх мілых красунь на авансцэну, прачула спявайце нашыя цудоўныя, старыя песні і скачэце, скачэце заўсёды так хораша і без утомы, як дагэтуль. Мне ж ласкава даруйце мае, напэўна, некваліфікаваныя, але вельмі шчырыя заўвагі. Увесь час сочым за Вамі, ловім кожную вестку аб Вас, нават з Даніі.

Жадаем Вам вялікіх поспехаў і далейшага рэкламавання і дасканалення нашых народных скарбаў! Не ведаю, ці дажыву яшчэ раз убачыць Вас. І таму – яшчэ раз поспехаў Вам і сапраўднае мастацкае вышыні!

З любоўю і павагаю да Вас – Ларыса Геніюш .

Васілю Чыкіду

[1970-я гг.]

Высокапаважаны айцец Васілій!

Мне не даюць спакою ўсе тыя прыкрыя словы, якія я пачула ад Вас. Баюся, што Вы не зразумелі мяне ці зразумець не хацелі. Чэснасць маю і адвагу ў дачыненні да Вашай асобы і Вашых спраў Вы назвалі ненармальнасцю і ідыёцтвам. Вы самі бачыце, што акрамя маёй асобы няма тут інакшых аб’ектаў, на кім можна паказаць гатовасць уніжаць, правакаваць і мучыць чалавека “ў імя дабра і бяспекі дзяржавы”. Я Вас папярэджвала аб гэтым, і сумленне маё чыстае. Я болей і лепей ведаю сваіх мучыцеляў. І таму, калі разам з мадам Бабылёвай пачаў выступаць супраць Вас, мяне і цэрквы “муж” Машы Корань, якая прадае овощи и фрукты , мяне ўзяла злосць. І чаму мадам не можа адчапіцца ад маёй асобы? Чаму ёй у дапамогу далі гэтага страшнага чалавека? Хто тут імі кіруе?

Я зразумела адно: палітычнае праследаванне маёй асобы хочуць скіраваць супраць Вас, і чалавечы кантакт наш, між Вашай сям’ёю і мною, перавярнуць на палітычны бок. Як ведаеце, я тут нічога дрэннага для іх не раблю, таму чэсна перад людзьмі я маю адвагу бараніць сваё імя і Вашыя пазіцыі ад маіх паліт. перакананняў і спраў. Яны не маюць ужо інакшай магчымасці “есці” Вас, як, ізалюючы Вас ад маёй “паліт. асобы”, не дазволіць Вам працаваць у Зэльве, закрыць па іхняму жаданню Храм і тым самым назаўсёды пакінуць мадам спадчыну па айцу Сергію.

Сяння можна забіць чалавека і за гэта не адказваць, але за малейшае паліт. падазрэнне можна вельмі пакутаваць. Таму падобнае трэба рашуча спыняць.

Той тып учора прыходзіў да Ліды Тукальскай з абвінавачваннем усіх святароў і т.п. Першы раз я пачула, што хаджу ў райсабес, каб мадам не далі пенсіі, і другія падобныя дурніцы. Казаў, што супраць Вас – Гродна. Ліда так дала яму ўсебакова, што замоўк і ўцёк. Таму няварта было так абурацца на мяне, бо акрамя дабра я нічога дрэннага Вам і ўсім добрым людзям не жадаю. Наконт сплетняў – дык слухаю іх, як відно па ўсім, не я…

Спадзяюся, што Вы за ўвесь час нашага знаёмства нічога злога ці амаральнага ў хаце маёй не бачылі. Грашу абычаямі маіх бацькоў – залішняй сардэчнасцю, гасціннасцю і даверрам да добрых людзей. Што ж, у маю хату прабіраліся часам розныя Марыі і Галі. Болей не прыйдуць. Перад гэтым інцыдэнтам прысылалі да мяне п’яных, з бутэлькамі і цукеркамі, якія прадстаўляліся “паэтамі”. Найчасцей удавалася мне ўцячы з хаты, альбо выправадзіць падобных. Таму не дзівецеся маёй рашучасці. Тут жартаў няма. Я адна, сяброў у мяне ў Зэльве няма, таму бараніцца, пакуль змагу, буду з Божай помаччу сама!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x