Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяння быў першы марозік. Юргіні я выкапала раней. Прыкрывала ружы. Пасадзіла моркву і часнык. Засаплася зусім, бегаючы, гэта таму, што я – крыху гультай… Пабіла калена, крыху спацела, крыху змерзла ў ногі і нарэшце гутару з Вамі.

Карэктуру робіць Валодзя [Караткевіч] сам. Аднойчы ў дажджлівую ноч прынеслі мне ад яго тэлеграму. Гатовіць да друку другі том раману, таму не прыедзе, хоча разам вычытаць другую карэктуру і г.д. Я згадзілася.

Сябры з Гродна ўсё ж такі клічуць мяне на 24 лістапада разам у Мінск. Не ведаю, што і рабіць?

Муж пісаў толькі раз. Хоча ўцякаць з санаторыя… Пішу яму кожны дзень. Хачу, каб крыху хоць падлячыўся. Вельмі чакаю ад яго другога ліста. Няма нічога і ад сына. Баюся, што муж не дабудзе належнага часу ў санаторыі. Ён капрызны. Капусты ўдома – не есць, грыбоў – не любіць, катлеты – яму не смакуюць, заячы паштэт – нядобры, каўбаса – надаела ў маладосці, цяляціна – залазіць у зубы, калдуны – фэ! Вось цяпер там недзе з’еў бы ўсё.

Я адпачываю, чытаю. У №9 “Нового мира” вельмі добра напісаў Расул Гамзатаў “Мой Дагестан”. Хачу, каб Вы гэта прачыталі. У “Полымі” – новыя вершы М. Танка. Харошыя. Чэрпае многа з фальклёру. Вершы цёплыя. Піша, што наглытаецца пілюляў ды цягне лямку, ледзь знайшоў хвілінку часу напісаць мне ліста. Кліча ў Менск, але я цяжкая на пад’ём. Ездзіў з Брылём і Панчанкам ды з польскім паэтам Пшыбасем на Свіцязь, на Нарач і ў Вільню. Піша, што 9 лістапада назбіралі зялёнак і баравікоў… Дзіўная восень. Я 15 лістапада знайшла тры маладзенькія, цудоўныя баравічкі.

У Дануты маёй усё покуль у парадку, толькі папрасіла яна ад’ехаць мужаву маці – бабу Казю… Можа, і будзе ў іх лад. Людзі часта самыя ствараюць сабе праблемы…

Мой муж таксама вучыўся ў Гродне – у гімназіі графа Тармосава. Часта аб гэтым успамінае. Славіку варта паказаць гэты стары горад. Прыедзьце на весну да нас, і разам наведаем Гродна. У нас там ёсць філіял Саюза бел[арускіх] пісьм[еннікаў] ды свае сябры. Гродна – мой горад. Некалі там усе справы ляжалі на маёй галаве, бо тата не любіў ездзіць па скарбовых “ужэндах” ды выпрошваць льготы з падаткамі…

Жаль мне вялікі п. Смоліч, як жа харошым быў яе муж… Хоць я асабіста нікога не знала. Ізноў піша Валодзіна мама. Ён – то ў саюз, то на студыю, то да сяброў, а ёй, бедненькай, сумна і цяжка. Запрасіла б яе да нас, але ці ж яна пакіне Валодзю? Цешуся, што Саламевічы – харошыя людзі. Ці быў Ваш сын у Лойкаў?

Муж мае быць у санаторыі да 5 снежня, толькі я чакаю яго з дня на дзень. Я сама яго распесціла ды сапсавала да дурасці. Калі б хоць нешта рабіў фізічна, дык быў бы, напэўна, мацнейшы. Так, у беларускіх ідэйных сем’ях жывецца нялёгка… Жаль мне п. Ванды Лёсікавай, і скуль столькі гора?..

Што за кусты дэўцыі? Як яны выглядаюць? Можа, яны ў мяне ёсць? Макі Вам навесну прышлю, яны трывалыя. Прышлю ці прывязу ўсё, што будзеце хацець.

Даволі добра выдалі і “Анталогію беларускай паэзіі” на 67 г. Ёсць там нават мой верш.

Ці я баюся адна? Не! Я нічога не баюся, калі злосная, дык нават не жутка адной. Некалі амаль да старасці я баялася духаў, так, духаў! Нашыя сем’і па тату і маме – гэта гісторыі, дзе напалову дзейнічалі людзі і духі… Вось усё гэта ў мяне ў крыві. Але калі нашыя (паганыя) суседзі пачалі мяне палохаць, тупаючы на гары, я хутка ўпэўнілася, што гэта не духі! Аказалася, што дзверцы зачыненыя з нашага боку, і ніяк не мог нехта лазіць. Тады я памацала ўсе дошкі і ажно крыкнула! Цяпер усё наглуха забіта, “духі” мяне спалохаліся, і я смачна сплю. Не сплю толькі тады, калі многа думаю.

Людзі тут кругом да мяне добрыя. Толькі цераз дом паставілі “тэлевізар” – нейкую пластмасавую забягалаўку. Вось гэта горай. Як пачнуць там біцца, то і нашыя штахеціны трашчаць, на двары поўна пабітых бутэлек і калоў. На днях нашай суседцы высадзілі акно – іх кватэра ад вуліцы. Дом гэты наш, але канец ад вуліцы належаў другому брату майго свёкра. Яго забралі пад камунхоз. Але я і з гэтымі суседзямі добра. Калі я з імі і не размаўляла, то ўсё роўна іх дочка з інстытуту ехала спачатку да нас.

Сяння я крыху прастыла, не магу сагрэцца. Іду ў кіно на 3-ю серыю “Вайны і міру”. Непакоюся аб сыне, але моцна бяру сябе ў рукі, бо што ж памагу? Няхай разбіраецца ў сваім жыцці і пачуццях сам… Памагаю ім чым магу матэр’яльна, хоць яны шмат багацейшыя.

Я такі выберуся да Вас, як вернецца мой Яначка… Папыталася ў мужа, як яго поспехі ў дам? Некалі любіў пафліртаваць, але цяпер – неадлучнае целятка... Крыху сумую без Яначкі, але і адпачываю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x