Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна таксама за словам у кiшэнь не лазiла.

- Навошта? - спытала яна з iскрамi ўваччу. - У вас столькi сакрэтаў?

Я замаўчаў i адступiў. Нельга пачынаць спрэчку з чалавекам, якi расхваляваны ад мацярынскага пачуцця. На яго баку мараль усяго свету.

Мы дамовiлiся сустрэцца вечарам у Готфрыда. Я павячэраў у маленькiм шынку i пайшоў да яго. Каб адзначыць гэты дзень, па дарозе ў краме мужчынскага моднага адзення я купiў шыкоўны гальштук. Я ўсё яшчэ дзiвiўся, як гладка ўсё атрымалася, i даў сабе зарок быць заўтра сур'ёзным, як генеральны дырэктар iнстытута пахавальных спраў.

Каморка Готфрыда была славутасцю. Яна ўся была завешана сувенiрамi, якiх ён навёз з Паўднёвай Амерыкi. Стракатыя цыноўкi на сценах, некалькi масак, засушаны чалавечы чэрап, незвычайныя глiняныя збаны, дзiды, а галоўнае выдатная калекцыя фатаграфiй, якая займала ўсю сцяну: дзяўчаты - iндыянкi i крэолкi, прыгожыя, смуглявыя, гнуткiя iстоты выключнай прывабнасцi i пяшчоты.

Акрамя Ленца i Кёстэра былi яшчэ Браўмюлер i Граў. Тэа Браўмюлер з загарэлай, чырвонай, як медзь, лысiнай прыладзiўся на валiк канапы i з захапленнем разглядаў фотакалекцыю Готфрыда. Ён быў гоншчыкам-выпрабавальнiкам аўтазавода i даўно сябраваў з Кёстэрам. Шостага ён удзельнiчаў у гонках, на якiя Ота заявiў "Карла".

Фердынанд Граў, ужо на падпiтку, сядзеў за сталом - масiўны i азызлы. Калi ён убачыў мяне, шырокай лапай падцягнуў да сябе.

- Робi, - сказаў ён, запiнаючыся. - Што табе трэба тут сярод страчаных людзей? Табе тут няма чаго рабiць. Iдзi адсюль. Ратуйся. Ты яшчэ можаш уратавацца.

Я зiрнуў на Ленца. Ён падмiргнуў мне.

- Фердынанд у лепшай форме. Ён ужо два днi прапiвае дарагую нябожчыцу. Прадаў партрэт i адразу атрымаў грошы.

Фердынанд Граў быў мастак. Але ён даўно памёр бы з голаду, калi б не знайшоў сабе спецыялiзацыi. Ён па фатаграфiях маляваў вельмi жывыя партрэты памерлых. З гэтага ён жыў, нават вельмi добра. Яго выдатных пейзажаў нiхто не купляў. Гэта надавала яго выказванням крыху песiмiстычнае адценне...

- На гэты раз я атрымаў заказ ад шынкара, Робi, - сказаў ён. - У шынкара памерла цётка, якая гандлявала воцатам i алеем. - Ён здрыгануўся. - Жахлiва.

- Слухай, Фердынанд, - запярэчыў Ленц. - Не варта ўжываць такiя рэзкiя выразы. Ты ж жывеш з аднаго з выдатнейшых чалавечых пачуццяў - з жалобы.

- Лухта, - заявiў Граў. - Я жыву з пачуцця абавязку. Жалоба - гэта не што iншае, як пачуццё абавязку. Людзi хочуць апраўдацца за тое, чаго яны жадалi i што яны прычынiлi нябожчыкам пры жыццi. - Ён паволi правёў рукой па полымнай лысiне. - Як ты думаеш, колькi разоў мой шынкар жадаў смерцi сваёй цёцi - а за гэта ён заказвае яе лiрычны партрэт i вешае яго над канапай. Так яна яму падабаецца больш. Жалоба! Чалавек прыпамiнае пра свае нешматлiкiя добрыя якасцi толькi тады, калi ўжо позна. Тады ён крануты думкай, якi высакародны мог бы ён быць, i лiчыць сябе дабрадзейным. Зычлiвасць, дабрыня, высакародства, - ён махнуў сваёй магутнай лапай, - гэтыя рысы пажадана бачыць у iншых, каб узяць верх над iмi.

Ленц з'едлiва ўсмiхнуўся.

- Ты падрываеш асновы чалавечага грамадства, Фердынанд!

- Асновы чалавечага грамадства - сквапнасць, страх i карупцыя, - адказаў Граў. - Чалавек - злосны, але ён любiць дабрыню, калi ёй надзелены iншы.

Ён падставiў Ленцу сваю чарку.

- Вось так, а цяпер налi мне i не балбачы ўвесь вечар... дай i iншым слова сказаць.

Я пералез да Кёстэра. Мне раптам прыйшла iдэя.

- Ота, зрабi ласку. Заўтра вечарам мне патрэбны "кадзiлак".

Браўмюлер перапынiў уважлiвае вывучэнне амаль голай крэолкi-танцоўшчыцы.

- А ты ўжо ўмееш рабiць паварот? - пацiкавiўся ён. - Да гэтага часу я думаў, што ты ўмееш ездзiць толькi па прамой, калi хто iншы сядзiць за рулём.

- Супакойся, Тэа, - адказаў я. - Шостага на гонках мы зробiм з цябе шашлык.

Браўмюлер булькнуў, засмяяўшыся.

- Ну дык як, Ота? - спытаў я нецярплiва.

- Машына не застрахаваная, Робi, - сказаў Кёстэр.

- Я буду паўзцi, як чарапаха, i сiгналiць, як гарадскi аўтобус. Мне трэба праехаць толькi некалькi кiламетраў па горадзе.

Ота прыжмурыў вочы i ўсмiхнуўся.

- Добра, Робi, я не супроць.

- Табе, вiдаць, не хапае машыны да новага гальштука? - спытаў Ленц, падышоўшы.

- Заткнiся, - сказаў я i адштурхнуў яго ўбок.

Але ён не адступаўся.

- Пакажы, пакажы, хлопец! - Ён памацаў шоўк. - Цудоўна. Наша дзiця робiцца пiжонам. Мне здаецца, што ты адпраўляешся на агледзiны.

- Сёння ты мяне не можаш пакрыўдзiць, ты - майстар пераўвасаблення, адказаў я.

- Агледзiны? - Фердынанд Граў падняў галаву. - А чаму б i не? - Ён ажывiўся i павярнуўся да мяне. - Не слухай яго, Робi. У цябе для гэтага яшчэ ўсё ёсць. Для кахання патрэбна пэўная праставатасць. У цябе яна ёсць. Зберажы яе. Яна - божы дар. Страцiш - больш не знойдзеш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x