Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гронкi гневу (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гронкi гневу (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гронкi гневу (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гронкi гневу (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Абавязкова пастаўлю жардзiну, - сказаў Эл. - Сёння ж вечарам, на першым прыпынку.

Дзед усё яшчэ нешта бурчаў, чапляючыся за сон, i ледзь толькi яго паклалi, зноў моцна заснуў.

Бацька сказаў:

- Ма, вы з бабкай сядзеце з Элам. Потым будзем мяняцца - не так стомiмся ў дарозе, але пачнём з вас.

Мацi з бабкай залезлi ў кабiну, астатнiя - Конi i Ружа Сарона, бацька i дзядзька Джон, Руцi i Ўiнфiлд, Том i прапаведнiк - усе забралiся наверх. Ной стаяў унiзе, глядзеў, як яны ўладкоўваюцца там, на высокай паклажы.

Эл абышоў вакол грузавiка, зазiраючы пад нiз, на рысоры.

- Госпадзi, рысоры зусiм праселi, - сказаў ён. - Шчасце, што калодкi падставiў.

Ной запытаўся:

- А з сабакамi як, та?

- Я i забыўся пра iх, - адказаў бацька i пранiзлiва свiснуў. Але на свiст прыбег толькi адзiн сабака. Ной злавiў яго i падкiнуў на грузавiк, i там сабака быццам здранцвеў, баючыся вышынi. - Астатнiх двух давядзецца кiнуць тут, - сказаў бацька i крыкнуў: - Гэй, М'юлi, ты, можа, прыгледзiш за iмi? А то з голаду паздыхаюць.

- Добра, - сказаў М'юлi. - Ад сабак адмаўляцца не буду. Няхай сабе, бяру iх.

- Бяры i курэй, - сказаў бацька.

Эл сеў на сваё месца ў кабiне. Завiшчаў, загуў стартэр, на мiг уключылася запальванне, зноў закруцiўся стартэр. I раптам усiмi сваiмi шасцю цылiндрамi завыў матор на халастых абаротах, ззаду машыны заклубiўся сiнi дымок выхлапу.

- Пакуль, М'юлi! - крыкнуў Эл.

Усе астатнiя члены сям'i крыкнулi хорам:

- Бывай, М'юлi!

Эл адпусцiў ручны тормаз i ўключыў счапленне. Грузавiк здрыгануўся i цяжка папоўз па двары. Уключылася другая скорасць. Машына паволi пачала падымацца на невысокi ўзгорак, i ўсiх завалакло чырвоным пылам.

- Ого як нагрузiлiся! - сказаў Эл. - Рэкорда хуткасцi не паставiш.

Мацi хацела паглядзець назад, але паклажа не давала ёй бачыць. Тады яна падняла галаву i стала глядзець проста перад сабой на пыльную грунтавую дарогу. У вачах у яе была вялiкая стома.

А тыя, што сядзелi на паклажы, пазiралi назад. Яны бачылi свiран, дом i лёгкi дымок, якi ўсё яшчэ выбiваўся з комiна. Яны бачылi, як запунсавелi вокны, азораныя першымi промнямi сонца. Бачылi М'юлi - ён самотна стаяў пасярод двара, праводзячы iх вачамi. А потым усё знiкла за грэбенем узгорка. Абапал дарогi цягнулiся палi бавоўнiку. Грузавiк марудна прабраўся скрозь пыл да шашы i пайшоў на Захад.

РАЗДЗЕЛ АДЗIНАЦЦАТЫ

Дамкi ў палях стаялi пустыя, а раз апусцелi хацiны, пуста было i на палях. Не пуставалi толькi трактарныя гаражы з рыфленага жалеза, якiя адсвечвалi срэбрам; яны былi поўныя металу, пасудзiн з бензiнам i маслам, блiшчастых плужных дыскаў. У трактароў блiскучыя фары, трактарам усё роўна - што дзень, што ноч, дыскi пераварочваюць зямлю ў цемры, круцяцца днём, паблiскваючы на сонцы. Калi конь пасля дзённай працы вяртаецца ў стайню, жыццёвыя сiлы яго i патрэбы не гаснуць, стойла поўнiцца дыханнем i цяплом, там шамацiць пад капытамi салома, хрумсцiць на зубах сена, варушацца конскiя вушы, зiркаюць вочы. Адтуль нясе жывым духам, цягне пахам жыцця. А калi спыняе работу матор, трактар робiцца мёртвым, як руда, з якой ён урэшце зроблены. Цеплыня пакiдае яго, як жывое цяпло пакiдае труп. Дзверы з рыфленага жалеза зачыняюцца, i трактарыст едзе дамоў, у горад, бывае, што i за дваццаць мiль адтуль, i можа не вяртацца цэлымi тыднямi, а то i месяцамi, бо трактар не жывая iстота. Гэта проста i практычна. Настолькi проста, што праца перастае здавацца цудам, настолькi практычна, што перастае здавацца цудам зямля i дзеянне яе сiл, а разам з цудам знiкае i глыбокае разуменне зямлi, пачуццё роднасцi з ёю. I ў трактарыста нараджаецца i мацнее пагарда да яе, уласцiвая толькi чужаку, якi мала што ў ёй разумее i якога нiчога не раднiць з ёю. Бо азотныя ўгнаеннi гэта яшчэ не зямля, фасфатныя - таксама; i даўжыня баваўнянага валакна - не зямля. Чалавек - не вуглярод, не солi, не вада i не кальцый. Усё гэта ў iм ёсць, але ён нешта большае, значна большае; i зямля нешта значна большае, чым элементы, з якiх яна складаецца. Чалавек, якi з'яўляецца нечым невымерна большым, чым яго хiмiя, чалавек, што ступае па зямлi, адварочвае лямеш ад каменя, нахiляе ручкi плуга, каб лямеш прыўзняўся i слiзнуў над голай пародай, апускаецца на каленi, каб з'есцi сняданак, - чалавек гэты большы, чым тое, з чаго ён складзены, ён ведае зямлю, якая ўяўляе сабой нешта большае, чым сукупнасць хiмiчных элементаў. А чалавек за штурвалам, якi вядзе мёртвы трактар па чужой, нялюбай зямлi, пакланяецца толькi хiмii, ён не паважае нi гэтай зямлi, нi самога сябе. Калi зачыняюцца жалезныя рыфленыя дзверы, ён выпраўляецца дамоў, але дом яго не тут, не на гэтай зямлi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x