Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гронкi гневу (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гронкi гневу (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гронкi гневу (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гронкi гневу (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзей, што кiнулiся ўцякаць, выносiла на аўтастраду No 66; машыны iшлi то па адной, то цэлымi караванамi. Удзень яны паволi кацiлiся па дарозе, а ноччу спынялiся каля вады. З лядашчых, дзiравых радыятараў валiла пара, шатуны бразгаталi i ляскалi. I людзi, што сядзелi за рулём грузавiкоў i перагружаных легкавушак, апаслiва ўслухоўвалiся. Колькi яшчэ да горада? Пакуль едзеш ад аднаго да другога, нацерпiшся страху. Калi што-небудзь паламаецца... што ж, калi паламаецца, зробiм прывал, а Джым збегае ў горад, раздабудзе патрэбную дэталь i вернецца... А колькi яшчэ харчу засталося?

Услухоўвайся ў матор. Прыслухоўвайся да колаў. I вухам, i рукой прыслухоўвайся да абаранка руля, далонню да рычага пераключэння скорасцей, нагамi - да дошак насцiлу. Усiмi пяццю пачуццямi прыслухоўвайся да тарахцення гэтага старога драндулета, бо змена тону, перамены рытму могуць азначаць... тыдзень вымушанай стаянкi. Во стукае! Гэта клапаны. Клапаны - не страшна. Няхай стукаюць сабе хоць да другога прышэсця - не бяда. А вось гэты глухi шум на хаду... яго амаль не чуеш, хутчэй адчуваеш. Можа, масла куды-небудзь не даходзiць? Можа, падшыпнiк якi-небудзь пачынае рассыпацца? Госпадзi, калi падшыпнiк, што ж тады рабiць? Грошы цякуць, як вада.

I чаго гэта радыятар, чорт на яго, так разагрэўся? Не на пад'ёме ж. Дай гляну. А божачкi, рэмень радыятара паляцеў! Што ж, замест рэменя вяроўку паставiм, вось гэту. Давай прымер, во-во, якраз. Канцы я звяжу. Цяпер паволi, зусiм павольненька, пакуль да гарадка якога не даедзем. Вяроўка доўга не пакруцiцца.

Толькi каб дабрацца да Калiфорнii, дзе апельсiны растуць, перш чым рассыплецца гэтая старая калымага. Толькi каб дабрацца!

А пакрышкi - пратэктар зусiм знасiўся, аж да драцяной аплёткi. Каб не наляцелi на той камень, мы, можа, яшчэ мiль сто выцiснулi б. Што лепш - лiшняя сотня мiль або спушчаная камера? Што лепш? Вядома, сотня мiль. Ну, не ведаю, тут ёсць пра што падумаць. Латаць у нас ёсць чым. Можа, толькi крышачку спусцiць? А што, калi манжэтку зрабiць? Мiль пяцьсот яшчэ маглi б выцiснуць. Паехалi. Калi лопне, тады i станем.

Трэба было б шыну купiць, ды вельмi ж дорага просяць, нават за старую. Позiркам наскрозь працiнаюць. Разумеюць, што чалавеку пазарэз трэба. Ведаюць, што яму часу няма стаяць. I цану набiваюць.

Не хочаш - не трэба. Я не здароўе тут папраўляю, а шынамi гандлюю. Задарма не раздаю. Якая мне справа, што там у вас? Сваiх клопатаў хапае.

А далёка да блiжэйшага гарадка?

Учора я сорак дзве машыны налiчыў з такiмi самымi пасажырамi. Адкуль вы ўсе едзеце? Куды вас нясе?

О, Калiфорнiя штат вялiкi!

Не такi ўжо i вялiкi. I ўсе Злучаныя Штаты разам - не такая ўжо вялiкая краiна. Зусiм не вялiкая. Нам цесна ўсiм разам - i табе, i мне, i такiм, як ты, i такiм, як я, багатым i бедным - усiм месца не хапае, i жуллю, i сумленным людзям. Галодным i сытым. Можа, ты лепш назад павярнуў бы?

Мы жывём у свабоднай краiне. Чалавек вольны ехаць, куды захоча.

Гэта ты так думаеш. Калi-небудзь чуў пра патрулi на калiфарнiйскай гранiцы? Палiцэйскiя з Лос-Анжэлеса спыняюць вось такiх, як ты, назад заварочваюць. Кажуць: хто не можа купiць нерухомасць, той нам не патрэбен. Пытаюцца: шафёрскiя правы ёсць? Ты iм: парвалiся. А яны: без шафёрскiх правоў уезд забаронены. Мы ў свабоднай краiне жывём. Што ж, пайдзi пашукай яе, свабоду. Мне адзiн гаварыў: свабоды ў цябе столькi, колькi ты яе можаш купiць.

У Калiфорнii добра плацяць. Вось у мяне лiсток, там пра гэта сказана.

Мана! Адтуль уцякаюць - я сам такiх бачыў. Вас абдурваюць: камусьцi так трэба. Ну дык што, бярэш шыну цi не?

Давядзецца браць, але ж, далiбог, мiстэр, гэта моцна б'е нас па кiшэнi! Грошай зусiм мала засталося.

Дык я ж дабрачыннасцю не займаюся. Трэба, бяры.

Што зробiш, вазьму. Давай глянем. Раскрый яе. Глянь, якая камера! Ах ты шэльма, а казаў, камера добрая. Якая ж гэта камера, адны дзiркi.

Што вярзеш? Чорт... праўда! Як гэта я не ўбачыў?

Ты ўсё, сукiн сын, бачыў. За рвань чатыры даляры захацеў. У зубы табе за гэта даць!

Ты не гарачыся, цiшэй. Кажу, не бачыў. Ну добра, аддаю за тры пяцьдзесят.

Ага, падстаўляй кiшэню! Як-небудзь да горада даедзем.

Думаеш, з такой камерай даедзем?

Трэба. На вобадзе паеду, а нi цэнта гэтай сволачы не дам.

А якiм ты ўяўляеш сабе камерсанта? I праўда ж, не здароўе ён сюды прыйшоў папраўляць. Такая ўжо гэта справа - камерцыя. А ты думаў - што? Чалавек хоча... Бачыш - шчыт пры дарозе? "Клуб абслугоўвання. Па аўторках - урачыстае снеданне. Гатэль "Калмада". Шчыра вiтаю, браток! Клуб абслугоўвання... Мне адзiн неяк расказваў. Прыйшоў ён на сход розных там дзялкоў i паднёс iм такую гiсторыю. Калi я, кажа, быў яшчэ хлапчуком, бацька аднойчы вывеў на вяроўцы цялушку i загадвае: завядзi яе да быка, яе трэба абслужыць. Я i завёў, кажа. I з таго дня, як пачую, што якi-небудзь дзялок гаворыць пра абслугоўванне, не магу ўцямiць - хто ж тут каго?.. У гандляроў адзiн клопат - ашукаць i абдурыць, але называецца гэта ў iх iнакш. У тым вось i справа. Калi ўкрадзеш шыну, ты злодзей, а калi ён хоча ўкрасцi ў цябе чатыры даляры - гэта нiчога, гэта можна. У iх гэта называецца камерцыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x