Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)
Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Гронкi гневу (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Гронкi гневу (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гронкi гневу (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Гронкi гневу (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гронкi гневу (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Уiнфiлд схапiў шланг, напiўся, потым падставiў пад струмень галаву i твар i адскочыў убок увесь мокры.
- Зусiм не халодная, - сказаў ён.
- Што ў нас у краiне робiцца, проста розуму не дабяру, - загаварыў таўстун. Ён ужо знайшоў iншую тэму для скаргаў i пакiнуў Джоўдаў у спакоi. Кожны дзень па пяцьдзесят - шэсцьдзесят машын праязджае, народ падаўся на захад з малымi, з усiм сваiм скарбам. Куды ўсе яны едуць? Што там будуць рабiць?
- Туды ж, куды i мы, - адказаў Том. - Едуць на новыя месцы. Трэба ж неяк жыць. Толькi i ўсяго.
- Ну, не ведаю, што ў нас у краiне творыцца. Проста не магу зразумець. Вось i я таксама стараюся неяк жыць. Думаеш, новыя вялiкiя машыны тут спыняюцца? Не, сэр! Яны iдуць далей, у горад, да жоўценькiх заправачных станцый, што належаць кампанii. Шыкоўныя машыны праязджаюць мiма такiх халуп, як мая. Сюды большай часткай адна голь пад'язджае.
Эл адкруцiў каўпачок радыятара, i струмень пары падкiнуў каўпачок угору, а ў радыятары пачулася цiхае бульканне. На версе грузавiка змардаваны сабака падпоўз да самага краю паклажы i заскавытаў, пазiраючы ўнiз на ваду. Дзядзька Джон палез на борт i зняў яго адтуль за загрывак. Спачатку сабака няўпэўнена пераступiў здранцвелымi нагамi, потым падышоў да лужыны пад водаправодным кранам i пачаў хлябтаць з яе. Па шашы, паблiскваючы на яркiм сонцы, з шумам праносiлiся аўтамашыны, i падняты iмi гарачы вецер далятаў да двара заправачнай станцыi. Эл налiў са шланга вады ў радыятар.
- Не тое каб я стараўся зарабiць на багатых клiентах, - гаварыў сваё таўстун. - Я проста хачу, каб справа iшла. Але тыя, што заязджаюць, альбо клянчаць бензiн, альбо выменьваюць яго на што-небудзь. Хочаце, гляньце там, у заднiм пакоi, колькi ў мяне назбiралася непатрэбшчыны, якую мне ўпёрлi за бензiн i масла, - ложкi, дзiцячыя каляскi, рондалi, патэльнi... Адна сям'я дык ляльку дала за галон бензiну - у дачкi забралi. А што мне з усiм гэтым хламам рабiць? Старызнiкам стаць? Адзiн чалавек за галон бензiну чаравiкi з сябе гатовы быў зняць. I каб я быў, як некаторыя, дык мог бы... - Ён зiрнуў на мацi i не дагаварыў.
Джым Кейсi змачыў сабе валасы, i па яго высокiм iлбе ўсё яшчэ беглi кропелькi вады, жылiстая яго шыя была мокрая, кашуля мокрая. Ён падышоў i стаў каля Тома.
- Людзi не вiнаватыя, - сказаў ён. - Табе самому было б прыемна абмяняць ложак, на якiм ты спiш, на бензiн?
- Ведаю, што не вiнаватыя. З кiм нi пагаворыш, без дай прычыны з месца нiхто не знiмаецца. Але ж куды iдзе краiна? Вось што я хачу ведаць. Куды яна iдзе? Цяпер чалавек не можа сябе пракармiць. Зямля людзей таксама не кормiць. I я ў вас пытаюся: куды мы ўсе iдзём? Нiчога не разумею! I ў каго нi спытайся, нiхто нiчога не разумее. Чалавек гатовы чаравiкi з ног зняць, абы праехаць лiшнюю сотню мiль. Розуму не дабяру! - Ён зняў свой серабрысты трапiчны шлем i выцер лоб далонню. Том таксама зняў з галавы кепку i выцер ёю лоб. Тады падышоў да шланга, намачыў кепку, адцiснуў яе i зноў надзеў. Мацi прасунула руку мiж планак борта, дастала алавяную конаўку, налiла ў яе вады i панесла да грузавiка. Напаiла бабку ў кабiне i пайшла да дзеда, якi ляжаў на грузавiку. Стаўшы на нiжнюю планку, яна падала конаўку старому, той толькi змачыў губы i пакруцiў галавой - не захацеў пiць. Ён недаўменна паглядзеў на нявестку тужлiвымi старэчымi вачамi i праз момант зноў упаў у забыццё.
Эл запусцiў матор i заднiм ходам пад'ехаў да бензакалонкi.
- Налiвай, - сказаў ён. - Наогул у яе iдзе каля сямi галонаў, але больш як шэсць не трэба, а то выплюхвацца будзе.
Таўстун уставiў бензiнавы шланг у адтулiну бака.
- Не, сэр, - сказаў ён. - Проста не ведаю, куды iдзе краiна. Дапамога па беспрацоўю i ўсё такое iншае.
Кейсi сказаў:
- Я шмат пахадзiў па краiне. Усе задаюць такое пытанне. Куды мы iдзём? Куды коцiмся, спынiцца не можам? Чаму б людзям сур'ёзна не падумаць пра гэта? Усё ў руху. Людзi едуць i едуць. Мы ведаем, чаму яны едуць i як едуць. Едуць, бо iнакш нельга. Даводзiцца ехаць. Так заўсёды бывае, калi людзi шукаюць лепшага. Седзячы на месцы, нiчога не даб'ешся. Людзi цягнуцца да лепшага жыцця, шукаюць яго i знойдуць. Крыўда прымушае людзей змагацца за свае правы. Я многа пахадзiў па краiне, мне часта даводзiлася чуць тое, што вы гаварылi.
Таўстун пампаваў бензiн, стрэлка на лiчыльнiку круцiлася.
- Дык усё ж такi, куды мы iдзём? Вось што я хачу ведаць.
Том сярдзiта перабiў яго:
- Ну i нiколi не даведаешся. Кейсi стараецца табе растлумачыць, а ты дзяўбеш адно i тое. Я такiх не першы раз сустракаю. Нiчога цябе не цiкавiць. Заладзiў адну i тую песеньку. "Куды мы iдзём?" А ты i ведаць не жадаеш. Уся краiна на колах, людзi едуць кудысьцi. А колькi iх памiрае навокал? Можа, i ты хутка канцы аддасi, а нiчога толкам не дазнаешся. Шмат мне такiх траплялася. Нiчога i ведаць не хочуць. Закалыхваеце сябе песенькай "Куды мы iдзём?". - Том паглядзеў на бензiнавую помпу, старую, iржавую, i на халупу, збiтую з ужываных дошак з дзiркамi ад старых цвiкоў, што праступалi праз фарбу, - некалi бадзёрую жоўтую фарбу, якая храбра намагалася падрабiць сваю заправачную пад выгляд вялiкiх фiрменных заправачных станцый у горадзе. Але фарба не змагла схаваць нi старых дзiрак ад цвiкоў, нi трэшчын у дошках, а зноў фарбаваць халупу гаспадару ўжо не давядзецца. Падробка не ўдалася, i гаспадар гэта добра ведаў. Праз расчыненыя дзверы халупы Том убачыў бляшанкi са змазачным маслам усяго дзве - i прылавак з заляжалымi цукеркамi, пацямнелымi ад часу лакрычнымi ледзянцамi i пачкамi цыгарэт. Убачыў зламанае крэсла i сетку ад мух з дзiркай пасярэдзiне, абведзенай iржой. Ён паглядзеў на гразкi дворык, якi трэба было б пасыпаць жвiрам, на кукурузнае поле ззаду яго, якое высыхала i памiрала пад сонцам. Каля хацiны - горка езджаных i падноўленых шын. I толькi цяпер ён заўважыў на таўстуну старыя, замытыя штаны, танную спартовую кашулю i кардонны шлем. Том сказаў: - Я не хацеў вас пакрыўдзiць, мiстэр. Гэта ўсё ад спёкi. У вас таксама небагата. Хутка i вы апыняцеся на дарозе. Толькi выганяць вас не трактары. Вас выганяць жоўценькiя станцыi ў горадзе. Людзi здымаюцца з месцаў, -цiха дадаў ён, - i вы таксама, мiстэр, падасцеся ўслед за iмi.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.