Джон О'Хара - Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон О'Хара - Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

О'Хара Джон

Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)

Джон О'Хара

Кароткi шпацыр са станцыi

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

У лютым гэтага года, у пятнiцу вечарам Фрэнсiс Кiнг задрамаў адразу ж, як толькi цягнiк адышоў ад трыццатай стрыт, i праспаў бы ўсю дарогу да Паолi, каб не Джо Дайберт. Джо Дайберт паволi патрос яго за плячо.

- Прачнiся, Фрэнсiс, - сказаў Джо Дайберт. - Пакажы мамачцы вочкi.

- Га?.. А, прывiтанне, Джо. Што, прыехалi? - схамянуўся Фрэнсiс Кiнг.

- Думаю, сам разбярэшся. Што ты такое сёння з'еў у абед, хлопча? спытаўся Джо Дайберт.

Яны ўдвух выйшлi са станцыi. Iшлi нага ў нагу, але моўчкi, пакуль не выйшлi на двор.

- Падвезцi пад гару?

- Не, дзякуй, - сказаў Фрэнсiс Кiнг. - Да заўтра.

- Заўтра субота. Заўтра не ўбачымся.

- А што сёння еў у абед ты? Мы мяркуем прыехаць заўтра да вас на вячэру. Асцеражней едзь, мiстэр Дайберт. Асцеражней едзь. - Фрэнсiс Кiнг наставiў каўнер, нацягнуў пальчаткi. Але цяпер, калi ён застаўся адзiн, яму стала млосна ад думкi, што трэба iсцi пехатой пад гару да Кардзiф-роўд. Iсцi было недалёка, тры кварталы, i, пэўна, не адну тысячу разоў ён праходзiў iх, нават не заўважаючы; тым не менш цяпер яго ногi важылi тону. У яго не кружылася ў галаве, ён не адчуваў нiякага болю. Проста захацелася пастаяць тут некалькi хвiлiн.

Сябры i iх жонкi махалi яму рукамi, вiталi сiгналам, жадалi добрай ночы. Яны ўсе ведалi, што ўвечары Фрэнсiс Кiнг нiколi не згаджаўся, каб яго падвозiлi.

- Забыў нешта, Фрэнсiс? - спытаўся адзiн сябар, якi iшоў пеша.

- Проста збiраюся з думкамi, - адказаў Фрэнсiс Кiнг, i гэта было праўда: ён намагаўся зразумець прычыну свiнцовай цяжкасцi ў нагах. Ён ведаў, што дойдзе не далей як да Арлiнгтондрайв, што ў самым нiзе схiлу, што туды ён дацягнецца, ногi давядуць, але не далей. А потым яму стала сорамна i няёмка ад праўды: не такi жахлiвы быў уздым на Кардзiф-роўд, як думка пра тое, што яшчэ раз, пасля тысяч такiх разоў, ён пройдзе, адвёўшы вочы, каля крамы Лiдзii Браўн, робячы выгляд, што крамы няма, што няма нiякай Лiдзii Браўн.

Крама "Тэк-рум" была страшэнна дарагая, кошты на ўсё ў Лiдзii Браўн неверагодныя. Амаль усюды на Чэстнат-стрыт рэчы з кашамiру можна было купiць танней, i конскiя прылады, якiмi яна яшчэ гандлявала, на Чэстнат-стрыт каштавалi меней. Падарункi мужчынам былi даражэйшыя, чым у нью-ёркскiх унiвермагах, цэны на дзiцячыя тавары былi жахлiва завышаны. Але сябры Лiдзii Браўн не пераставалi купляць у яе, калi толькi мелi магчымасць, зачараваныя яе мужнасцю, а можа, таму, што iм падабалася сама крама i добры парадак, якi яна ў ёй навяла, сярод кантор па продажы нерухомай маёмасцi, вiнных крам, аптэк, цырульняў, налепленых тут, паблiзу станцыi. "Тэк-рум" - гэта прыемнае i зручнае месца, куды можна зайсцi выкурыць цыгарэту, выпiць кубак кавы ранiцай i гарбаты ўдзень. Даўнiя сябры маглi пазычыць парасон, пакiнуць свае рэчы, патэлефанаваць. Гэты цагляны дом з белай аздобай вабiў да сябе. А калi за будынiну, якая стаяла каля самай броўкi, i чаплялiся дзверцамi машыны, дык што значаць у наш час некалькi шкрабiн, калi на кожнай стаянцы вам могуць нарабiць столькi ўсякага, што шкрабiны будуць здавацца дробяззю. Нiхто з сяброў Лiдзii Браўн не хацеў, каб яна кiнула свой занятак, i яна заўсёды ўсмiхалася ў адказ, калi яны жартавалi пра завышаныя цэны на чатнi*, ангельскае печыва, iталiйскую скуру або шведскiя вырабы з дрэва. Часам у якой-небудзь фiладэльфiйскай краме прадавец казаў:

* Чатнi - iндыйская прыправа да мяса.

- Мы больш гэтым не гандлюем. Адзiнае месца, я думаю, дзе вы зможаце гэта купiць, дык у краме Лiдзii Браўн. Вы ж ведаеце "Тэк-рум"? Усё ў "Тэк-рум" было найвышэйшай якасцi.

Фрэнсiс Кiнг накiраваўся адразу ў "Тэк-рум", i ў яго хапiла сiлы падняцца па трох прыступках. Крама была ярка асветленая трыма матавымi лямпамi-шарамi, што звешвалiся са столi, але калi ён увайшоў, дык нiкога не ўбачыў. Потым з пакоя, недзе ў глыбiнi крамы, выйшла Лiдзiя Браўн.

- Прывiтанне, Фрэнсiс, - сказала яна. - Што-небудзь здарылася?

Ён кiўнуў.

- Я не ведаю, што такое. Захацелася прысесцi на хвiлiну.

- Вып'еш шклянку вады? Брэндзi? Можа, паклiкаць доктара?

- Я проста хачу пасядзець хвiлiнку. Нiчога асаблiвага. Гэта не сардэчны прыступ.

- Я прынясу табе брэндзi, - сказала яна.

Ён сеў, расхiнуў палiто, зняў капялюш, пальчаткi i паклаў iх на прылавак. Яна вынесла з бакавога пакоя кiлiшак брэндзi i, пакуль ён пiў, апусцiла жалюзi.

- Я ўсё роўна збiралася iх апусцiць, - сказала яна i стала перад iм, склаўшы на грудзях рукi, паглядаючы паверх акуляраў.

- Каб толькi ты магла паглядзець на сябе збоку, - сказаў ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x