Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніякай літасьці Альгерду Б.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніякай літасьці Альгерду Б.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Ніякай літасьці Альгерду Б. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніякай літасьці Альгерду Б.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уся Беларусь – гэта такая доўгая і рамантычная бардаўская песьня. Харошы верш на дрэнную музыку. Ці наадварот.

Калі стары парк з выглядам на возера дзесьці ў мястэчку – дык абавязкова з двухмэтровым бронзавым партызанам у паліто ад Кардэна.

Калі дзіцячая кніжка па-беларуску з цудоўнымі малюнкамі – дык тэкст у ёй такі, што хочацца скупіць увесь наклад, разьвесьці вогнішча і спаліць на ім аўтара.

Калі на любімай цяністай вуліцы здымаюць кіно – дык гэта абавязкова нейкі тупы маскоўскі сэрыял.

Калі гаворыш зь людзьмі трасянкай – скажуць, каб ня “порціў наш красівы беларускі язык”.

Загаворыш “на красівам” – перайдуць ад страху на расейскую.

Калі добры пісьменьнік, якога паказаць ня сорамна – дык мёртвы і забыты.

Калі яшчэ ня мёртвы – дык абзываецца вясковымі і нявысьпелымі. Ёсьць чэмпіёнства па колькасьці выдадзеных шэнгенскіх візаў – і гэткае самае па колькасьці стэрэатыпаў наконт Эўропы.

Чэмпіянат па гакеі лямантуе пра гістарычныя аналёгіі – і яго чакаюць, нецярпліва, як сьвята апакаліпсысу.

Архітэктура тут настаялася, як віно; яшчэ трохі, і можна будзе палюбіць усю гэтую сталінска-хрушчоўскую каменную флёру, яшчэ нейкае дзесяцігодзьдзе, і геніюс лёцы ўваскрэсьне – і тут прыходзіць загад “абнавіць і расчысьціць”.

Калі менская някідкасьць робіцца прыгожай – трэба ўсё зрабіць па-багатаму.

Калі ты абаронены тут – значыць, бяспраўны.

Барду заўсёды чагось не хапае: густу, гітары, меры… Але ў шансону заўсёды будзе больш шанцаў, чым у Шамісо.

Беспакойная бардаўская душа беларуса хоча трох акордаў. Інакш неяк не па-сапраўднаму. Проста вершы ці проста музыка не пасуюць чэмпіёнам. А чэмпіёнамі хочацца быць ва ўсім. Хочацца, каб верш стаўся песьняй. Ніхто не прызнае праўды: напрыклад, што беларускі ўнёсак у сусьветную літаратуру роўны альбанскаму. Барда пакрыўдзіць кожны зможа, а вось грошай даць…

У Беларусі бардаў болей, чым пазначана на афішах. Сканцэнтравацца на чымсьці адным – значыць, прызнаць паразу. Людзі ў сорак гадоў ня ведаюць, чаго яны хочуць: вершаў або музыкі, яны кідаюцца на тое, і на другое, і на трэцяе, і на пятае – нібы ў іхнага настаўніка па профарыентацыі быў дыягназ “профнепрыдатнасьць”. У выніку, “шлях зямны прайшоўшы да паловы”, чалавек жадае быць адначасова паэтам і бізнэсоўцам, рамантыкам і рэалістам, палітычна граматным і пры гэтым вольным, хоча быць эўрапейцам і азіятам, хоча немагчымага, неспалучальнага, і невядома, чаго больш – хоча, каб усё было пад гітару. І ў выніку працуе кантралёрам на богам забытым аўтобусным маршруце. Добрыя адміністратары пішуць раманы, раманісты працуюць начнымі вартаўнікамі, няздарнасьці выдаюць часопісы, кантралёры кіруюць дзяржавай. Хочацца ўсяго адразу і каб пляскалі. Бардаўская песьня жыцьця. Сярод маіх знаёмых дастаткова людзей, якія ненавідзяць сваю працу. А спытай: а кім ты хацеў бы быць? Чаго хочаш? Ну так, зямлі-волі, хлеба, солі, ня быць скотам… Міхалок ды Купала. Барды беларускія. Трэба ж некаму верыць.

На пытаньне “у што верыш?” можна адказаць па-рознаму. У трыццаць восем гадоў у галаву прыходзіць вось гэты адказ, джонленанаўскі:

I just believe in me Yoko and me And that's reality.

У Ёка і ў сябе.

А на ўсё астатняе можна пакласьці. Ці пакласьці на тры акорды. Слухач усё роўна знойдзецца. На тое яны й барды. Гусьляры свабоды.

Выспа Ўінстана сіняга

…І тут гэтая цётачка табе і кажа: “Пакет нужан?”

Калі падумаць, нічога страшнага не адбылося. Па сутнасьці, гэта звычайны адпаведнік паслужліваму нямецкаму “Eine Tüte?“ Але ты ажно здрыгануўся. На нейкае імгненьне ўнутры ўзьнікае паніка. Пакет? Які пакет? Навошта? Што яна мае на ўвазе? І вось ты стаіш і ацэньваеш узровень сваёй патрэбы ў гэтым загадкавым пакеце, а чарга чакае. Усе запытальна паднялі на цябе вочы: ім цікава, што ты скажаш. Адказнасьць душыць цябе, не дае дыхаць. Раптам адказ будзе няправільны? Ты ўяўляеш сябе з пакетам на галаве. Добра было б паглядзець на яго, перш чым адказваць. Першае, што трэба зрабіць, гэта пракалупаць у ім дзірачкі для вачэй і носу. Пасьля… Але як пасьля ты зможаш давесьці, што ты – гэта ты? Ніхто не чытае надпісаў на пакетах. Лепш за ўсё сказаць: “не” і ўцячы, не заплаціўшы. Ты разгублены і хочаш пазваніць сябру. І тут да цябе ўрэшце даходзіць. “Так”, – кажаш ты з палёгкай. – “І яшчэ Ўінстан. Сіні”. І сьвет нехаця набывае нейкае падабенства цэльнасьці.

Курыць сіні Ўінстан – гэта значыць забыць Нямеччыну. Забыць яе тытунёвыя крамы, падобныя да каляніяльных лавак: там пахне цыгарамі з Дамініканскай рэспублікі і з Інданэзіі, там пахне едкай латакіяй і салодкай вірджыніяй, там блішчаць усе гэтыя мэталічныя штучкі, назваў паловы зь якіх ты ня ведаеш ні на адной мове; там ляжаць радамі люлькі, падобныя да ключоў ад запаветных пакояў; і падстаўкі для іх – з дрымотнага шкла і шакаладнага дрэва; там стаяць запальнічкі, нібы зброя на выбар – выбірай калібр, і глянцам блішчаць праспэкты. Часам ўвесь гэты водар далятае да Кастрычніцкай, рэха водару, водсьвет бляску. Усходні тытунёвы рай. У ім ёсьць усё, у гэтых раскошных крамах процьма пахучай атруты – адзінае, чаго там чамусьці няма, гэта сіняга Ўінстана. Ўінстан Сіні гаворыць з табой па-расейску. Яшчэ некалькі гадоў таму ў Менску можна было без праблем купіць “Галюаз”, на пачках якога ўсё было па-беларуску, нават тая абавязковая проза, што кажа пра спэрматазоіды і іншых жывых істотаў у тваім атачэньні, якіх ты, падлюга, так неабачліва забіваеш. Але вось, па-беларуску ўжо й забіць немагчыма. Той “Галюаз” чамусьці зьнік – напэўна, з павагі да ўсходніх братоў, розум якіх ня можа спасьцігнуць, што значаць такія невымоўныя, таямнічыя тутэйшыя словы, як “курэньне”, “смала”, “нікатын”, “інфаркт”, “інсульт” і “рак”. Беларускамоўныя этыкеткі ёсьць праявай лютага нацыяналізму – прынамсі, у Беларусі, дзе на бляшканках і слоіках лягчэй сустрэць надпіс па-казахску, чым на сваёй, роднай. Але Ўінстан Сіні інтэрнацыяналіст – як і належыць самой сьмерці. Ён дзярэ горла, як песьня на чужой мове, якую, тым ня менш, трэба дасьпяваць да канца. Ён нацыянальны і дэмакратычны, як Лаос. Ён зроблены для сярэдняе клясы, якая заўжды застаецца на другі год: даражэйшы за “магнаты” зь іхнымі “фортамі”, але таньнейшы за “кенты”, “данхілы” і ўсе гэтыя залачоныя “сабранія”. Ён не згарае за хвіліну, як какетлівыя “айканы” і “шасьцёрачкі”, як усе гэтыя тоненькія папяроскі, разьлічаныя хіба што на хуткі флірт, але ніяк не на сур’ёзныя стасункі. Сіні Ўінстан – наша кубінская цыгара, апошні выдых памерлай рэвалюцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x