Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніякай літасьці Альгерду Б.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніякай літасьці Альгерду Б.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Ніякай літасьці Альгерду Б. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніякай літасьці Альгерду Б.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Курыць сіні Ўінстан – значыць кінуць агеньчык пад ногі набеглым аўтобусам і паехаць увечары на сотцы ў цэнтар. Сіняга Ўінстана акурат хапае, каб дайсьці ад прыпынку да кнігарні. Позьнім вечарам ты выходзіш на двор, разам з Ўінстанам Сінім – ён будзе тваім гідам па гэтых мясьцінах. На яго не абарочваюцца, ён такі, як усе. Курыць сіні Ўінстан – значыць сустракаць восень, далучыцца да яе гаркавых вогнішчаў. Гэта значыць, што на асфальтавай баскетбольнай пляцоўцы так ачмуральна пахне падгнілымі дзічкамі. Гэта значыць думаць пра Стакгольм, куды яна паляціць… паляціць ужо заўтра, будзе бачыць там высокіх мужчынаў са скандынаўскімі скуламі, якія ніколі ў жыцьці не курылі сіняга Ўінстану, зробленага ў РБ, і таму будуць жыць доўга і заўжды глядзець на нас звысака.

І правільна зробяць: курыць сіні Ўінстан значыць быць нізкарослым і вымарачаным, значыць глядзець сабе пад ногі ў спадзяваньні знайсьці хоць нешта. Мусіць жа для кожнага кагосьці недзе быць сваё нешта. Ён свой у дошку, у камень пад нагамі, у бляху сьметніцы, аб якую ты яго тушыш. Ён абвязаны чырвонай паліцэйскай стужачкай з надпісам: “Только для продажі в Республіке Беларусь”. Ён дражніць: усё пад кантролем, Ру дэ ля Габэль 1, Каруж, Жэнэва, паблізу ад парку Акацыяў, недалёка ад вуліцы Маладосьці… Сіні Ўінстан – гэта такі варыянт Эўропы бяз нас. Проста яго дым занадта смалісты, а на іншы тут няма попыту.

На магіле Бродзкага на Сан-Мікеле заўжды ляжыць расьпячатаны пачак сіняга Ўінстана – у суседзтве з нататнікам і асадкай. І пляваць, што сіні Ўінстан у дадзеным выпадку – ня больш чым белы “Парлямант”. Сіні Ўінстан можа быць хоць Беламорам – на ягоным кончыку пачынаюцца ўсе тэксты. Сіні Ўінстан даканаў іх Іосіфа. Даканае і твайго.

Курыць яго – значыць адвучыцца вітацца зь незнаёмымі. Не казаць кожнаму “добры дзень”, як ранішні рэвізор. Навучыцца гаварыць тады, калі сказаць няма чаго. Паважаць невыноснасьць для чужога тваёй цішыні. Сіні Ўінстан – у перакладзе зь беларускай гэта значыць “вярнуцца”. Сіні Ўінстан – гэта значыць, што без пакету табе ўжо не абысьціся. Дайце два.

Па беларускім моры – менскім моры безь мяне – плыве Ўінстан Сіні, пыхкаючы шэрай трубой. Вецер, дробная крошка, застаецца трошкі: якар з паперы, палуба з цэляфану, ветразі з фальгі.

Ліст таварышу Кнорыну

Дарагі Вільгельм Георгіевіч, dārgais biedri Knorin, прачытаў надоечы пра тое, як вы гаварылі з трыбунаў высокім жаночым голасам і таму вас ніхто ня слухаў… Пра ваш невынішчальны латыскі акцэнт. Пра тое, як сабака тужліва выў перад самым арыштам і як вас прымушалі стаяць стайма па дваццаць чатыры гадзіны на дзень падчас допытаў – і нешта так шкада вас зрабілася, хоць ты плач.

Вось жа клятая сэнтымэнтальнасьць… Амаль нямецкая (у нас зь імі шмат агульнага, дый Вагнэр не залежыць ад вагавай катэгорыі). А, здаецца, мушу ж вас ненавідзець, гэта ж вы на нас, беларусаў, рагаткамі абзываліся: “нацыянальныя рагаткі” – гэта вы пра нашае самавызначэньне так выказаліся, памятаеце? Наагул у нас тут усё добра, рагаткі стаяць і аб іх усе спатыкаюцца, пінжакі сабе рвуць. Слова “Камунарка” вы, пэўне ж, таксама памятаеце, фабрыку ж пры вашым жыцьці так назвалі, а яшчэ вас там расстралялі, у Камунарцы пад Масквой – дык вось цукеркі экспартуюцца ў 11 краін, у тым ліку ў Ізраіль. Вы ведаеце, што такое Ізраіль? А колькі каробка чакаляды каштуе? На вуліцы вашага імя восень ужо кідае ў вочы мокрым і жоўтым, там прадаюць купальнікі з Італіі, кадзіруюць алькаголікаў і знаходзіцца Першамайскі адзьдзел МНС – і прынамсі, што такое “першамайскі”, вам тлумачыць ня трэба, а астатняе і ня важна. Не пра гэта хацелася вам напісаць. А пра шкадаваньне.

Ведаеце, шаноўны Вільгельм Георгіевіч, рагаткі я вам дарую – па праве пераможцы. Бо дзе вы, а дзе Беларусь… Спадзяюся, вы зь ёй больш ніколі не перасячэцеся. Ва ўсялякім разе, вы былі з намі шчыры. Такому ворагу і вуліцы ў Менску не шкада – усё роўна ніхто зь яе жыхароў ня ведае, што значыць “Кнорына”, спытай мінакоў, скажуць, партызан, піянэр-герой, кацігаўрошак з гранатай. Або на благі канец пісьменьнік. Дарэчы, я таксама не люблю Гайнрыха Мана. І наагул усю гэтую іхную сямейку манілавых ад літаратуры. Хіба што “Сьмерць у Вэнэцыі” паважаю – хораша напісана. Гімн літасьці. І не спрачайцеся тут са мной сваім вісклівым жаночым голасам – усё адно ніхто не пачуе. У вайны не жаночы твар, так у нас кажуць, зь лёгкай жаночай рукі…

Нам бы цяпер такіх ворагаў, як вы, Вільгельм Георгіевіч, – простых, ясных, прынцыповых, адукаваных агентаў латыскай выведкі з жаночымі галасамі: вось жыцьцё было б. Не жыцьцё, а маліна для лынькоўскага Мішкі. Дайце беларусу аднаго кнорына – і ён пераверне сьвет. Але нешта не шанцуе. Ці то кнорыны так маскіруюцца, ці то проста не сэзон. Цяпер кожны вораг скажа без акцэнту, што ён за радзіму, мову, незалежнасьць, што ён сам беларус і іншых беларускасьці павучыць можа. Што ў яго проста іншыя погляды на тое, якой быць той Беларусі. І тады яго адразу робіцца неяк шкада… Бо свой жа. І пачынаеш – ужо з тым ворагам – шукаць новага, агульнага. Так і працуе нацыянальная рагатка – КПП на шляху чужаніцаў, якіх, згодна з матэматычнымі законамі, робіцца ўсё меней, а сваіх, вартых шкадаваньня, усё болей. А патрэба ў ворагу нікуды не дзяецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x