Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2022, ISBN: 2022, Жанр: popadanec, dragon_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Занадта разумны, каб весці размовы з простымі людзьмі?

– Так, – зразумеў жарт Вуж. – Нешта накшталт таго. З людзьмі не любіць размаўляць, ды і ні з кім наагул. Ведае, калі не ўсё, дык дужа багата, а вось гутарыць пра тое ні з кім не мае ахвоты.

– А мо не так спрабавалі завесці з ім гаворку? – запыталася Мілана.

– У сэнсе? – не зразумеў Вуж.

– Можа, усе прыходзілі да яго толькі з пытаннямі, як да бяздушнага даведніка? А ён жадае, каб да яго прыйшлі проста шчыра паразмаўляць, як да цікавага сябра і суразмоўцы.

– Авохці мне! – здзівіўся Вуж такому нечаканаму падыходу. – А ведаеце, мажліва, вы і маеце рацыю. Усе прыходзілі да яго адно таму, што ім усім было нешта трэба, але ніхто не прыходзіў да яго проста на госці, па-сяброўску. Паспрабуйце, а раптам з вамі ён падзеліцца сваімі ведамі…

– А як жа нам трапіць да яго?

– Я завяду вас, калі жадаеце, – зычліва прапанаваў Вуж.

– О, як гэта велікадушна з вашага боку, – усцешыліся Мілана з Янкам. – Мы будзем вельмі ўдзячныя.

– Ну што вы, – збянтэжыўся Вуж. – Калі ў вас нешта атрымаецца, гэта нам самім на карысць.

Падарожжа да мудрага Пугача Каралеўскі замак Вуж іх адразу папярэдзіў што - фото 6

Падарожжа да мудрага Пугача. Каралеўскі замак

Вуж іх адразу папярэдзіў, што падарожжа будзе доўгім і цяжкім. Але ў той самы час яно абяцала быць і цікавым. Шлях пралягаў непадалёк каралеўскага замка, які Янку і Мілане надта карцела пабачыць. І яны паставіліся да гэтага падарожжа, як да вясёлай прыгоды, а не як да нечага цяжкага і небяспечнага.

Дзеці апошні раз зірнулі на дуб, праз які тут апынуліся, агледзелі наваколле, спрабуючы яго запомніць. І рушылі ў дарогу.

Вуж, нягледзячы на свае памеры, досыць спрытна плазаваў, і Янка з Міланай за ім ледзь паспявалі. Дуб заставаўся ўсё далей і далей, а неўзабаве і лес пачаў радчэць. Урэшце ён скончыўся, і кампанія апынулася на ўскрайку. Перад вачыма дзяцей паўстаў неаглядны абшар палёў сярод невысокіх узгоркаў. І бясконцы-бясконцы далягляд. І дзесьці амаль на даляглядзе ўзвышаўся Каралеўскі замак. Які ж ён быў вялізны! А таксама па-свойму прыгожы і непараўнальны з іншымі. Ад яго так і веяла моцай і веліччу. Страшна было падумаць, што ўсё гэтае хараство належыць ліхому чарадзею, якога язык не паварочваўся назваць каралём.

– Нішто сабе! Які ж ён прыгожы! – у адзін голас захоплена прамовілі брат з сястрой.

– Так, – пагадзіўся Вуж. – А быў бы прыгажэйшы, каб не ўсе гэтыя пачвары, якія цяпер у ім балююць на чале з Волхам.

Янка прыгледзеўся болей уважна і пабачыў, што недзе непадалёк замка, у полі, шмат людзей нечым займаюцца.

– А што гэта там робяць? – запытаўся ён.

– А, гэта? – угледзеўся Вуж. – Гэта, хутчэй за ўсё, зняволеныя апрацоўваюць палеткі нашага караля, так бы мовіць.

– Зняволеныя?

– Так. Вунь бачыце, наўзбоч замка яшчэ адна такая спаруда, таксама замак, толькі меншы. Досыць далёка ад каралеўскага, але ж абрысы разгледзець можна. Гэта вязніца, – цяжка ўздыхнуў Вуж.

– Вязніца? Такая вялікая?

– Так, на жаль. За колішнім каралём столькі зняволеных не было, ды і вязніца знаходзілася ў іншым месцы, значна меншая. Сядзелі там сапраўды вінаватыя.

– А цяпер?

– Цяпер у вязніцу можна трапіць нават за тое, што кепскае сказаў пра новага караля ці яшчэ нешта такога кшталту.

– Як жа вы тут жывяце, калі нават нельга тое, што думаеш, казаць? – здзівіліся Янка і Мілана ад такога дзікунства.

– Так, вельмі цяжка цяпер стала.

– Ды няўжо няма ў вас рыцараў, якія б маглі адужаць гэтага злоснага караля?..

– Рыцары? Ха! Вядома ж, ёсць!

– Дык дзе ж яны?

– Дзе-дзе?! Вунь там яны і ёсць, – кіўнуў Вуж у бок вязніцы. – У турме, у самых жорсткіх варунках. Волх усё робіць, каб зламаць іх дух. Каго з іх вынішчыў, а каго не, дык робіць усё, каб яны зайздросцілі тым, хто загінуў.

– Ну і парадкі тут у вас.

– Яшчэ тыя, – ізноў цяжка выдыхнуў Вуж.

– А няўжо яны не могуць учыніць бунт ды вызваліцца з-за кратаў?

– Ды не ўсё так проста. Іх адмыслова пасадзілі ў розныя камеры, каб не мець магчымасці размаўляць міжсобку. Апрача ваўкалакаў і іншых пачвар, іх пільнуе і Цмок. Таму ўцячы адтуль да смерці падобна.

– Ну не ведаю, што лепей: памерці вольным ці жыць пад прыгнётам?

– На жаль, дух жыхароў нашага некалі славутага каралеўства амаль зламаны. Усе супраць новага караля, але ў іх не стае духу, каб сабрацца разам, даць адпор яму ды ягоным пачварам і ўрэшце зрынуць яго. Магчыма, няма таго, хто аб’яднаў бы ўсіх ды павёў на змаганне пад сваім камандаваннем. А пакуль усе запалоханыя, моўчкі сядзяць па закутках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»

Обсуждение, отзывы о книге «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x