Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мiця ўбачыў невысокую, роўную з сабою, прысадзiстую елачку – пад ёю не было снегу, тоўстым пластом блiшчала рудая дробная кастрыца. Ломячы спiною лапы, падлез пад яе. Пякучым холадам насыпалася за каўнер раса, астудзiла шыю. Зрабiлася лёгка i зацiшна. Недзе стараною па верхавiнах цёмных калматых елак iшоў вецер. На тонкiм дубцы асiны круцiўся, прывязаны павучынай, счарнелы лiсток.

Мiцю зрабiлася лёгка, хiлiла на сон. Ён заплюшчыў вочы, думаючы пра сябе, што i ён, як падстрэлены, падбiты звер, шыецца ў зацiшак. Яму опомнiўся iхнi стары, слепаваты сабака – яго нехта абязвечыў, перабiў крыж, i сабака сышоў у поле, ляжаў каля мяжы ў быльнiку. Яму было лягчэй адному мучыцца i адному чакаць смерцi.

Мiця хiлiўся далей да нiзкае калючае елкi i думаў, што яму добра тут, як было, мусiць, добра iхняму абязвечанаму сабаку.

IX

З гумна, з прычыненых на адну палавiну дзвярэй, бухнуў рогат, спудзiў каля парога, на мокрай, зацярушанай саломаю сцежцы, баязлiвых вераб’ёў. Яны косаю грумадкай пырхнулi на стракатую ад снегу, замшэлую страху. Задзiралi галоўкi, пацеркамi вочкаў зiркалi сюды, на зямлю, i, не ўчуўшы нiякай бяды, па адным спускалiся зноў.

Мондрыя падсявалi авёс. Усе тры бабы – сiвыя ад пылу, толькi зубы свяцiлiся, калi яны пачыналi рагатаць, – трымаючы ў руках па рэшаце з аўсом, траслi iх, кружылi, каб высыпаўся з зярнят пясок, ляпалi далонямi па гладкiм жоўтым абечку, нiбы забаўлялiся. Згробшы зверху скружыны, сыпалi чысты авёс у шаснастку – неглыбокi, на два пуды, цабэрак з доўгаю ручкаю, – мералi, колькi ўсяго намалочана.

У гумне вiсеў i круцiўся ў дзверы рэдзенькi пыл.

Iмполь у аб’еханай на патылiцу кепцы, у адной рубашцы з палапленымi локцямi насiў у стопку мяшкi – там былi пароблены з расколатых дзеравiн шчыльныя засекi, на спрат збожжа, – i, вярнуўшыся ў гумно, слухаў, што расказваў не вельмi падкi да работы стары малацьбiт.

– Чуеце, што са мною было, – варушачы навiслымi бровамi, стары падсоўваў далей на лоб сваю зрудзелую авечую шапку з начаплянымi саломiнкамi i аўсянаю лускою.

– Сколька вы, дзядзька, расказваеце, i ўсё было з вамi, – Алеся трасла рэшатам, прыпёршы яго да жывата. У рэшаце шастаў авёс, пухкаючы пылам i аўсянаю лускою.

– Каб я з гэтага месца не сышоў!

Алесiна губа, з сiвымi ад пылу вусiкамi, крывiлася ад смеху, i яна адварочвалася, каб не смяяцца.

– Дальбог, праўда! – у малацьбiтовых зеленаватых вочках таксама тлеў хiтранькi смех. – Iду, гэта, я раз каля магiлак. Год пятнаццаць мне было. Каня шукаю. Пуcцiў яго вечарам на балотца, прыйшоў глянуць, а яго няма. Падняўся на грудок, ужо добра прыцямнела, а там у нас на грудку магiлкi. А каля iх, нябось, сцiшна. Iдзеш i слухаеш: цi не крадзецца хто за табою. Прыспешыў крок, а з-заду нехта як свiшча. Аглянуўся – не, нiкога не вiдаць. Зноў подбегам iду, i зноў свiшча. У мяне на галаве аж шапка пачала расцi. Пусцiўся з усiх чатырох, а ён яшчэ мацней свiшча. То бег я, бег – калаццё нагнаў, покуль упоцемку за нейкi корч не зачапiўся i не паляцеў потырч носам. Ляжу нi жывы нi мёртвы, стаiўшыся, слухаю, што ж будзе далей. I дасце вы веры цi не: у носе ў мяне свiшча.

– А хустачкi для носа вы i цяпер яшчэ не маеце, – падлавiў старога малацьбiта Iмполь.

У гумне зноў бухнуў рогат.

– Падцяў-такi, – смяяўся i сам малацьбiт, паказваючы чорны, дуплявы зуб i падтрасаючы на лоб чорную авечую шапку ў рудаватых стручках.

Засланяючы дзверы, у гумне мiльгануў поцемак. Усе азiрнулiся. На парозе стаяла Хрысця, апусцiўшы i склаўшы накрыж на жываце рукi. Твар у яе быў сцяты, белы ад перапалоху.

– Ты чаго, Хрысцечка? – Алеся высыпала ў шаснастку падсяваны авёс i выпусцiла рэшата – яно пакацiлася па таку да кадаўба з абмеццем.

– Вунь Мiцю нейкi чалавек прывёз!..

– Ах, божа, што там зрабiлася?

Усе глядзелi на Хрысцю, нават нямая паставiла рэшата i, падгладжваючы пад хустку сiвую пасму валасоў, зазiрала кожнаму ў твар, стрыгла вытрашчанымi, як у дзiцяцi, вачмi – хацела распазнаць, пра што гавораць.

– Хадзi ж да нас, Алеся, – Хрысця схавалася за палавiнку дзвярэй.

Пераступаючы цераз горбу яшчэ не прасеянага аўса i закручваючы кругом шыi хустку, Алеся няцвёрда, як п’яная, выйшла з гумна.

– Ды чаго ж ты ўжо так, не палохайся, – сказала Хрысця, адступаючы далей, на жоўтую, спярэшчаную слядамi сцежку. – Ён жывы ды здаровы.

З-пад ног у Алесi плюхаў сiняваты, як крухмал, набрынялы вадою снег.

Закурэлыя, нават на бровах сiвыя ад пылу, усе высунулiся з гумна. Iмполь подбегам дагнаў Хрысцю:

– Што там?

– Мiцю iхняга на пастарунку збiлi, – Хрысця бокам прасунулася праз незачыненыя веснiкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x