Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ат, дзядзька Улас, не надта прымайцеся, – Ваўчок стаяў, апусцiўшы доўгiя рукi. – Цi мала што баба насакоча.

Корсак яшчэ павярнуў галаву, але нiчога не сказаў, толькi грукнуў дзвярмi.

Каля парога зноў захроп, шчэрачы зубы i рвучы ланцуг, чорны, з карычняватымi кропкамi над вачыма, Ваўчкоў сабака.

Спускаючыся надворкам на вулiцу, Корсак яшчэ чуў з хаты працяжны енк:

– А людцы, а добрыя, а-яй-ё-ййй!

Корсак мiнуў абслiзганыя каменнi – i енк ужо сцiшэў, быў чуваць, нiбы з-пад зямлi.

Перапальваючы тонкае галлё старых вербаў, нiзенька пры зямлi дрыжала паружавелае сонца. Кругом па небе распаўзалася лiловасць, мяшалася з сiняватай смугою. Стыў блiзкi вечар.

Падыходзячы пад сваю хату, Корсак убачыў цыглястую солтысаву дзяўчыну ў цёплай з доўгiмi кутасамi хустцы i ў гумовых снягоўцах. Яна, мусiць, даўно мерзла каля веснiкаў, саромеючыся заходзiць у хату – на сiнiм даўганосым тварку ад холаду паўпадалi ямачкi.

– Дзядзька, вам павестка, – яна выцягнула з абшморганага кажушка жоўтую паперку.

Корсак нiбы спатыкнуўся:

– Якая павестка?

– Змiтрыку вашаму на пастарунак.

Корсак узяў складзеную ў дзве столкi жоўтую паперку i нiяк не патрапiў яе разгарнуць тоўстымi пальцамi, покуль не лiзнуў iх языком. Прымружваючы вочы i мылячы губамi, стаў чытаць. Разабраў сваё прозвiшча i азiрнуўся на дзяўчо:

– Чаго ж гэта?

Але Вайтовiчавай дачкi ўжо не было. Крывячы вялiкiя снягоўцы, яна пабегла вулiцаю – падскоквала то на адной, то на другой назе. На плячах целяпаўся рог хусткi з доўгiмi кутасамi.

Корсак паглядзеў ёй услед i, ужо аслепшы ад нiзкага, што асталося ў вачах зялёнымi кропкамi, сонца, пайшоў у хату.

VIII

Усталi Корсакi зацемна: толькi прайшла «калейка» – пасажырскi поезд на тры вагончыкi, што працяжна пасвiстваў на пераездзе перад вёскаю.

Каля Верасава асталася вузкакалейка, якую вайною зрабiлi немцы, нiшчачы i высякаючы тутэйшыя лясы. Пасля вайны людзi паразбiралi рэйкi на паграбы i картапляныя ямы, але палякi аднавiлi разабраную чыгунку, i цяпер за вёскаю чмыхаў невялiкi паравозiк, прасейваючы праз сiтца комiна рой чырвоных, падсвечаных агнём, iскраў. У вагончыках свяцiлiся, завешаныя фiранкамi, жоўтыя вокны.

У Корсакавай хаце быў чуваць здушаны сценамi грукат.

– Во, сёмая гадзiна ўжо, – сказаў Корсак, несучы ў хату карыта з застылым i нявыедзеным свiнячым цестам.

На вялiкiя чыгуны з намытымi дробнымi картоплямi, на закарэлыя ражкi, цабэркi i вёдры, што стаялi з прыходу, пакацiўся рэдзенькi сiвер.

Да снедання Корсакi ўпраўлялiся накармiць i напаiць скацiну.

У печы весела пастрэльвалi i палалi дровы, лiжучы выкрышаны чалеснiк, у комiн шугала полымя, ад яго чырванела накарэлая, вуграватая сажа.

У лямпе, што вiсела пад закурэлаю бэлькаю, падскокваў пляскаты язычок агню i брэнкала на дроце палiваная талерка, калi Корсак адчыняў цi зачыняў хату.

Мiця збiраўся ў Дварчаны, старое, за вёрст пяць ад Верасава, мястэчка, дзе былi гмiна i пастарунак. Ён сядзеў на лаве i поркаўся шылам у чаравiку з разяўленым перадам, у якiм, як у звярка зубы, вышчарылiся вострыя драўляныя цвiкi.

– Нашто порашся, цi абуць няма чаго? – беручыся за сякач i плюючы сабе на рукi, сказаў Корсак.

– Не на баль можа клiчуць, – пачырванеў ад натугi Мiця, круцячы шылам у тоўстым ранце.

– Выскалiшся, нябось, – Корсак застукаў секачом па хрумсткiх сырых картоплях, дастаючы да дна i бухаючы ў дошку.

Гаварыць абодвум не было больш чаго – перасварылiся яны ўчора, калi бацька прынёс дадому павестку i, прыпляскаўшы яе рукою на стале, мацюкнуўся:

– Iдзi ты з ёю разам… i дадому не прыходзь!

Мiцю як нешта пад’юшчыла – ён не стрываў:

– I пайду! Не столькi, кажуць, свету, як у акне!

Бацька нават быў падскочыў з кулаком, у яго ад злосцi дрыжала тоўстая нiжняя губа.

Але Хрысця, распасцёршы рукi, заступiла дарогу, збялеўшы i закалацiўшыся ад страху сама.

– Дзядзечка, пабойцеся бога, нашто вы так!

Мiця скасiў вочы, выкацiўшы бялкi, але раптам асекся, што брыдка ўсё ж такi бiцца са старым бацькам, схапiў са сцяны пiнжак i выбег з хаты.

Злы, разгарачоны, пайшоў у канец вёскi да Бортнiкавых – там у хаце ўжо запалiлi лямпу: за праснiцамi сядзелi дзяўчаты. Пад высокiм падвязаным фiкусам на табурэце ўмасцiўся Бронiк Лiтавар, дзеразаваўся з хiтраватай i дзюбаносай, як сарока, Касяй – адбiраў верацяно. Яна, выхапiўшы верацяно, бiла яго галоўкаю па пучках i рагатала, паказваючы вялiкiя пярэднiя зубы з цёмным свiшчом. Дзяўчаты цярплiва маўчалi, зыркаючы на Лiтавара, i, мусiць, злавалi, што не чапае iх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x