Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Вот махляр», – думалi бабы, разыходзячыся кожная за сваёю кароваю, што ўжо цiснулася ў двор i тоўстымi бакамi ламала крывыя, на адным прабоi, веснiкi.

«Махляр-то махляр, тут i ў цюрму праз яе сядзеш», – думаў Корсак, скiроўваючы да Ваўчка на надворак.

Забарабанiўшы па дошцы ланцугом, з буды высунуўся i загыркаў, шчэрачы рэдкiя зубы, чорны, з карычняватымi кропкамi над вачыма, Ваўчкоў сабака. Але караткаваты ланцуг не пускаў яго да дзвярэй, сабака турзануўся раз-другi i толькi вяла, не хочучы, гаўкаў.

Корсак пакруцiў за абслiзганую закрутку i ўвайшоў у цемнаватыя сенi, спатыкаючыся тут на старым павыбiваным току.

– Ты, браце, хоць ямы зараўняў бы, – сказаў Корсак у хаце, замiж таго, каб даць «дзень добры». – А то ж чужы чалавек i ногу зломiць.

Ваўчок, шчуплявы, дробны мужчына з шырокiм прысадзiстым носам, адкiнуў з патылiцы на белае, лысае цемя рэдзенькi касмык валасоў:

– Нiчога, дзядзька Улас, калi на бяду пойдзе, то i на роўнiцы спатыкнешся.

На лаве каля яго калываўся, мусiць, толькi што выразаны з палена, драўляны чалавечак з пiлоюшчэпкаю, на канцы якое вiсела сырая картопля.

У наструганых, паскручваных у трубкi стружках стаялi босыя дзецi – хлопчык год чатырох у шарачковых портках, з мокрым, заслюненым станiкам, i дзяўчынка гадоў двух, у паркалёвай, па самыя пяты, сукенцы, белая, як злiнялая пад каменем мурашка.

Вольга, у гладка завязанай на лоб касынцы, сядзела на калодцы сярод хаты, трымаючы мiж тоўстых тупых каленяў бойку, бiла масла – ганяла крыжыкам згорклую пад восень смятану, што, паднiмаючыся шумам, выплюхвалася на накрыўку.

Убачыўшы Корсака i як чуючы вiну, не паднiмала ад бойкi сваiх зеленаватых, як у кошкi, вачэй. Мацней загрукала крыжаком.

– А ты галавы не ўгiнай, – Корсак расшпiлiў пад барадою гаплiк: яму, пэўна, там муляла i было горача.

– Чаго я маю ўгiнаць, дзядзька? – Вольга залiлася чырванню, i ў яе стала гарэць не схаванае пад касынку вуха.

– Што такое? – Ваўчок паклаў на акно складаны нож з драўлянымi тронкамi i, адпiхваючы ад сваiх каленяў дзяўчынку, устаў з лавы.

– А тое, брат, што твая гаспадыня плёткi носiць па вуглох, чуткi пускае…

– Якiя плёткi? – Ваўчок зноў злавiў недзе з-заду на патылiцы абшморганы, як пасма лёну, касмык i кiнуў на цемя.

– А такiя, што быдта я ў Лезнявiчах палатно пакраў!

– Як гэта? – рот у Ваўчка не закрыўся.

– Дальбуг, – Вольга перастала грукаць бойкаю, – нiчога не гаварыла…

– Не гаварыла? – Ваўчок сцяў зубы, на пашчэнках пад скураю ў яго сабралiся i заварушылiся гузы.

– Бажуся, як перад споведдзю, – Вольга адхiнулася набок, бо адно плячо ў Ваўчка трохi паднялося, другое апусцiлася нiжай, рука папрутчэла i пальцы сцялiся ў кулак, аж на iм пабялелi пучкi.

I не паспеў Корсак згледзець, як гэтая рука гладка ляснула Вользе па твары. Ён толькi ўбачыў, як, перавярнуўшы бойку, паляцела на падлогу Вольга i, скоранька хаваючы сукенкаю заголеныя каленi, крутнулася i падхапiлася зноў.

– Нябось адвучу! – Ваўчок падхапiў бойку, з якое ўжо выскачыла накрыўка – смятана плюхнула, расплываючыся белаю густою лужынаю па сукаватай, вытаптанай падлозе.

Перапалоханыя дзецi, скрывiўшыся i шморгаючы ад плачу насамi, пабеглi за плiту, схавалiся там, дзе ўжо стаяла Вольга, адтуль i чуваць было яе задыханы голас:

– Злыдух, за што гэто? Каб ты не даждаў, каб ты!..

– Сцiхнi, бо рашу на месцы! – Ваўчок зноў закiнуў на лысiну касмык, што целяпаўся i недзе, мусiць, казытаў за шыю, i ганарыста, як нешта зрабiў важнае, стаяў перад Корсакам. Шырокiя ноздры ў яго варушылiся.

– Ты заўсёды такi, толькi бiцiся, – голас у Вольгi быў ужо з плачом.

– Гавары, ды знай што, – сказаў Ваўчок, косячы на плiту белаватыя ад злосцi вочы. – Гэта табе не смешачкi. Тут дзела такое: каб i бачыў, дык маўчы. Праўда, дзядзька Улас? – ён лiслiва зiрнуў Корсаку ў вочы.

– А хто гэта бачыў? – насупiўся Корсак. – Яна бачыла?

– Ды я так кажу.

– А вось i бачыла, – ужо, мусiць, выцершыся краем сукенкi, аказалася з-за плiты Вольга. – Лезнявiцкая баба казала наранкi…

– I што ж гэта яна казала?.. – Корсак ступiў блiжай, выцягнуўшы шыю, каб зiрнуць за плiту. На ёй ужо раставала рэдзенькая, спярэшчаная цёмнымi паскамi ад шкла, жаўтаватая ружовасць.

Закрываючыся ад яе голым локцем, Вольга высунулася блiжай на хату:

– Што ў нашу вёску след прыйшоў!

– Так што? – зноў сцяў зубы Ваўчок.

– Нiчога…

– Дурнiца ты. Можа, хто знарок у вёску ўцякаў. Нават лiс свой след замятае хвастом, а што пра чалавека казаць…

Корсак паглядзеў, як на лаве ўсё яшчэ калываецца драўляны чалавечак, цягаючы сваю цяжкую з сырою картопляю пiлу, i павярнуўся да дзвярэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x