Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Учуўшы, як дзынкае спронжка, дзецi хлынулi назад, у сенi, i, зачапiўшыся за парог, пападалi адно на аднаго – i тут ужо па iхнiх спiнах, як па мяшках з мякiнаю, вухкала папруга.

Падхапiўшыся i не зачынiўшы дзвярэй, дзецi ўцякалi на двор i адтуль, ужо зманваючыся, рагаталi. Толькi той, па кiм сцебанула, быдта гарачым жалезам апякла шыю, папруга, адышоўшыся ўбок, мацаў балячае месца i цiха, каб нiхто не чуў, плакаў.

А давольны кавалер стаяў на парозе, падпяразваў, падтрасаючы, порткi i яшчэ страшыў, мусiць, каб чулi дзяўчаты:

– Я це пакажу!

Дзяўчаты, сцiшыўшыся, маўчалi, пэўна думаючы, што i сам ён не надта далёка адышоўся ад такiх, бо цi даўно на вечарынках сыпаў на падлогу бубкi з палыну: калi iх разатруць, расшаруюць, гуляючы, – у хаце аж не дыхнуць ад гаркаты, як ад атруты.

А тая з дзявок, што надоечы, мусiць, сварылася з iм, раптам крыкнула, не ўтрываўшы:

– Хату зачыняй!

Па нагах з сяней цягнула холадам.

– Пачакай, хай порткi падцягне, а то звалiлiся, пэўна, – азваўся нехта з хлопцаў з-за белае высокае плiты.

– I праўда духата, учадзець можна, – агрызнуўся зухаваты, але дзверы зачынiў.

– Гы-гы-гы, – зарагатаў нехта i раптам змоўк – вiдаць, закрыў рот рукою.

За плiтою сядзеў Бронiк Лiтавар, па мянушцы Чад, – сталы ўжо хлопец, адзiн у бацькi сын на трацiну [1] Трацiна – трэцяя частка валокi. зямлi, што сватаўся да багатых i харошых дзяўчат, але нешта ўсе яму сплочвалi за гарэлку – замуж нiводная не iшла: меў ён ганьбу, бо ў яго, як ва ўсiх Чадоў, смярдзела з рота.

Цяпер ён падходжваў да Хрысцi, наровячы кожны раз пасядзець з ёю на ложку за плiтою.

Адтуль ён i высунуўся – чорны, мажны, з гарбаватым каля пераносiцы i трохi прыплясканым да губы носам, падобны да старога каршуна. Картовая кепка, пашытая ў клiны i з гузiкам на макаўцы, сядзела ў яго на правым вуху.

– А ты глядзi, а то папраўдзе забалiць, i знахар не паможа, – сказаў ён, адводзячы вочы i кусаючы нiжнюю губу. Твар i шыя ў яго пачалi налiвацца тугою злой чырванню.

– Не страш бабу адным, калi яна двох не баiцца! – цыркнуў сабе пад ногi слiнай невысокi, усяго па плячо Лiтавару, з ружаватымi гладкiмi шчокамi, як у дзяўчацi, бо, пэўна, яшчэ не галiўся, малодшы тут за ўсiх хлопцаў Жэнiк Рэпка. Лiтавара ён не вельмi баяўся – тут сядзеў яшчэ яго брат, гэткi ж дробны, як ён сам, толькi белы, як злiнялы прусак, вуграваты Сяргей. Гэта былi Рэпкi, цi Каты, як брахалi на iх у вёсцы. Каты жылi ў Прылуках – так называлiся тыя хутары на пяць хат, што былi за рэчкаю, – але штодня прыходзiлi ў Верасава на сяло. Старшы, Сяргей Рэпка, што цяпер маўчаў, ад злосцi адно ўгiнаючы голаў i скоса зiркаючы на Лiтавара, таксама пробаваў хадзiць да Хрысцi. I на спаса, калi ў Прылуках была вечарынка, ён, п’яны, схапiўшы бязмен, пераймаў Лiтавара на кладцы – той падводзiў дадому Хрысцю. Ноч была позняя – зжоўк поўны, як налiты яснасцю, месяц, усё сцяжэла ад расы, прэсны холад падымаўся з балота, нiбы браўся мароз.

Сцiшна булькала на вiрах рэчка: вада ў ёй была поўная, з берагамi, i, здаецца, густая, нiбы растоплены тлушч. Кот змёрз, схаваўшыся на другi бок кладкi за кустом i трымаючы нагатове бязмен – алавянаю булавою ўверх. Але Лiтавара ён тады не пабiў, толькi перапалохаў Хрысцю; яна iшла першаю i, скочыўшы з высокае кладкi, што ляжала мiж камлёў старое вярбы, на бераг, наткнулася на яго. Кот сп’яна цi то разгубiўся, цi то не ўскораў размахнуцца бязменам, як яго за абедзве рукi схапiў Лiтавар i, крутнуўшы кругом сябе, вырваў бязмен i пхнуў на куст – там акурат канчаўся бераг. Кот, ломячы пераспелую высокую крапiву i разложыстую лодзьму i абвальваючы дзярно з пяском, паехаў у рэчку i з цемнаты, з-пад берага ўжо, заенчыў:

– Ну, Чад, я табе не дарую!

Лiтавар яшчэ пастаяў, паглядзеў, як боўтаецца каля берага Кот, хватаецца недзе за карэннi, каб вылезцi, i пабег даганяць Хрысцю.

Бязмен застаўся ў Лiтавара, па яго нiхто не прыходзiў. З таго разу Каты не паказвалiся ў Верасаве, можа, знарок, а можа – не. Сёння яны былi ўдвух i прыйшлi не так сабе, бо старшы з iх, Сяргей, схаваўшыся за праснiцу, каб не было вiдаць Лiтавару, маргаў Жэнiку белым выцвiлым брывом: «Не бойся, калi што».

– I праўда, нешта галава разбалелася, – падняў шапку Жэнiк Рэпка, падгладжваючы пад яе рассыпаныя на два рады валасы.

– Можа, у с… лягчэй!.. – не стрываў ужо стары Корсак, высунуўшы з-за плiты лысую да вушэй – толькi на патылiцы чорны вянок – галаву. Ён сядзеў на лаве, каля нiзкае, з выцертым ужо мелам, печы, трымаючы валёнак – падшываў сырамятным, недзе са старых чаравiкаў, лапiкам стаптаную ўжо да дзiркi пяту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x