Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».

Леаніды не вернуцца да Зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Давядзецца чакаць да раніцы, – спакойна сказаў Леановіч.

– Чаму?

– Вось загад генерала Фікельмонта – уначы абараняць паром, не падпушчаць чужых людзей. Тым больш цывільных… Пераначуйце тут. Пакой мы аддамо вам.

– Мне нельга.

– Вельмі шкадую, пані. Загад Фікельмонта. Ваенны час, пані. Інсургенты…

– Я не інсургент. Я толькі жанчына, маці.

– Захварэла дзіця? – пацікавіўся Пора-Леановіч.

– Не. Я спяшаюся да мужа.

– Шкадую, пані, але дапамагчы не магу. Палявы суд – непрыемная штука. I ёсць загад Фікельмонта, – як малому дзіцяці, добразычліва тлумачыў Леановіч.

– У мяне таксама загад. Яго сіяцельства. Прачытайце.

Ніхто не папрасіў назваць прозвішча. У гэты час на Беларусі было толькі адно «сіяцельства», падпарадкоўваючыся волі якога рухаліся палкі, ганцы заганялі да смерці коней, людзі мучылі людзей.

– Так, загад Мураўёва, – сцвярджальна сказаў Леановіч, гледзячы на паперу.

Гораву здалося, што выгляд у Леановіча не вельмі здзіўлены.

– Ого, – з удаванай уважлівасцю сказаў Леановіч, – дык вы жонка Усяслава Грынкевіча. Таго?

– Так, – сказала жанчына, сыходзячы да чагосьці, падобнага на просьбу, – вы ж бачыце, што я вязу памілаванне. Будзьце літасцівы.

Твар яе аж ззяў усмешкай.

– Замянілі пажыццёвай катаргай. Гэта такое шчасце! Такое…

Яна ўпершыню ўсміхнулася. Не было нічога прыгажэйшага за гэту ўсмешку.

– Мужу варта было б думаць раней, – суха сказаў Леановіч. – Замест саламянай падушкі ён абдымаў бы цяпер адну з самых прыгожых жанчын, якіх мне даводзілася бачыць.

Жанчына ўспыхнула, але стрымалася:

– Я ўсё гэта разумею. Але зразумейце і вы. Ён будзе жывы. Толькі на той бок – і праз гадзіну я там… I ён жывы.

Леановіч маўчаў, нешта абдумваючы. Зірнуў на гадзіннік. Машынальна глянуў і Гораў. Дванаццаць гадзін. Быццам у адказ праз рык навальніцы данесліся далёкія глухія ўдары саборнай званіцы горада.

– I яшчэ адна прычына, – сказаў нарэшце Леановіч. – Вераб’іная ноч. Рака ўсхадзілася. Можна патапіць паром. I вас. I людзей.

– Зразумейце, яго кожную хвіліну могуць забіць.

Гораў бачыў: яшчэ дзесяць хвілін такога катавання, і жанчына можа заплакаць. Усе другія на яе месцы плакалі б ужо.

Пора-Леановіч, усё з тым самым выразам дагаджэння на сухім прыгожым твары, накінуў на плечы жанчыне плашч.

– Выйдзем, пані… Гораў, хадзем з намі.

Дождж на дварэ пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і абяцаў зрабіцца яшчэ больш моцным нізавы вецер. Калі яны, з цяжкасцю пераадольваючы яго імпэтныя парывы, выйшлі на адхон, – іхнім вачам адкрылася даволі жудаснае відовішча.

Рака лютавала. Нізавыя парывы ветру развялі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Яны каціліся супраць плыні, шоргаючы белымі грабянцамі. Хлапякі пены ля берага з цяжкасцю, з яўнай напругай пасоўваліся па плыні, падскокваючы на вадзяных гмахах. А ў прыдоннай лазе круцілася, віравала рудая пена. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільным навальнічным цямноцці.

Але і адтуль, са змроку, далятаў усхваляваны, нізкі гук вады.

Рака таўклася ў берагі, імкнучыся вырвацца з іх. Праз пляму святла на вадзе слізгануў па хвалях дзіравы кошык, потым – цэлае дрэва, яблыня, вымытая з карэннем. Дзіўна было бачыць на яе апырсканых пенай галінах, якія круціліся, то знікаючы пад вадой, то зноў выплываючы, два-тры недаспелыя антоны.

Леановіч моўчкі паказаў рукою, што трэба вяртацца ў пакой. Толькі там, у разамлелай цеплыні начнога чалавечага гнязда, ён сказаў:

– Вы самі бачыце, пані. Паром немінуча знясе. Пачакайце да раніцы.

– Але ён чакае, – амаль умольна сказала яна.

– Ён чакаў два месяцы. Некалькi лiшнiх гадзiн нiчога не зменяць, – абыякава да здзеклiвасцi сказаў капiтан.

«Не можа ж ён не разумець яе становішча, – думаў Гораў.– Што гэта? Здзек або халодная подласць».

Жанчына, здавалася, не заўважала інтанацый Леановіча.

– Для асуджанага кожная гадзіна чакання – гэта лішнія маральныя пакуты, – проста і сурова сказала яна, – вы ведаеце гэта…

– Вы можаце загінуць пры пераправе.

– Я не баюся гэтага.

– Я за вас таксама не баюся, – абыякава сказаў Леановiч. – Але я адказны за жыццё салдат. У iх таксама жонкi.

– Я магу паехаць з ёю, – раптоўна для самога сябе сказаў Гораў.

– Вы адзін не здолееце, – са спакойнай усмешкай на прыгожых і жорсткіх вуснах сказаў Пора-Леановіч. – Не звяртайце ўвагі, пані. Гэты парыў сведчыць аб добрым сэрцы, але ў капітана Горава параненая рука… у бітве з інсургентамі… Дарэчы, у гэтай бітве ён выявіў сябе героем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x